Сябры, адна мая сваячка выйшла ў 1916 замуж за мясцовага каталіка, можа хто ў сваіх пошуках сустракаўся зь імі ці нашчадкамі: Юстына Восіпаўна Хадзінская з Тураўшчыны пабралася шлюбам з Міхаілам Станіслававічам Арловічам з Вішнеўскай воласьці (дакладнае месца ў МК не пазначанае). Міхаіл Арловіч нарадзіўся 1892.
Найперш, галоўнае, каб не пераблыталі Вішнева) А калі па справе, то Арловічаў шмат жыло ў в. Свінка (Малінавая), ды і ўвогуле па воласці яны былі размазаныя. Глядзіце запісы Жодзішскага ці Войстамскага касцёлаў, Вішнеўскі ў 1867 зачынілі
Вялікі дзякуй, ёсьць адкуль адштурхнуцца, бо ў Сьвянцанскі павет першы раз нехта выйшаў замуж з маіх, здаецца)