Дзякуй, паважаны Armiger. Дакумент вельмі цікавы. Ня ведедаю, каб да гэтага , хтосці на яго спасылаўся, а, тым больш, прадстаўляў змест. Чамусці ДНК тэст "росс. власти" не праводзілі? Таму ў пытанні "какого племени" пэўна "росс. власти" арыянтавалісь на мову, канфесію і дзяржаўную палітыку. Па гэтаму цікава, які запіс па "племени" быў зроблены ў суседнем касцёле. Падазраю, што мова прыхажан не адрознівалася, а вось што запісалі адносна "племени"?
Тады, па падобнай логіцы, якіх нацыянальнасцяў былі продкі з церкваў Гняздзілава і касцёлу Будслава? Рознай? Якім чынам? Яны з адніх вёсак і маёнткаў: Бярозаўка - панская і Крукі - кармелітаў, як раз, Глыбоцкіх. Жылі аднолькава, размаўлялі аднолькава. Былі, разам з іх суседзям,і прыхажанамі, як касцёлу, так і царквы. Падобнае - і ў іншых маёнтках Гняздзілава і навакол. Бо, раней, ў большасці - там валодалі кармеліты Глыбоцкія. ( Дакументаў назбіраў, але не апрацоўваў пакуль.) Асабліва, цікавая "метамарфоза" адбылася пасля знішчэння царскімі ўладамі Грэка-каталіцкай царквы, якую к 1840 г. "перапісалі" у Маскоўскую праваслаўную. Шмат хто не пагадзіўся з гэтым гвалтам і таму перайшоў у касцёл. Р. S. Час будзе - дабаўлю дакументальна.
В одном из тематических чатов подняли вопрос о переходе из дворянского сословия в духовное, точнее из шляхты в униатские священники во времена Речи Посполитой. Якобы перейти в униатские священники можно было только из шляхты (и, очевидно из православного духовенства). Переход шляхты был распространен в Волынской губернии, но возможно и на наших землях, если правила были одни. Может ли кто-то поделиться информацией на эту тему и/или посоветовать, что почитать в порядке ликбеза. Спасибо
Вiдавочна, што ў святары маглi пайсцi толькi тыя, хто меў права самастойна распараджацца сваiм лёсам, шляхта, мяшчане i выхадцы з духавенства. 80 % насельнiцтва былi прыгоннымi сялянамi. Хто ж ix пусцiць?!
Шмат хто з шляхты ішоў у святары грэка-каталіцкіх цэркваў і пры гэтым шляхетства не гублялася. Такімі святарамі на Валыні, напрыклад, былі Дастаеўскія - з пінскай шляхты яны. Але працэдура "разбора шляхты" у РІ і для іх не адменялася. Аб моцнай дынастыі шляхціцаў-святароў з Барычўскіх гербу "Тарнава" Пінскага павету пісаў тут: https://media.catholic.by/nv/n99/art17.htm Там, у артыкуле, убачыце спасылку на даведнік: Щеглов Г. Знаменитые выпускники Минской духовной семинарии. — Жировичи, 2016 г. Амаль усі тыя выпускнікі будуць з шляхтя тутэйшай. Даведнік не цяжка знайсці на прасторах інтэрнету.