История Костеневич. Если кто то заметил не точность или может дополнить пишите.. З гісторыі вёскі Касцяневічы. У аснову першапачатковай пісьмовай назвы паселішча Касцяневічы пакладзена мужчынскае асабовае імя Касцян(варыянт —Касцень), якое з'яўляецца народнай формай ад кананічнага хрысціянскага імя Канстанцін. Структура назвы сведчыць пра яе патранімічны характар: назва ўказвала на месца пражывання нашчадкаў чалавека па імені Касцян. На тое, што ў гэтым паселішчы жылі прадстаўнікі аднаго роду. Польскія даследчыкі выводзяць назву вёскі (па-польску Kościeniewiczе ) ад словазлучэння “kościeniewiadomoczyje “. Магчыма на месцы першапачатковага паселішча ці паблізу яго, знаходзіліся старажытныя пахаванні, прыналежнасць якіх высвятліць было ўжо немагчыма. Першая пісьмовая ўзгадка пра Касцяневічы ў гістарычных крыніцах датуецца 1472 годам. На той час уласнікам маёнтка быў князь Міхаіл Данюшавіч, служэбнік Войцаха Манівідавіча, кашталяна віленскага. У 1567 г. сяло, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць. У 1616 г. маёнтак, у склад якога ўваходзілі мястэчка Касцяневічы, цяглыя вёскі Сутокі, Малышкі і Добравічы, а таксама баярскае сяло Суцькі. У 1652 г. уладальнік маёнтка Павел Ляскоўскі перапісвае Касцяневічы віленскаму калегіуму езуітаў. У мястэчку заснавана місія ордэна. У 1662 г. пабудаваны драўляны касцёл ( у 1793 г. перабудаваны ў мураваны ). У 1680 г. маёнтак, уласнасць віленскага езуіцкага калегіума. У 1689 г. сумесная ўласнасць ксяндза Францішка Куцэвіча, рэктара віленскага езуіцкага калегіума і віленскай езуіцкай акадэміі (50 дымоў), а таксама Ўладзіслава Яна Анфяровіча, стольніка браслаўскага (8 дымоў).Так, шляхціц У.Анфяровіч у 1689 г. за 1200 злотых заклаў пану Я. Сулкоўскаму на адзін год трох сваіх падданых з маёнтка Касцяневічы Ашмянскага павета: Максіма Ісаевіча, Ваську Яскевіча і Кандрата з іх “хатамі, жонамі, дзецьмі, коньмі і іншай жывёлай, павіннасцямі, валокамі, сенажацьмі”. У 1765 г. уласнасць віленскага езуіцкага касцёла святога Яна, у мястэчку 15 двароў, 66 жыхароў. У 1773 г. езуіцкі ордэн быў скасаваны і ўласнікам Касцяневічаў зрабіўся Аляксандр Гараін, войскі віленскі. У 1788 г. пасля смерці Аляксандра Гараіна, маёнтак пераходзіць да Яна Гараіна. У 1793 г. пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай Касцяневічы ў складзе Расійскай імперыі. У 1795 г. маёнтак секвестраваны ў казну, за ўдзел Я. Гараіна ў паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і падараваны брыгадзіру Бардакову; 403 душы. У 1800 г. мястэчка- сумесная ўласнасць генерал-маёра Пятра Барзова і касцяневіцкай плябаніі; 12 двароў, 115 жыхароў; дзве уніяцкія царквы- каменная, у імя святога Ігнацыя і драўляная, у імя святога Георгія Перамоганосца; карчма. У 1886 г. мястэчка ў Княгінінскай воласці, Вілейскага павета; 9 двароў, 97 жыхароў; паштовая станцыя, ка . У 1897 г. 21 двор, 148 жыхароў; касцёл, паштовая станцыя, 2 карчмы, піцейны дом. У пачатку 20 стагоддзя мястэчка, 129 жыхароў; паштовае аддзяленне, народнае вучылішча. З лютага па снежань 1918 г. акупавана нямецкімі, а са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г.- польскімі войскамі. У 1921-39 гг. у складзе ІІ Рэчы Паспалітай. У 1938 г. мястэчка, цэнтр гміны ў Вялейскім павеце Віленскага ваяводства, 47 двароў, 247 жыхароў. З лістапада 1939 г. ў складзе БССР, з 04. 12. 1939 г. ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15. 01. 1940 г. ў Куранецкім раёне, з 12.10. 1940 г. цэнтр Касцяневіцкага сельсавета, 47 двароў, 247 жыхароў. Падчас ІІ Сусветнай вайны, з 25. 06. 1941 г. па 03.07. 1944 г. Касцяневічы акупаваны нямеца-фашысцкімі захопнікамі, ў вёсцы месціўся нямецкі гарнізон. 20.12. 1941 г. фашысты схапілі мясцовых падпольшчыкаў М.С. Азончыка і Р. П. Мельніка, пасля жорсткіх допытаў іх расстралялі (у 1969 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых усталявана мемарыяльная пліта). У вёсцы брацкая магіла чатырох партызан, якія загінулі ў барацьбе з акупантамі ў 1943 г.(у 1972 г. на магіле пастаўлены помнік). Цікава, што на месцы гэтага пахавання раней была брацкая магіла французаў, якія загінулі падчас адступлення пасля пераправы праз р. Бярэзіну ў 1812г. Яшчэ ў міжваенны час мясцовая дзятвара збірала тут гузікі з французкіх мундзіраў, але калі ў вёску прыйшлі немцы, яны зладзілі эксгумацыю рэштак французкіх ваяроў. 31 студзеня 1944 г. адбыўся бой атрадаў партызанскай брыгады "Народныя мсціўцы" імя В.Варанянскага (камандзір В.В.Сямёнаў) супраць гарнізона нямецка-фашысцкіх акупантаў у в.Касцяневічы , які ўвайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Касцяневіцкі бой. Гарнізон у Касцяневічах (амаль 140 гітлераўцаў) ахоўваў шашу Куранец-Даўгінава і падыходы да чыгункі Маладзечна-Полацк. 30 студзеня партызанскія атрады брыгады ажыццявілі 37-кіламетровы марш з месца дыслакацыі да в.Касцяневічы ў цяжкіх умовах бездарожжа і разліву р.Вілія і ў ноч на 31 студзеня незаўважаныя праціўнікам увайшлі ў вёску, атакавалі будынкі жандармерыі і паліцыі, перакрылі засадамі шашу на Вілейку і Даўгінава. З-за раптоўнасці нападу гітлераўцы не змаглі арганізаваць супраціўленне. Гарнізон быў захоплены, у выніку бою партызаны знішчылі 70 гітлераўцаў, захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, абмундзіравання. 21.06. 1949 г. ў вёсцы створаны калгас “Барацьбіт”, працавала няпоўная сярэдняя школа. У 1971 г. 79 двароў, 269 жыхароў; камбінат бытавога абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, ветпункт, аптэка, сталовая, 3 магазіны, аддзяленне сувязі. З 1991 г. ў складзе Вілейскага раёну, Мінскай вобласці, Рэспублікі Беларусь. У 2003 г. вёска, 97 двароў, 207 жыхароў; сярэдняя школа, бібліятэка, бальніца, клуб, аддзяленне сувязі, магазін. У 2009 г. дзейнічала бальніца сястрынскага дагляду, амбулаторыя, клуб, магазін, лясніцтва. З 01. 07. 2013 г. вёска Касцяневічы- цэнтр Людвіноўскага сельсавета.
Может кому понадобится: в описях ЛГИА нашёл метрики Костеневичского костёла. Они оказались не в 604-м фонде, где хранятся все римско-католические документы, а в фонде 1282 "Коллекция документов", где собран всякий хлам. Обнаружить их там можно разве что случайно. 1282-6-120 - МК о смерти по Костеневичскому костёлу Вилейского деканата за 1774-1802 гг. 1282-6-121 - МК о бракосочетании по Костеневичскому костёлу Вилейского деканата за 1774-1821 гг.
Какого рода информация? Что конкретно Вас интересует? Вот общие сведения о деревнях из энциклопедии "Гарады і вёскі Беларусі":
Спасибо. Это и хотел узнать. Еще бы узнать когда основаны и кому принадлежали? Били ли там панские усадьбы?
Насчёт даты основания, что Вы имеете в виду? Когда построили первый дом? Обычно говорят о первом письменном упоминании. Для этих деревней это 1765 год (на сегодняшний день, но можно поискать и более ранние). Кому принадлежали сказано в тексте. Интересно, что Андоловщина раньше называлась Вендаловщизна. Наверно там что-то "вэндлили"- коптили.(возможно) Это из описания Костеневичской парафии, деканата Свирь за 1784 г. В описании дороги с Долгиново на Полоцк ( из того же источника), написано, что пански двор находился чуть далее(Малая Сервечь). Вот Андоловщина на Плане межевания 1800 г.(Вендоропщизна, интересно, что Глебёнок нет, но план не точный) В 1860 г. имением Малый Сервечь владел Рагоза ( из перечня имений более 100 душ за 1860 г.) В 1930-х Радзевичи. В самих деревнях панских домов не было. Двор был в Малой Сервачи. Это карта 1860-х годов.(Здесь Андоловщина называется Кандаловщизна). А это карта 1933 года. Стесняюсь спросить, а зачем Вам пански двор? Золото ищете? Во всяком случае, удачи Вам в исторических изысканиях.
Золото не ищу)) просто интересно. Узнал о Малой Сервиче. Я так понимаю она находилась где сейчас хоздвор
Просто, лет семь назад купил дом в этих местах под дачу)) а у друга дача в Камено просит тоже инфу об этой деревне(Камено) если можно??
В следующем году не большой юбилей костела. Первый костел был построен в 1662г. И поэтому будет выпущен не большой карманный календарик.
В костеле) можно приехать на праздник, который будет во-второй половине весны Будем делать объявление на форуме
НГАБ 333-3-1767 "Дело по жалобе крестьян им. Костеневичи Вилейского пов. Минской губ. На избиение из розгами помещиком Герасимовичем" Даты: 2 декабря 1802 г. – 14 февраля 1831 г. У вопісу 333-3 па старай нумерацыі справа прыведзена пад №15. З пераводнай табліцы зараз - №1767.
РГИА Шифр Ф. 733 Оп. 235 Д. 25 Название фонда ДЕПАРТАМЕНТ НАРОДНОГО ПРОСВЕЩЕНИЯ Заголовок Дело о передаче в ведение Виленского учебного округа имения Костеневичи Минской губернии, арендованного генерал-майором Бардаковым 1809-1822 г.г., 33 стр.
Интересный документ. Я не встречал ни когда им. Костеневичи, местечко да. Рядом в километре от Костеневич есть имение Заблощина, которое принадлежало известному роду Ходькам.
Так же не встречал ни когда целого генерала Бардакова! P. S. На форуме тема есть соответствующая ": Говорящие фамилии". А генерала Бардакова там нет? Пока нет. Этимология корня-основы фамилии: https://mostitsky_universal.academic.ru/764/бардак