Прыбіральня ёсць !!! Праз вахцёра на лева за вуглом. Гэта так. Чаго няма, таго няма. "Хорошо не жили, нечего и привыкать." Можна зараз і ўвогуле чакаць і не дачакацца - "электронную копiю чакаць". Гэта калі на справе ўказана - "ОЦ" ("особо ценная") . Пэўна прараўнялі: "ОЦ" = амаль "Совершенно секретно" Зараз такія справы дазваляецца толькі глядзець и, максімум - выпісы рабіць. "Хорошо не жили, нечего и привыкать."
Скоро вообще перестанут пускать, так что мы пока радуемся тому что есть. Туалет есть, кофе пить над документами 17-19 века - конечно нет. Долго, потому что мало мест и сотрудников, а желающих огромное количество. Остальное - воспитание сотрудников.
Вітаю! Заўжды задаваўся пытаннем, чаму людзей з вёскі Кумельшчына хавалі менавіта на могілках у Сэрвачы. Напрыклад суседняя ад Кумельшчыны Дубраўка мае свае могілкі каля самой вёскі, а ад Кумельшчыны да могілак у Сэрвачы прыкладна пяць кілометраў. Адказ на гэта пытанне хутчэй за ўсё будзе, што так склалася гістарычна, але было б цікава даведацца пра гэту гісторыю.
Нiколi пра гэта не думаў. Цiкавае пытанне. Мабыць таму, што так гiстарычна склалася (хаця як для гiсторыка, то гэта вельмi дрэнная фармулiроўка). Напрыклад, у маёй Дубраўцы цяперашнiя новыя моглiцы ўжо трэцiя, i тыя ўсе тры паблiзу вёскi.. А ў кумельскix склалася так, што ў Сэрвачы быў касцёл, i яны здаўна хавалi сваiх там. .. Але не вiдавочна. Пацiкаўлюся пры аказii.
Пра могліцы ў Дубраўцы вельмі цікава! А якім месцам яны былі? У Сэрвачы самае старое пахаванне, якое я знайшоў гэта 1879 год. Зразумела, што гэта самае старое захаванае пахаванне. Пахаваны Гурновіч Вінценты, хутчэй за ўсё з Кумельшчыны. На самой справе ніколі не бачыў такіх старых пахаванняў сярод сялян. Звычайна ставілі драўляныя крыжы, якія знішчаў час, а тут камень і з надпісам. У метрыках касцяневіцкага касцёла за 1774-1802 па памерлых ёсць запісы аб пахаванні людзей з Кумельшчыны. Латынь я не ведаю, але калі я правільна зразумеў у канцы запісу аб пахаванні напісана, што цела пахавана на могілках у Касцяневічах. Цікава яшчэ тое, што ў гэтых метрыках я не сустрэў Дубраўку. Ёсць пару запісаў пра Гедзевічы, але там напісана, што цела пахавана на могілках у Сэрвачы. Яшчэ зацікавіла абрэвіятура RGU.
1. Першыя, самыя старыя, уехаўшы ў вёску м.700 злева на ўзгорку. 2. Так званыя Моглiчкi. Як уязджаеш у вёску, то злева можа метраў 100 лясок. Былi часткова заараныя, але дагэтуль ляжаць i стаяць помнiкi 3. Сучасныя
Лiпеня дня 18 памёрла Палюха Матукова прыкладна 50 год. З захаваннем Святога Сакраманту пахавана на могiлках RGU Сэрвацкiх. RGU. Думаю, абрэвiатура, Рымска- унiяцкiх. Хай мяне паправяць.