На службе ў кляштарыНа працягу доўгага часу сярод абавязкаў жыхароў маёнтка Грыневічы было абслугоўванне уніяцкага базыльянскага жаночага кляштара Святой Троіцы ў Мінску. Для гэтай мэты, сярод сялян маёнтка, абіраліся мужчыны і жанчыны розных узростаў, якія на нейкі час пераводзіліся ў кляштар спачатку ў Мінску, а з 1830-х у кляштар у Мядзелі. Хутчэй за ўсё гэтая практыка ўзнікла ўжо ў 2-й палове 17 ст., аднак першапачаткова такую прыслугу напэўна бралі толькі з фальварка Дзераўно, і ўжо з 18 ст., калі манашкі поўнасцю вярнулі кантроль над фундушавым маёнткам, і з фальварка Грыневічы. У рэвізскіх казках, такія пераводы адлюстроўвалі не заўсёды, яны адзначаны толькі ў РК 1795 і РК 1850, 1858 гадоў. Аднак як паказваюць інвентары 1829 і 1849 гадоў і дагавор арэнды 1841 года, гэта была пастаянная практыка. Большасць з гэтых сялян адпрацаваўшы нейкі час пры кляштары пасля вярталася, і на іх месца набіраліся іншыя. Умовы пры якіх гэта адбывалася, адлюстраваны ў кантракце 1841 года, калі эканомія ўжо Мядзельскага жаночага кляштара Святой Троіцы здавала маёнтак у 12-ці гадавую арэнду прыватным асобам. Сярод пунктаў кантракту было абгаворана, што кляштар з ведама пасэсараў (арандатараў) мае права браць з маёнтка да прыслугі некалькі мужчын і некалькі жанчын з «сямейных хат». Галоўнай умовай пры прызначэнні было, каб там заставалася не меней двух мужчын і двух жанчын, здольных да працы. Што цікава, з 1842 года, маёнтак Грыневічы адышоў да дзяржавы, але стасункі з Мядзельскім кляштаром не прыпыніліся. Згодна РК 1795 года, на той час пры кляштары служыла 9 «грыневіцкіх» сялян – 5 мужчын і 4 жанчыны. У Мінскім кляштары Спіс кляштарнай прыслугі згодна РК 1795 года: 1) Лукаш Юр“еў Бахар (1745 – 1814) з в. Грыневічы 2) яго жонка Анна Юр“ева (1745 – 09.12.1803, Грыневічы) 3) Ян Мацееў Петрашка (1755 – 1807) з в. Грыневічы, 2-і муж Палухі Сямёнавай, удавы Сцяпана Вяжэвіча. 4) Агата Паўлюкова Аўтуховіч (01.02.1774, Грыневічы -- ?) з в. Грыневічы 5) Лукаш Янаў Цыбулька (1757 – 1830) з в. Грыневічы. Пры гэтым яго жонка была дваровай пры фальварку Грыневічы. 6) Дарота ці Разалія Янава Рудая (1777/1779 -- ?) з в. Стрый 7) Томаш Віктосеў Лапіцкі (1775 – пасля 1797) з в. Стрый. Пасля лічыўся беглым (з 1797 года) 8) Ян Ціханаў Міхновіч (1745 – 1814) з в. Дзераўно 9) Анна Саўкава Саўчык (1765 -- ?) з в. Дзераўно У інвентары 1829 года, адзначана што пры кляштары жыло 26 прыгонных сялян, з якіх двое выконвалі пры кляштары абавязкі царкоўных служак і адна старуха, якую трымалі з міласэрнасці. Гэтымі царкоўнымі служкамі былі Антоні Руды і Мікалай Саўчык. Аднак непасрэдна ў самім інвентары маёнтка Грыневічы за 1829 год па імёнах названы толькі 8 чалавек. Разам з Рудым і Саўчыкам (якія адсутнічаюць ў інвентары сярод жыхароў) атрымоўваецца 10 чалавек. Хто былі астатнія 16 чалавек невядома. Аднак калі параўнаць інвентар 1829 з РК 1816-1834, там адсутнічаюць і іншыя. Магчыма нехта з іх таксама мог быць у гэты час ў кляштары. Трэба ўлічваць што на той час кляштару належала яшчэ і вёска (ці яго частка) Раўбічы ў Мінскім павеце. Аднак у самім інвентары гэтай вёскі, сярод сялян ніхто не згадваецца сярод кляштарнай прыслугі. Спіс кляштарнай прыслугі згодна інвентару маёнтка Грыневічы 1829 года: 1) Андрэй Іваноў Шымкевіч з в. Грыневічы, 1807 г.н. (па РК)/1809 г.н. (па інвентару). Пасынак Міхаіла Фёдарава Бахара. 2) Юсціна Іванова(?) Шымкевіч(?) з в. Грыневічы, 1809 г.н. (па інвентару), верагодна родная сястра Андрэя Іванова Шымкевіча. У РК не згадваецца 3) Юстына Фёдарава Шымкевіч з в. Грыневічы, 1803 г.н. (па інвентару), дачка Тэадора Кандратава і Ганны Шымкевічаў. Сама Юстына па РК не згадваецца, аднак па МК ахрышчана 29.05.1804, поўнае яе імя Юстына Модэста 4) Сымон Пятроў Бахар з в. Грыневічы, 1806 г.н. (па РК)/1809 г.н. (па інвентару), сын Пятра Фёдарава Бахара і Кацярыны Аўтуховіч. Ахрышчаны 14.05.1805 у Крайскай царкве. Згодна РК 1834 быў аддадзены ў рэкруты ў 1829 годзе. Поўнае яго імя Сымон Пётр. 5) Людвіся Мікалаева Бахар, 1814 г.н. (па РК), дачка Мікалая Сцяпанава і Наталі Бахараў. Згодна РК 1816 жыла ў в. Дзераўно, згодна РК 1834 – у в. Грыневічы 6) Сымон Іосіфаў Алькевіч, 1806 г.н. (па РК)/1809 г.н. (па інвентару), сын Іосіфа Васільева Алькевіча. Згодна РК жыў у в. Стрый, пазней быў пераведзены ў Мядзельскі кляштар, дзе ў выніку і застаўся, пакінуўшы нашчадкаў. 7) Піліп Маркаў Саўчык (1808 – пасля 1858) з в. Дзераўно. Пасля жыў у вёскі Грыневічы. Яго сын Захары быў сярод гаспадароў, якія згодна люстрацыі 1869 атрымалі ў в. Грыневічы надзел. 8) Рэгіна Тарасава Бахар з в. Дзераўно, 1819 г.н. (па РК)/1813 г.н. (па інвентару) Акрамя іх, у якасці царкоўных служак пры кляштары былі згаданыя вышэй: 9) Мікалай Маісеяў Саўчыкз в. Стрый (1813 – пасля 1858), выконваў пры кляштары абавязкі царкоўнага служкі. Сын Маісея і Мар“яны Саўчыкаў, ахрышчаны 06.12.1813 у Крайскай царкве. Поўнае імя Мікалай Амброзі. Яго бацька ў гэты час жыў у в. Раубічы 10) Антоні Васільеў Руды з в. Стрый (1792 – 1850), выконваў пры кляштары абавязкі царкоўнага служкі. Малодшы з сыноў Васіля Янава Рудога з в. Стрый. Усе яго старэйшыя браты былі аддадзены ў рэкруты. Іх надзел нейкі час пуставаў, пакуль туды не былі пераселены Крэні, якія ў пазнейшых дакументах перыядычна згадваліся як Рудыя. Звестак пра сям“ю самога Антонія Рудага ў МК і РК адсутнічаюць. Памёр у Мядзелі.
У Мядзельскім кляштары У інвентары 1849 года ў асобным спісе кляштарнай прыслугі ў Мядзелі адзначана 20 чалавек і ён трошкі адрозніваецца ад спіса тых, хто пазначаны ў РК 1850 года сярод пераселеных у Мядзель. У першую чаргу ў ім адсутнічаюць многія дзеці, верагодна якія ўжо нарадзіліся непасрэдна ў Мядзелі. І толькі ў спісе 1849 года згадваюцца са спіса 1829 года двое жыхароў, гэта Антоні Руды і Сымон Алькевіч. Пры гэтым дачка Сямёна ў 1835 годзе была ахрышчана ў Альковіцкім касцёле. Спіс кляштарнай прыслугі згодна інвентару маёнтка Грыневічы 1849 года: 1) Мікалай ("Анікееў") Бахар з в. Грыневічы. Ён жа ёсць у спісе РК 1850 года 2) яго жонка Варвара (Васільева?). Яна жа ёсць у спісе РК 1850 года 3) іх 1-ы сын Ігнаці Мікалаеў Бахар. Ён жа ёсць у спісе РК 1850 года. Нарадзіўся і ахрышчаны ў Грыневічах і Крайску (нар.16.12.1835/хр.22.12.1835) 4) іх 2-і сын Франц Мікалаеў Бахар. Ён жа ёсць у спісе РК 1850 года. 5) Лук“ян (Анікееў) Бахар з в. Грыневічы. Ён жа ёсць у спісе РК 1850 года. 6) Сымон (Іваноў) Крэнь з в. Дзераўно. Ён жа ёсць у спісе РК 1850 года. 7) Сямён (Іосіфаў) Алькевіч з в. Стрый. Ён жа быў служкай пры кляштары ў 1829 годзе і ён жа ёсць у спісе РК 1850 года 8) яго жонка Людвіка (Мікалаева?). Яна жа ёсць у спісе РК 1850 года 9) іх 1-я дачка Казіміра Сямёнава Алькевіч. Яна жа ёсць у спісе РК 1850 года. Нарадзілася і ахрышчана ў Стрыі і Альковічах (нар.01.03.1835/хр.02.03.1835) 10) іх 2-я дачка Тэрэса? Сямёнава Алькевіч. Верагодна яна згадваецца ў спісе РК 1850 як Параскевія Сямёнава Алькевіч 11) Павел (Рыгораў) Руды з в. Дзераўно. Ён жа ёсць у спісе РК 1850 года 12) Антоні (Васільеў) Руды з в. Стрый. Ён жа быў царкоўным служкай пры кляштары ў 1829 годзе і ён жа ёсць у спісе РК 1850 года 13) Янка (Міхайлаў) Петрашка з в. Дзераўно. Ён жа ёсць у спісе РК 1850 года 14) яго жонка Тэадора (Кандрацева?). Яна жа ёсць у спісе РК 1850 года 15) Мікіта (Лук“янаў) Міхновіч з в. Дзераўно. Ён жа ёсць у спісе РК 1850 года 16) Еўдакія (Рыгораўна) Рудая. Яна жа ёсць у спісе РК 1850 года як жонка Мікіты Міхновіча. Верагодна шлюб адбыўся ўжо ў Мядзелі. 17) Макрыца Сівіцкая. У спісе РК 1850 адсутнічае 18) Анна Шымкевічаўна. У спісе РК 1850 адсутнічае 19) Пелагія (Давідава) Лапіцкая. Яна жа ёсць у спісе РК 1850 года як пляменніца Мікалая Анікеева Бахара 20) Іван Еўдакімаў Бахар. У спісе РК 1850 адсутнічае. Верагодна брат Франца Еўдакімава Бахара з в. Стрый, які пазней быў пераведзены ў Мядзельскі кляштар У РК 1850 года мядзельскага кляштара згадваецца ўжо 32 чалавека, вялікая колькасць з якіх складалі дзеці, па ўсёй верагоднасці нарадзіўшыся ў самім Мядзелі. Многія з іх пасля вярнуцца – гэта прадстаўнікі з 1-й, 4-й і 6-й сямей. Прадстаўнікі 3-й сям“і застануцца ў Мядзелі і іх нашчадкі дажывуць там да 20 ст. Лёс прадстаўнікоў 2-й і 5-й сямей пакуль дакладна невядомы. Таксама невядома што сталася і з Францам Еўдакімавым Бахарам, які быў пераведзены ў Мядзель ужо пасля 1850 года. Спіс кляштарнай прыслугі згодна РК Мядзельскага кляштара 1850 года: 1-я сям“я 1) Антон Васільеў Руды, памёр у 1850 2) яго пляменнік: Павел Грыгораў Руды (32) 3) яго жонка: Сіцылія Васільева (26) 4) 1-ы сын Паўла: Міхаіл Паўлаў Руды (6) 5) 2-і сын Паўла: Пётр Паўлаў Руды (1) 6) дачка Паўла: Ольга Паўлава Рудая (3) 2-я сям“я 7) Іван Міхайлаў Петрашка (51) 8) яго жонка: Феадора Кандрацева (42) 3-я сям“я 9) Сямён Іосіфаў Алькевіч (44) 10) яго жонка: Людвіка Мікалаева (36) 11) 1-ы сын: Леў Сямёнаў Алькевіч (9) 12) 2-і сын: Косма Сямёнаў Алькевіч (7) 13) 1-я дачка: Казіміра Сямёнава Алькевіч (15) 14) 2-я дачка: Параскевія Сямёнава Алькевіч (13) 15) 3-я дачка: Анна Сямёнава Алькевіч (4) 4-я сям“я 16) Мікалай Анікееў Бахар (40) 17) яго жонка: Варвара Васільева (36) 18) 1-ы сын: ІгнаціМікалаеў Бахар (15) 19) 2-і сын: Францішак Мікалаеў Бахар (11) 20) 3-і сын: Павел Мікалаеў Бахар (8) 21) 4-ы сын: Феадор Мікалаеў Бахар (3) 22) дачка: Анастасія Мікалаева Бахар (1) 23) пляменнік: Лукьян Анікееў Бахар (25) 24) пляменніца: Пелагія Давідава (27) 25) дачка Пелагіі: Еўдакія (6) 5-я сям“я 26) Мікіта Лукьянаў Міхновіч (25) 27) яго жонка: Еўдакія Грыгорава (27) 28) 1-я дачка: Анна Мікітава Міхновіч (7) 29) 2-я дачка: Наталія Мікітава Міхновіч (1) 6-я сям“я 30) Сямён Іваноў Крэнь (28) 31) яго жонка: Караліна Іакімава (23) 32) сын: Мікалай Сямёнаў Крэнь (4) І гэта толькі частка людзей, якія за гэты час пабывалі на службе ў кляштарах спачатку ў Мінску, а пасля ў Мядзелі. Іх сапраўдная колькасць была значна большая. Верагодна частка з іх памерла ў Мінску ці Мядзелі і была пахавана на мясцовых могілках, як напрыклад Антоні Руды з в. Стрый. А частка пабралася там шлюбам, магчыма нават з кімсьці з мясцовых жыхароў. Дарэчы часткова гэтымі пераводамі можна растлумачыць адсутнасць ці знікненне на працяглы час у метрыках розных асоб. Напрыклад некаторыя з згаданых у спісе 1829 года, сярод кляштарнай прыслугі, адсутнічаюць ў спісе прыхаджан Крайскай царквы, якая датуецца 1 студзенем 1833 года. І ўвогуле РК як высвятляецца, не заўсёды адлюстроўвалі сапраўднае месца жыхарства той ці іншай асобы, але пра гэта будзе асобна. Крыніцы: 1) РК 1795 – 1858 гадоў 2) Інвентары 1829 і 1849 гадоў 3) Люстрацыя 1869 года в. Грыневічы
Адарупава і Раубічы У часы калі кляштар узначальвала Анеля Падбярэзская (Aniela Podbereska) уладанні кляштару значна пашырыліся. Частка новых грунтоў была набыта ў адноснай блізкасці ад саміх Грыневіч, а частка па-за межамі Вілейскага павета – у Ігуменскім і Менскім паветах. Сярод набытых фальваркаў былі: Бірчукова ці Пагуляя, Анелін ці Раўбічы, і часткі Урупава, Крайска і Пруднікаў. БірчуковаУ Ігуменскім павеце па эксдывізіі ад Ельскіх да 1816 года быў набыты фальварак Бірчукова ці Пагуляя. Аднак да 1829 г. сярод кляштарных уладанняў гэты маёнтак ўжо не згадваецца. Па ўсёй верагоднасці ад яго на той момант ужо збавіліся РаубічыУ Менскім павеце 08.03.1816 ад ротмістра Івана Клімантовіча па застаўному праву за 7000 руб. срэбрам быў набыты фальварак Анелін з вёскай Раубічы Да яго пазней, ужо пры наступнай «старшай» кляштару Пракседы Лавшэцкай, далучылі 07.07.1828 грунт ад Малгрыты Зеньковічавай у памеры 1 валокі, 1 морга і 272 прэнтаў. Такім чынам памеры гэтага фальварку склаў агулам 21 валоку, 2 морга і 211 прэнтаў зямлі. Сама вёска Раўбічы налічвала 11 двароў і сюды да 1829 г. былі пераведзены сяляне з фальварка Грыневічы, але ў РК 1834 маёнтка Грыневічы пра гэтыя пераводы якія не будзь згадкі ўвогуле адсутнічаюць. Пры гэтым ад Грыневіч да Раўбіч болей 50 км. Сярод пераселеных былі: Рыгор Бахар, Янка Бельскі, Маісей Саўчык і браты Аляксей і Янка Крэні. Усе яны згодна РК 1816-1834 гадоў не пакідалі сваіх родных вёсак Грыневіч, Дзераўно і Стрый. Ніжэй разбяром кожнага з іх паасобку. 1) Грыгоры Бенедыктаў Бахар з в. Грыневічы, 1793 г.н. (па РК)/1797 (па інвентару), сын Бенядзікта Томашава Бахара. Згодна РК 1816 жыў у вёсцы Грыневічы №9. У тым жа двары пазначаны і ў РК 1834 года, аднак адсутнічае у спісе прыхаджан 1833 г. Згодна РК 1850 ён і амаль усе яго сыны памерлі ў прамежку 1835 – 1846 гадоў. Адзіны яго сын Андрэй, быў пераведзены ў вёску Дзераўно. Згодна інвентару 1829 г. сам Грыгоры жыў у вёсцы Раубічы №3, меў жонку Еву, трох сыноў – Міхала, Андрэя, Марціна і дачку Альжбету. Усе яны пазначаны і ў РК 1834 як жыхары вёскі Грыневічы. Разам з імі ў Раубічах, жылі верагодна мясцовыя жыхары – Сымон Безручка з жонкай Агапай, Якім Россік і Наста Салагубава. Верагодна жонка Грыгорыя паходзіла з Раубіч, і іх дзеці маглі нарадзіцца там. У МК гэтая пара і іх дзеці адсутнічаюць. 2) Янка Пятроў Бельскі з в. Грыневічы, 1797 г.н. (па РК)/1804 г.н. (па інвентару), старэйшы сын Пятра Якубава і Ксеніі Бельскіх. Згодна РК 1816 жыў у вёсцы Грыневічы №18. У тым жа двары пазначаны і ў РК 1834 года (праўда ужо гэты двор быў пазначаны пад №17), аднак адсутнічае у спісе прыхаджан 1833 г. Меў жонку Кацярыну і сына Станіслава. Згодна РК 1850 ён памёр у Грыневічах у 1838 годзе, а яго сын Станіслаў быў пераведзены ў в. Дзераўно. Згодна інвентару 1829 г. жыў у Раубічах №2, у сям“і швагра Дзям“яна Россіка. Па ўсёй верагоднасці яго жонка Кацярына была сястрой Дзям“яна Россіка, і сын Станіслаў ужо нарадзіўся ў Раубічах (у інвентары ён яшчэ адсутнічае). У МК гэтая пара і іх дзеці адсутнічаюць. 3) Маісей Мікалаеў Саўчык з в. Стрый, 1779 г.н. (па РК)/1782 г.н. (па інвентару). Сын Мікалая Саўкава Саўчыка з в. Грыневічы. Згодна РК 1816 і 1834 гадоў жыў у вёсцы Стрый №1. У спісе прыхаджан 1833 г. згадваецца як жыхар в. Грыневічы (як Мацей), разам з сынам Мікалаем. Памёр у 1835 годзе. Згодна інвентару 1829 жыў у Раўбічах №9. Меў двух жонак Марыану і Аўдулю, і дзяцей Мікалая і Іпаліта. Другая яго жонка Аўдуля паходзіла з Міхалевічаў вёскі Раубічы. Разам з імі* ў 1829 годзе ў Раубічах жылі яе браты, сёстры і маці. Старэйшы сын Маісея, Мікалай (верагодна ад 1-га шлюбу), пазней, згодна РК 1850 і 1858 гадоў, жыў у вёсцы Стрый як неаседлы. У МК гэтая пара і іх дзеці адсутнічаюць 4) Аляксей Сцяпанаў Крэнь** з вёскі Дзераўно, 1790 г.н. (па РК)/1799 г.н. (па інвентару). Малодшы сын Сцяпана Міхайлава Крэня з в. Стрый. Згодна РК 1816 жыў у в. Стрый №14, згодна РК 1834 у 1823 годзе быў пераведзены ў в. Дзераўно №23 разам з старэйшымі братамі Дзям“янам*** і Янкам і памёр у 1835 годзе, аднак адсутнічае у спісе прыхаджан 1833 года. Згодна інвентару 1829 жыў у Раўбічах №1. Меў жонку Ксеню і дачок Альжбету і Марыяну. Разам з імі жыў яго швагер Якуб Міхалевіч (брат яго жонкі Ксені) са сваёй сям“ёю і яго родны старэйшы брат Янка з сынам Тарасам. Згодна РК 1834 вёскі Дзераўно, акрамя згаданых дачок у Аляксея і Ксені была яшчэ дачка Агнешка. У МК пасля 1821 года гэтая пара і іх дзеці адсутнічаюць 5) Янка Сцяпанаў Крэнь** з вёскі Дзераўно, 1781 г.н. (па РК)/1783 г.н. (па інвентару). Сярэдні сын Сцяпана Міхайлава Крэня з в. Стрый. Згодна РК 1816 жыў у в. Стрый №14, згодна РК 1834 у 1823 г. быў пераведзены ў в. Дзераўно №23 разам з братамі Дзям“янам*** і Аляксеем і памёр у 1833 годзе, аднак адсутнічае у спісе прыхаджан 1833 г. Згодна інвентару 1829 жыў у Раўбічах №1 разам з сынам Тарасам. Аднак іншыя члены яго сям“і**** якія жылі на той час у інвентары адсутнічаюць, акрамя таго яго сын Тарас адначасова значыўся пастухом з в. Стрый. У МК пасля 1821 г. гэтая пара і іх дзеці адсутнічаюць. Цяжка сказаць калі яны насамрэч у выніку вярнуліся ў маёнтак Грыневічы ці вярнуліся ўвогуле. Але іх нашчадкі і далей згадваліся сярод «грыневіцкіх» жыхароў. Так ці інакш, але частка з іх параднілася з жыхарамі вёскі Раубічы. * сыны Маісея адсутнічаюць, яго старэйшы сын ад 1-га шлюбу Мікалай у Раубічы не пераязджаў, а жыў у гэты час у кляштары і выконваў абавязкі царкоўнага служкі ** у інвентары 1829 вёскі Раўбічы яны запісаны як Каржанеўскія, аднак па РК Грыневічы і МК Крайскай царквы запісаны як Крэні. Родам з вёскі Стрый *** Дзям“я Сцяпанаў Крэнь, згодна інвентару 1829 г. жыў у в. Дзераўно і быў служачым у Цыбулькаў. У спісе прыхаджан 1833 запісан як і Цыбулькі Сівіцкім. Памёр у 1835 (па РК) **** жонка Алена, сын Сымон і дачка Фрузына ПруднікіУ Вілейскім павеце: частка былога маёнтка Крайск – двары ў Крайску і Прудніках, набытай 8.03.1815 ад Гувальтаў (ці Гоўвальтаў). Гэтыя грунты 01.07.1811 у сваю чаргу дасталіся маршалу Ануфрыю Гоўвальту ад Броніцаў па эксдывізіі маёнтка Крайск. Пры якіх дакладна ўмовах гэтыя грунты набыў кляштар невядома. Аднак прыкладна ў 1822 і 1824 гады Анеля Падбярэзская збаўляецца ад гэтага актыву, папярэдне перасяліўшы з Пруднікаў Матэуша Станкевіча ў вёску Дзераўно. Двары ў Крайску разам з сялянамі ў 1822 годзе прадалі Вікторыі Радзівіловічавай, а пустую валоку зямлі ў Прудніках у 1824 годзе абмянялі на пустую валоку зямлі ва Урупава. Урупава ці АдарупаваУ Вілейскім павеце ў «цёмнай пушчы» ва урочышча Урупава, на мяжы з маёнткамі Гаравец і Кацялі Барысаўскага павету, на левым беразе ракі Дзвоні, у 1822-1824 гады у Зданоўскіх* кляштар набыў 2 валокі пушчы каля Урупава. За адну з валок Зданоўскія атрымалі валоку ў Прудніках**. Такім чынам прыкладна ў 8-9 км ад фальварку Грыневічы ўтварыўся «востраў» у 60 моргаў ці 2 валокі, які межаваў на поўначы і захадзе з землямі Солтана, на поўдні з пушчай Зданоўскіх і на усходзе з грунтамі маёнткаў у Барысаўскім павеце – Гаравец і Коцелі. Мапа набытага грунта ў пушчы Урупава. 1824 год На гэтых валоках быў заснаваны засценак Урупава ці Адарупава, куды з вёскі Грыневічы быў пераселены Стэфан Баркоўскі, задачай якога была ахова гэтай пушчы. Для яго збудавалі асабісты домік і выдзелілі надзел. Па сутнасці Баркоўскі выконваў функцыі ляснічага. Рэч ішла пра Сцяпана Ігнатава Буркоўскага ці Баркоўскага, 1787 г.н. (па РК), сына Ігната Адамава і Ганны Баркоўскіх. Нарадзіўся ён ў вёсцы Дзераўно. Згодна РК 1816 жыў у вёсцы Грыневічы №18 разам з Бельскімі. У тым жа двары пазначаны і ў РК 1834 (праўда ужо гэты двор быў пазначаны пад №17). Прысутнічае ў спісе прыхаджан 1833 г. (без жонкі) як жыхар вёскі Грыневічы. Пасля 1834 быў пераведзены ў родны двор вёскі Дзераўно, дзе ён і нарадзіўся. Пазней згадваецца як яго гаспадар (згодна інвентару 1849 і геаметрычнаму апісанню 1854). Аднак у РК 1850 і 1858 абазначаны як здольнік свайго сваяка Грыгора Харытонава Баркоўскага, які ў сваю чаргу адсутнічае сярод гаспадароў у спісах 1849 і 1854 гадоў. Стэфан Баркоўскі меў трох жонак: 1-я – Аўдоця, 2-я – Ганна, 3-я Агата. Яго адзіны сын Адам пасля адмены прыгоннага права жыў ў вёсцы Дзераўно. Колькі жа Баркоўскі пражыў у выніку ў гэтым засценку невядома, аднак ужо ў канцы 1840-х гэты засценак лічыўся незаселеным. У МК Крайскай царквы Стэфан Баркоўскі згадваецца некалькі разоў: у 1814-1815 і ў 1832-1836 гады. 05.06.1832 ён другі раз ажаніўся на ўдаве Ганна Бахар з в. Грыневічы, а 18.04.1836 трэці раз ажаніўся на ўдаве Агаце Руткоўскай з в. Дзераўно. У абодвух выпадках Баркоўскі быў пазначаны як жыхар в. Дзераўно. Верагодна ў пачатку 1830-х гадоў ён ужо вярнуўся у родную вёску. Што цікава, яго малодшы брат Ян Баркоўскі, аддадзены ў рэкруты каля 1809 г., пасля вяртання з арміі 02.07.1833 ажаніўся на Марцеле Дзятлікаўне з в. Заполе. Ад Заполя да засценка Урупава, было ў два разы бліжэй чым да маёнтка Грыневічы, таму магчыма замест Сцяпана Баркоўскага ў Урупава быў паселены яго брат Ян. Так ці інакш згодна інвентару 1849 г., сам засценак быў ужо незаселены і акрамя навакольнага лесу налічваў 0,5 дзесяцін сядзібнай зямлі, 4,76 дзесяцін раллі і 0,77 дзесяцін сенажаці. Згодна геаметрычнаму апісанню 1854 г. засценак Адарупава заставаўся незаселеным і агулам налічваў 39,33 дзесяцін зямлі – 0,5 дзесяцін сядзібнай, 4,76 дзесяцін раллі, 1,62 дзесяцін сенажаці, 32,25 дзесяціны лесу, 0,2 дзесяціны «неудобнай» зямлі. Засценка Урупава. 1849 год * Феліцыян і Марыяна з Шыманоўскіх Зданоўскія ** Пазней праз дачку Феліцыяна Ганну Пруднікі адышлі да Ясінскіх Пруднікі і Урупава на сучаснай мапе
Гаротніца ці Лугі (дадатак) Некалькі слоў пра Гаротніцу, пра якую пісаў раней тут. У інвентары 1829 года з“явіліся новыя дэталі наконт тых падзей і чаму ўзнік гэты засценак. Высвятляецца што да 1807 года «грыневіцкія» жыхары мелі бесперашкодны доступ да тых сенажацяў і ўвогуле да ўсёй «Крайскай» пушчы, паколькі там не было ніякіх межаў. Аднак у 1807 годзе Людвік Камінскі, тагачасны ўладальнік маёнткаў Рагозіна і Дзвіносы, які таксама меў доступ ў тую пушчу, забараніў падданым манашак карыстацца гэтай пушчай і сенажацямі па рэках Вілія і Дзвіносы. З гэтага часу і пачаўся судовы працэс, які закрануў і уладальнікаў маёнтка Сушкава, якія па прыкладу Камінскага таксама сталі рабіць прыпоны «грыневіцкім» сялянам. У выніку 09.12.1817 у Грыневічах адбыўся выяздны павятовы Вілейскі суд, які прысудзіў манашкам у пушчы 93 валокі, 28 моргаў, 223 прэнтаў і на Камінскага і Зброжку (уладальніка Сушкава) наклаў штраф: 13 621 руб., 64 капейкі на Камінскага і 600 рублёў на Зброжку. У адказ Камінскі і Зброжка падалі апеляцыю у 2-і дэпартамент Мінскага Галоўнага Суда. Такім чынам судовы працэс зацягнуўся. Аднак манашкі не ў поўнай меры але працягвалі карыстацца тымі грунтамі, з-за чаго уступалі у канфлікт з сваімі сумежнікамі, з-за чаго заводзіліся новыя судовыя справы. Пра адну з якой пісаў тут. Сам «Луг» дзяліўся на дзве часткі і урочышча Жеремя ці Жеремяны (яна жа Гаротніца) быў месцам гэтага падзелу. Першы Луг быў на усходзе ад урочышча ішоў ўздоўж ракі Дзвіноса ад засценка Леснікі пана Зброжкі. Другі Луг ішоў на захад ад урочышча, уздоўж ракі Вілія. На 1-ым лузе збіралі 120 вазоў сена, а на 2-і лузе збіралі 125 вазоў сена. Згаданая пушча ў амаль 94 валокі, якую выдзелілі манашкам паводле суда 1817 года, на 1829 год была амаль вынішчана, і на будаванне засталося мала сосен. У пушчы мелася шмат «полянок» ці «пасек» вырубленых «сторонними» людзьмі, г.зн. чужынцамі з іншых маёнткаў. Першапачаткова тут жыў Парфён Цыбулька, а ў 1821 годзе сюды быў пераведзены Іван (Ян) Цыбулька, якому ў карыстанне дазволілі карыстацца некаторымі з гэтых пасек. Іншыя пасекі былі пакінуты пад пушчу. Галоўнай задачай Яна Цыбулькі было ахова гэтых лясоў і сенажацяў. У 1849 годзе засценак Жеремія ці Гаротніцалічыўся незаселеным і налічваў 0,47 дзесяцін сядзібнай зямлі, 15,83 дзесяцін раллі, 1,21 дзесяцін сенажаці. У 1854 годзе засценак складаўся з 0,47 дзесяцін сядзібнай зямлі, 7,9 дзесяцін раллі, 4,7 дзесяцін сенажаці, 0,89 дзесяцін выгану, 509,92 дзесяціны пушчы і 9,59 дзесяціны «неудобнай» зямлі. Напрыканцы хацеў бы адзначыць некалькі дэталяў. Па-першае, Парфён Рыгораў Цыбулька гэта старэйшы брат Яна Цыбулькі і па РК і МК ніколі не жыў у гэтым засценку. Першапачаткова ён жыў у вёсцы Грыневічы (па РК 1795-1816 гэта двор №17), а пасля ў 1825 годзе разам са сваёй сям“ёй быў пераведзены ў в. Дзераўно. Згодна МК Крайскай царквы ў 1810-я гады ён згадваецца як жыхар вёскі Грыневічы. Там нарадзіліся яго дзеці: Міхал Іозеф (хр.08.11.1810), Адам Аўласі (хр.13.02.1812), Гелена Зафія (хр.15.05.1815), Ян Атаназі (хр.20.01.1819) і Антоні Еўфіміуш (хр.20.01.1819). Наступныя згаданыя ў МК дзеці нарадзіліся ўжо ў Дзераўно, але значна пазней – Феліцыяна (хр.14.08.1827) і Настазія (нар.27.04.1831/хр.28.04.1831). Калі ў выніку Парфён паспеў пажыць ў Гаротніцы невядома. Магчыма гэты прабел у 1820 – 1826 гады, як раз прыпадае на гады калі ён і жыў у засценку. Па-другое, Янка Цыбулька быў не адзіным жыхаром засценка Гаротніца. Разам з ім па РК і інвентару 1829 года жыў яго старэйшы брат Тэадор разам са сваёй сям“ёю, і што цікава яго брат ідзе заўсёды ў спісах першым, як гаспадар. Аднак у апісаннях згадваецца менавіта Ян Цыбулька. Магчыма, функцыя лесніка была ўскладзена менавіта на самога Яна, а не на яго брата. У цэлым верагодна адбывалася наступнае. У 1821 годзе ці трошкі раней сюды былі пераселены з Грыневіч разам усе тры браты – Парфён, Тэадор і Ян. Парфён нядоўга пражыўшы пераехаў у Дзераўно, за гаспадара застаўся Тэадор, які адбываў паншчыну, а Ян выконваў функцыю лесніка. Так ці інакш, але ў 1840-я гады тут ужо ніхто не жыў Гаротніца на агульным плане 1849 года
У дадатак да вышэйсказанага я вырашыў на удачу пашукаць анлайн магчымая запісы ў МК, выкладзеныя на familysearch.org і нешта знайшоў, як па Мінску, так і па Раўбічам. З Раўбічамі было прасцей, трэба было толькі высветліць да якога прыходу адносілася вёска ў перыяд 1810-х – 1830-х, гэта быў Прылепскі уніяцкі прыход. У мармонаў выкладзены ўсе гады за патрэбны перыяд (да 1841 уключна), дзякуючы чаму удалося знайсці 12 запісаў, якія тычыліся выхадцаў з маёнтка Грыневічы. З Мінскам было трошкі складаней, прыходаў было шмат і фізічна праглядваць усе доўга і марудна, але тут дапамог інвентар 1829 г. У ім згадваецца што калісьці пры кляштары дзейнічала прыхадская уніяцкая Свята-Траецкая царква, якая згарэла ў 1809 г. і прыход разам з дакументамі быў далучаны да уніяцкага прыходу Васкрасенскай царквы. З наяўнасцю анлайн МК гэтага прыходу таксама пашанцавала. Аднак, сярод метрычных запісаў за 1820-я – пачатку 1830-х гадоў патрапілася толькі пару, якія тычыліся непасрэдна жаночага кляштара. Некалькі запісаў а смерці сярод духоўных асоб, якіх пахавалі на могілках «Залатая горка» і адзін запіс аб шлюбе жыхара в. Грыневічы. Дарэчы захаваліся і МК самой Траецкай царквы, якія праўда «схаваны» сярод МК Васкрасенскай царквы, напрыклад за 1761-1801 гг (народжаныя і шлюб) можна глянуць тут. А сапраўдныя запісы па Васкрасенскай царкве (народжаныя і шлюбы) за 1760-1775 гг ляжаць тут. Магчыма захаваліся і іншыя МК. Адзіны выпіс з Мінскай Васкрасенскай царквы тычыцца шлюбу ўдаўца Анікея Бахара з в. Грыневічы з удавою Марыянай Міхалевічавай, заключанаму ў Мінску 27.07.1824. Пазначана што абодва былі падданымі жаночага кляштара. Сведкамі на вяселлі былі Грыгор Бахар і Ежы Бахарэвіч. Кім быў гэты Ежы (Юры) Бахарэвіч невядома, бо сярод Бахараў маёнтка Грыневічы, людзей з такім іменем не сустракалася. Адкуль была родам нявеста таксама невядома, аднак само прозвішча Міхалевіч сустракаецца ў Прылепскім прыходзе, у тым ліку і сярод жыхароў в. Раўбічы. Таму яе муж з вялікай верагоднасцю быў ураджэнцам Раўбічаў. Анікей Бахар, гэта Анікей Іосіфаў Бахар. Па РК 1795-1834 жыў у 13 двары в. Грыневічы. Пазней, адзін з яго сыноў Лук“ян быў пераведзены ў Мядзельскі кляштар, разам з пляменнікам Мікалаем* і іншымі сваякамі. Усе яны ў выніку павярталіся на радзіму. Што у 1824 г. ў Мінску дакладна рабіў Анікей і пры якіх абставінах «пазнаёміўся» з Марыянай на жаль невядома. * Мікалай, пазашлюбны сын роднай сястры Анікея, Варвары, згодна інвентару 1829 таксама адсутнічаў у Грыневічах. У гэты час ён быў «в науке у ткача», але дзе менавіта, не пазначана. Магчыма і ў Мінску. У МК Прылепскай уніяцкай царквы запісаў значна болей, але на жаль не на ўсіх. Магчыма частка з не знойдзеных былі пад іншымі прозвішчамі ці ў іншых прыходаў, напрыклад каталіцкім ці праваслаўным (калі такі недзе там быў). Самы першы запіс тычыўся 1820 года, а апошні 1836 года. Пры параўнанні гэтых запісаў з РК маёнтка Грыневічы 1834 года, атрымоўваецца што ўсе тыя хто пераехаў у Раўбічы, не маглі прысутнічаць фізічна ў Грыневічах, і болей таго некаторыя памерлі і былі пахаваны ў саміх Раўбічах, аднак па нейкім прычынам у РК 1834 года гэты момант быў апушчаны. Нагадаю, згодна інвентару 1829 у Раубічах з маёнтка Грыневічы пераехалі – Рыгор Бахар, Янка Бельскі, Маісей Саўчык і браты Аляксей і Янка Крэні. Па першым траім запісы знойдзены, па апошнім двум няма, толькі ўскосна*. Яны з“явіліся ў Раўбічах верагодна не адначасова і ўсе праз шлюб, за выключэннем Аляксея і Янкі Крэняў, пра якіх нічога не вядома. * у пачатку 1830-х гадоў сярод хросных згадваецца Ксеня Крэнева, жонка Аляксея Крэня Першым згадваецца Рыгор Бахар. 31.10.1820 у Прылепскай уніяцкай царкве адбыўся шлюб паміж Грыгорам Бенедыктавым Бахарам з в. Грыневічы і Евай Леонавай Рослікавай з в. Раубічы. Сведкамі на вяселлі былі Ігнацы Сівіцкі і Павел Рослік. Павел Рослік верагодна блізкі сваяк нявесты, што тычыцца Ігнацыя Сівіцкага, тут нельга сказаць дакладна што ён быў з маёнтка Грыневічы, бо людзі з такім жа прозвішчам сустракаліся і ў Мінску і ў наваколлях Раўбіч. Згодна інвентару 1829 года, Рыгор і Ева Бахары займалі асобны двор у Раўбічах пад №3. У іх на той момант ужо было чацвёра дзяцей – Ельжбета (9), Міхалка (7), Андрэй (5) і Марцін (2). Згодна жа РК 1834, яны жылі ў Грыневічах і ў іх было ўжо шасцёра дзяцей – Ельжбета (14), Міхалка (12), Андрэй (9), Марцін (7), Рожа (4) і Янка (1). Запісы аб нараджэнні першых пяці дзяцей нібы адсутнічаюць, а вось апошні, Янка, нарадзіўся ў Раўбічах 27.05.1833, хрысцілі яго ў Прылепскай царкве Міхалка Шэшка? і Даміцэля Міхалевічава. Праз 2,5 гады ў гэта пары 14.01.1836 нарадзіўся сын Павел, якога 15.01.1836 ахрысцілі ў Прылепскай царкве Марцін Міхалевіч і Іосафата Міхалевічава. У РК 1850 года маёнтка Грыневічы гэты Павел запісаны як сын свайго брата Андрэя, а яго бацька Рыгор, а яго браты памерлі ў Грыневічах ці былі пераведзены ў в. Дзераўно, разам з самім Паўлам. Ці гэта так? Як высвятляецца, старэйшы сын Рыгора і Евы Бахараў, Міхалка памёр 19.04.1835 у 14 год у Раўбічах (па РК у 1840), трэці сын Марцін – памёр 20.04.1835 у 8 год у Раўбічах, чацвёрты – Янук памёр 12.04.1835 у 3 гады, таксама ў Раўбічах. Усе яны памерлі ад «высыпки» і былі пахаваны на мясцовых могілках у Раўбічах. Згодна жа РК маёнтка Грыневічы за 1850-1858 гады, сям“я Рыгора Бахара жыла ў в. Дзераўно разам з Рымарамі. Там згадваюцца, удава Рыгора Ева (запісана як Якаўлева), і іх дзеці – Андрэй, Павел, Ілья (які нарадзіўся каля 1842), Елісавета і Рожа. Сам жа Рыгор Бахар нібы памёр у 1846 годзе. Калі насамрэч і дзе ён памёр невядома, як і невядома, калі яго сям“я вярнулася на радзіму бацькі. Бо атрымоўваецца што і жонка і ўсе дзеці нарадзіліся ў Раўбічах. Другім па чарзе, згадваецца Ян Бельскі. 31.01.1827 у Прылепскай уніяцкай царкве адбыўся шлюб паміж Янам (Пятроў) Бельскім з в. Грыневічы і Катарынай Россукоўнай(?) з в. Раўбічы. Сведкамі на вяселлі былі Ануфры Руткоўскі і Клім Крэнь. Першы быў з в. Дзераўно, а другі з в. Стрый, але што цікава, у інвентары 1829 г. гэта Клім Крэнь са сваёй сям'ёй адсутнічае ўвогуле. Праўда ў пазнейшых крыніцах ён жыве там жа, дзе і павінен быў жыць разам са сваёй сям“ёю. Што ён разам з Руткоўскім рабіў у Раўбічах невядома, але той факт таго што ў тыя часы яны паехалі болей чым за 50 км проста на вяселле выклікае здзіўленне. Увогуле атрымоўваецца нейкая "вялікая мабільнасць" нашых продкаў. Болей ніякіх звестак пра гэтую пару ў МК не знойдзена. Згодна Інвентару 1829 года яны жылі ў Раўбічах разам з сваякамі Кацярыны, Дзямянам Россікам і яго сям“ёй. Згодна жа РК 1834 маёнтка Грыневічы, ён жыў у в. Грыневічы разам з братам і яго сям“ёй, нікуды не пераязджаў і памёр у 1838 годзе. Пасля яго застаўся сын Станіслаў. Праўда ў цэлым двор быў нейкі «вялікі», разам з імі жылі яшчэ Шымкевічы і Сцяпан Ігнатаў Буркоўскі, які па інвентару 1829 значыўся як жыхар засценка Урупава. А па факту атрымоўваецца, што частка з іх фізічна адсутнічала. Цяжка сказаць дзе ў выніку памёр Янка Бельскі, у Раўбічах ці Грыневічах, аднак яго сын Станіслаў спачатку жыў у Дзераўно, як «начасник» Вяжэвічаў. Пасля ў 1854 годзе быў аддадзены ў рэкруты. Вярнуўся дадому да 1872 года і ажаніўся. Імя першай жонкі невядома. Другім шлюбам ён пабраўся 09.01.1872 у Крайскай праваслаўнай царкве з Пелагіяй Леонавай Крэнь з в. Стрый. Памёр 08.11.1899 ва ўзросце 69 год (згодна МК) Трэцім згадваецца Маісей Саўчык, праўда яго чамусьці некалькі разоў запісалі Савіцкім. 11.??.1828 у Прылепскай уніяцкай царкве адбыўся шлюб паміж удаўцом Маісеем Савіцкім з в. Грыневічы і Агапай Міхалевічвай з в. Раўбічы (у далейшым яна згадваецца як Аўдуля). Сведкамі на вяселлі былі Ануфры Руткоўскі і Ігнацы ???. Першы з іх, годам раней, быў на вяселлі Яна Бельскага. На працягу наступных год, у іх нарадзілася двое сыноў і адна дачка: Харытон Вацлаў (нар.26.09.1829/хр.29.09.1829), Гіпаліт (нар./хр.14.08.1832) і Феліцыяна (нар.16.05.1835/хр.18.05.1835). Усе яны нарадзіліся ў Раўбічах і былі ахрышчаны ў Прылепскай царкве. Там жа, у Раўбічах, 20.12.1836 ад гарачкі ва ўзросце 70 год Маісей і памёр. Яго пахавалі на мясцовых могілках. Аднак у РК Грыневічы 1834 года, ён (55 год) разам з жонкай Аўдуляй (30) і сынамі Мікалаем (20) і Іпалітам (1) жыў у 1 двары в. Стрый. Разам з імі жылі Жданы, пераселеныя з в. Дзераўно. Ужо у наступнай РК 1850 адзначана, што Маісей разам з сынам Іпалітам памёр у 1835 у Грыневічах, а старэйшы сын Мікалай пераведзены ў неаседлыя гэтай жа вёсцы. Насамрэч атрымоўваецца, што яны ўсе пакінулі гэты двор значна раней. Мікалай, яшчэ ў 1829 годзе значыўся царкоўным служкай пры кляштары, а Маісей яшчэ раней пераехаў у Раўбічы. Што тычыцца яго жонкі Аўдулі і сына Іпаліта, то яны ўвогуле сюды і не пераязджалі.
Дзякуй вялікі за новыя абставіны сваіх продкаў і сваякоў. Жонка Анікея - Марыянна Захараўна 1774 г.н.
В інвентары 1829 года, размешчаным у справе LVIA 525-8-582*, у апісанні кляштара, згадваецца аб існаванні кляштарнага архіва, які захоўваўся ў спецыяльнай шафе. У гэтым архіве на той момант захоўваліся дакументы з 1527 па 1829 гады. З улікам што сам кляштар быў заснаваны ў 1635 годзе, па ўсёй верагоднасці дакументы з 16 ст. магчыма тычыліся адзінага фундушавага маёнтка Грыневіч, а дакладней маёнтка Крайска ці нават фальварка Дзераўно, які ўжо існаваў у сяр. 16 ст. Што менавіта там захоўвалася невядома, але ў далейшым апісанні згадваецца што сярод архіўных дакументаў захоўваўся той самы фундуш у арыгінале, які я выкладваў тут і які змешчаны ў гэтай жа справе Сама жа справа мае такі тытульны ліст Аднак самыя раннія справы, якія ідуць пасля гэтага фундуша датуюцца 1820-мі гадамі, гэта дакументы якія тычацца заснавання засценка Урупава і сам гэты інвентар, які разумова на той час не захоўваўся ў гэтым архіве. Выглядае так, што кляштарны архіў быў "разарваны" і адтуль захавалася две справы -- фундуш 1645 года і дакументы пра Урупава 1824 года. Куды дзеліся астатнія пакуль невядома. Аднак магчыма архіў быў разарваны яшчэ ў 19 ст. і нешта засталося ў Мінску(?), а не патрапіла ў Мядзельскі кляштар, а адтуль у Вільню, бо судовая справа 1721 года з НГАБа, пра якую я пісаў тут, гэта копія, якую рабілі для манашак і якая верагодна захоўвалася ў гэтым жа архіве ў 1829 годзе * «Материалы (фундушевый акт, подл., 1645., акт продажи и план, ведомость на 58 стр. о девичьем Троицком моностаре в гор. Минске 1829 г., арендные контракты и др.) по духовному им. Гриневичи Минских, а в последствии Мядзёльских базыльянов Вилейски у. (1645, 1824-1842 гг.)»
Як і чым жылі сяляне маёнтка Грыневічы ў першай палове ХІХ ст. 1-я частка У 1-й палове ХІХ ст. было складзена не меней чатырох інвентароў маёнтка Грыневічы – у 1819, 1829, 1842 і 1849 гады. З іх дакладна захаваліся інвентары 1829* і 1849* гадоў, што тычыцца астатніх, то іх месцазнаходжанне пакуль не высветлена. Дзякуючы гэтым інвентарам, а таксама захаванаму дагавору арэнды маёнтка Грыневічы за 1841 год** і актам 1849-1851 гадоў***, а пераходзе сялян на аброчнае становішча, можна рэканструяваць у якіх эканамічных і сацыяльных умовах жылі мясцовыя жыхары, і якія змены адбыліся ў параўнанні з канцом XVIII ст. Тут трэба нагадаць што з сябе прадстаўляў маёнтак Грыневічы ў тыя гады. Згодна інвентару 1788 года ўсе мясцовыя гаспадаркі дзяліліся на «цяглыя» і «зямянскія», якія адрозніваліся паміж сабою сваімі павіннасцямі. Галоўнае адрозненне было ў тым, што «зямяне» не адбывалі паншчыну, а замест гэта сплачвалі чынш і выконвалі асобныя працы на падводах. Пры гэтым ад паншчыны не вызваляліся іх жонкі. Праўда яны адбывалі яе не круглы год, як «цяглыя», а толькі ў пасяўны-уборачны сезон. Таксама «зямяне» на сваіх падводах дадаткова ўдзельнічалі ў згонах. Ад кожнага двара па тры дні ў год – два дні на «аране» і адзін дзень на ўборцы «пасек» (дзялянак). «Цяглыя» жа, як мужчыны, так і жанчыны, адбывалі паншчыну круглы год. Ад кожнай гаспадаркі па 2 дні ў тыдзень, г. зн. 2 дні мужчыны і 2 дні жанчыны, агулам 4 працадні ў тыдзень з кожнай хаты. Службу «цяглыя» ў адрозненні ад «зямян» неслі як «на кані» так і «пешу». Акрамя таго мужчыны ад кожнага двара павіны былі па чарзе адбываць «начную старожу» і дадаткова адбыць тры дні згону – адзін дзень на «арані», адзін дзень на «пакосе» і адзін дзень на ўборцы «пасек». Пры гэтым «зямяне» і «цяглыя» давалі аднолькавую натуральную данінуці дзякла і летам адбывалі ад кожнага двара па 2 дні талакі. Натуральная даніна з кожнай гаспадаркі складалася з 1 курыцы, 10 яек, капы грыбоў (60 штук), 1 гарнцу арэхаў і мёду з «паловы пчол». Агулам у 1788 годзе было ўсяго 52 гаспадаркі – 24 «зямянскіх» і 28 «цяглых», з якіх 7 «цяглых» гаспадарак часова былі вызвалены ад натуральнай даніны, паншчыны і талакі. Больш падрабязна гэты інвентар распісаны тут. Аднак ужо ў 1820-я гады гэтага падзелу на «зямян» і «цяглых» не існавала. Усе гаспадаркі былі прыпісаны да «цяглых». Калі адбыўся гэты пераход не зразумела, магчыма яшчэ і ў пачатку ХІХ ст. Так тыя ж Кальвінкоўскія з карчмы вёскі Грыневічы, якія згодна РК 1795 лічыліся вольнымі і жылі там па кантракту, згодна РК 1811 ужо жылі ў Стрыі, заняўшы гаспадарку, якая дагэтуль належала Крэням. Апошнія або памерлі, або ў выніку былі аддадзеныя ў рэкруты. Падобныя кардынальныя змены адбыліся і ў жыцці «вольных» Пазнякоў з вёскі Дзераўно. Глава сям“і ў 1788 годзе быў «цяглым» і займаў пасаду «генерала», і згодна РК 1795 быў «вольным». Аднак ужо ў РК 1811 уся яго сям“я лічылася як збеглая. Магчыма на такі крок іх падштурхнулі як раз мясцовыя унутраныя змены, напрыклад перавод усіх у «цяглыя». У 1829 годзе ў маёнтку Грыневічы**** ўсяго налічвалася 62 «цяглых» валок – 61 ў вёсках Грыневічы, Дзераўно і Стрый і 1 у нядаўна заснаваным засценку Жэрэмяны. 57 з гэтых валок былі падзелены паміж 58 гаспадарам. На той час у маёнтку было 56 «цяглых» і 2 «палуцяглых» гаспадарак, так як 2 гаспадары ў вёсцы Дзераўно трымалі адну валоку на дваіх. Астатнія 5 валок былі пад «пусташамі»: адна ў Грыневічах, тры ў Дзераўно і адна ў Стрыі. Частку гэтых «пусташаў» у Дзераўно засявалі жыхары вёскі Грыневічы. Часткі ў Стрыі і Дзераўно выкарыстоўвалася пад сенажаці. Як жа выкарыстоўвалі пусташ у Грыневічах у інвентары не паказана. Аднак згодна арэнднаму дагавору 1841 года, усе такія пусташы павіны былі засявацца ці перадавацца ў карыстанне мясцовым сялянам. Акрамя таго ў маёнтку было 3 сям“і бабылёў ці кутнікаў, якія на той момант жылі ў вёсцы Грыневічы. Паколькі бабылі не мелі хат і былі раскіданы па вясковым дварам, то згодна інвентару яны нічога не сплачвалі і нічога не адпрацоўвалі. Пры гэтым адна з гэтых сямей трымала адну карову і тры курыцы. Тут трэба адзначыць, што калі «цяглы» гаспадар трымаў толькі палову валокі, то ён сплачваў і нёс павіннасці ў двое менш за астатніх. Цяглы надзелВерагодна яшчэ ў канцы XVI ст., калі ў маёнтку Крайск Ярашам Воўчкам была праведзена валочная памера, ці нямнога пазней, вёскі Грыневічы, Стрый і Дзераўно былі падзелены на пэўную колькасць гаспадарак, якія на працягу многіх пакаленняў заставаліся нязменнымі, як і памеры вясковых грамад. Часам некаторыя з іх пуставалі і тады яны траплялі ў разрад «пусташаў», пакуль іх ізноў не заселяць якой не будзь сям“ёю. Па ўсёй верагоднасці вёска Грыневічы ўжо здаўна была падзелена на 20, а вёска Стрый на 15 гаспадарак, што бачна з іх геаграфічнага становішча – абмежаванасцю дарогамі, могілкамі і г.д. і стасуецца з геаметрычнымі дадзенымі з інвентароў і люстрацый. Ужо ў ХІХ ст. вёска Грыневічы прырасла яшчэ некалькімі дварамі, памеры якіх адрозніваліся ад памераў 20 «старых» двароў. Што тычыцца вёскі Дзераўно, то яна першапачаткова магла складацца недзе з 15 гаспадарак і пазней прырасла яшчэ «новымі» дварамі, памеры якіх, адрозніваліся ад «старых». Кожная такая гаспадарка складалася з сядзібнай зямлі, раллі і сенажаці. Вакол гэтых вёсак уся прылеглая зямля падзялялася на тры палі ці змены, якія ўключалі ў сябе і раллі і сенажаці. Кожная такая змена падзялялася на пэўную колькасць участкаў, роўную колькасці сядзібных надзелаў. Такім чынам за кожным «цяглым» дваром былі замацаваны пэўныя раллі. Таксама дзяліліся і сенажаці. Згодна мапам 1849 і 1854 гадоў, чарговасць валодання пэўнай раллю ці сенажаццю супадала з іх чарговасцю ў вёсцы. Г. зн. што ралля ці сенажаць напрыклад гаспадара 3-га двара суседнічала з раллю ці сенажаццю гаспадароў 2-га і 4-га двароў пэўнай вёскі. 1) Сядзібная зямля ці двор ўключала ў сябе 1 жылую хату, 3-5 гаспадарчых пабудоў і «агарод». Згодна інвентару 1849 года на кожны такі двор прыпадала ў сярэднім 4 гаспадарчыя пабудовы. Гэтыя «двары» размяшчаліся абапал цэнтральнай вуліцы. Такім чынам гэтыя дваровыя надзелы былі выцягнуты з поўначы на поўдзень ці з захаду на ўсход, перасякаючы цэнтральную вуліцу, якая дзяліла гэтыя грунты прыкладна папалам. Памеры гэтых грунтоў паміж вёскамі адрозніваліся, што верагодна было звязана з іх гістарычнымі традыцыямі, і згодна інвентару 1829 года вар'іравалася ў межах ад 1,3 дзесяціны (у Дзераўно) да 1,5 дзесяціны (у Грыневічах) на двор. Пазней, пры наступных вымярэннях, яны мяняліся захоўваючы адну і тую ж тэндэнцыю – для кожнай вёсцы быў свой стандарт надзелу. 2) Раллі і сенажаці, першапачаткова агулам складалі 1 валоку ці 19,6 дзесяцін зямлі на двор. Менавіта гэтая частка першапачаткова і абкладалася падаткамі і павіннасцямі. Пры пазнейшых вымярэннях іх памеры нязначна, але таксама змяняліся, захоўваючы тую ж тэндэнцыю – для кожнай вёсцы быў свой стандарт надзелу. Нават пры выхадзе з прыгону, памеры надзелаў жыхароў маёнтка Грыневічы адрозніваліся адзін ад аднаго ў залежнасці ад прыналежнасці іх да той ці іншай вёсцы. Стандарт суадносінаў раллі да сенажацяў у кожнай вёсцы таксама быў свой і складала прыкладна 4-5 к 1 – у сярэднім 16-19 працэнтаў ад агульнай «цяглай» зямлі (без уліку сядзіб і выганаў). 3) Выганы, не падзяляліся на надзелы і ў тыя часы не абкладаліся падаткамі. Кожная вёска мела свае непадзельныя выганы, на якіх яе жыхары пасвілі толькі свой вясковы статак. У сярэдзіне ХІХ ст. агульная колькасць вясковых выганаў складала 141,13 дзесяцін зямлі, што складала каля 11 працэнтаў ад усяго зямельнага фонду, які належаў сялянам маёнтка Грыневічы. * Яны захоўваюцца ў LVIA: справы 525-8-582 (1829 год) і 525-4-933 (1849 год) ** захоўваецца ў той жа справе дзе і інвентар 1829 года *** захоўваецца ў той жа справе дзе і інвентар 1849 года **** вёскі Грыневічы, Дзераўно, Стрый і засценак Жэрэмяны ці Гаротніца, які быў прыпісаны да Дзераўно. Засценак Урупава ў якім жыў Стэфан Баркоўскі да іх не адносіўся і ў агульнай статыстыцы не ўлічваўся
(працяг) 2-я частка Павіннасці і абавязкі цяглых сялян Што тычыцца павіннасцей «цяглых» гаспадарак, то ў 1-й палове ХІХ ст. яны былі наступныя: 1) З кожнай «цяглай» валокі, як і раней, адбывалася паншчына, у тых жа памерах – 2 дні мужчынскіх і 2 дні жаночых. Агулам 4 працадні з валокі ў тыдзень. Праца да паншчыны павінна была лічыцца цэлымі днямі і не пераносяцца з аднаго тыдня на другі, толькі са згоды саміх сялян. Калі па нейкіх законных падставах сяляне не адпрацавалі ў пэўны тыдзень паншчыну, то гэтыя дні ўсё роўна залічваліся як адпрацаваныя. 2) Захавалася ў тых жа памерах і натуральная даніна, толькі мёд замянілі ядлоўцам – 10 яек, 1 курыца, 1 капа грыбоў, 1 гарнец арэхаў і 1 гарнец «можевельника». Па ўсёй верагоднасці пад ядлоўцам маецца на ўвазе іх плады, т. зв. «шышкаягады», якія даволі карысны ў медыцыне і кулінарыі. Чаму і калі мёд замянілі на плады ядлоўца невядома, аднак згодна таго ж інвентару 1829 года на ўвесь маёнтак быў толькі адзін (!) вулей, а ў інвентары 1849 года іх увогуле не было (!). Цяжка сказаць што было першапрычынай гэтай з“яве, знікненне пчол і вымушанае замена даніны, ці адмена даніны прывяло да «знікненне пчол». Верагодна трыманне пчол для мясцовых сялян тады было не выгаднай і затратнай справай. 3) Чынш, які раней сплачвалі толькі «зямяне», цяпер сплачвалі ўсе – за кожную «цяглую» валоку плацілі па 8 рублёў срэбрам. Аднак гэтая грашовая аплата ішла не на карысць кляштара, а толькі на пакрыццё розных казённых збораў. Усяго за 57 «цяглых» валок сяляне павінны былі сплачваць штогод 456 рублёў срэбрам. Аднак і гэтая сума ніколі не пакрывалася самімі сялянамі і за іх даплачваў сам кляштар. У кляштарскія расходы нават была закладзена такая стацця – штогадовае пакрыццё нястачы на суму да 184 рублёў срэбрам, або каля 40 працэнтаў ад усёй сумы. Пасля сяляне павіны былі вярнуць доўг кляштару грошамі ці нейкімі работамі. Так у дагаворы арэнды 1841 года, наконт гэтага было сказана наступнае – калі хтосьці з сялян па не мажлівасці не змог унесці своечасова падаткі, тады за іх павіны унесці самі пасэсары (арандатары). Пасля чаго яны (арандатары) мелі права пазней спагнаць доўг з даўжнікоў, грошамі ці працамі па абумоўленым коштам, але без абцяжарвання. На 1829 год запазычанасць падданых кляштара была ўжо 600 рублёў. А ў 1849 годзе запазычанасць сялян* перад дзяржавай складала ўжо 1 257 рублёў і 84,75 капеек срэбрам**. У цэлым жа калі б не дзяржаўныя падаткі, то як і «цяглыя» з інвентару 1788 года яны б нічога верагодна не сплачвалі, таму для былых «цяглых» гэта былі новыя змены і новыя стацці сямейных расходаў. 4) Згоны і талака ў інвентары 1788 гэта гэта дзве асобныя павіннасці, якія мелі адну і тую ж сутнасць – некалькі дзён у год збірацца на пэўныя работы ўсім маёнткам. У інвентары жа 1829 года і дагаворы арэнды 1841 года, гэтая павіннасць называлася гвалтамі. Гвалты адбывалі ўсе жыхары кожнай цяглай гаспадаркі, здольныя да працы, як «на канях» так і «пешымі». Аднак колькасць дзён гвалтаў не пазначана. Справа ў тым што ў інвентары гэтая павіннасць згадваецца, але колькасць іх дзён не прапісана. Ва ўсіх дварах у графе колькасць дзён гвалтаўу год, замест лічбы стаіць прочырк. Пры гэтым пазначана колькасць душ, якая павінна яе выконваць. А ў дагаворы арэнды 1841 года пры згадванні павіннасцяў спасылаюцца на папярэднія інвентары, г. зн. на 1829 года і ранейшыя. Таму пытанне, колькі дзён гвалтаў павіны былі адбываць мясцовыя жыхары, застаецца адкрытым. Гвалты як і паншчыну павінны была лічыцца цэлымі днямі і не пераносяцца з аднаго тыдня на другі, толькі са згоды саміх сялян. 5) Яшчэ адной з павіннасцяў для цяглых сялян былі падводы, пра якія не згадана ў інвентары 1829 года, але згадваецца ў дагаворы арэнды 1841 года. Гэтыя падводы маглі адпраўляць не далей чым за 10 міль. Напрыклад па таму ж інвентару 1829 года, ад кляштара ў Мінску да іх фундушавага фальварка Грыневічы было 16 міляў (але магчыма гэта і памылка ў самім інвентары). Аднак наконт падвод у дагаворы даволі абстрактнае апісанне: «если крестьянскіе подводы употреблялись для хлеба и других хозяйственныхъ произведеній и безъ зачета панщины и сія повинность значится по прежнимъ инвентарямъ, то и въ настоящее время сія повинность оставляется въ своей силе согласно съ прежнимъ обыкновеніемъ, однако не далее десяти миль, отъ места жительства». Таму не зразумела ці ішлі яны ў залік паншчыны ці былі прапісаны асобна. Згодна інвентару 1788 года на падводах неслі павіннасць «зямяне», праўда ў асноўным у межах маёнтка. Яны павіны былі развазіць на фальваркавыя грунты пагноі і збіраць снапы з сенажацяў. Што тычылася іх дальніх паездкаў, пра гэта рэчы не было. Таму па ўсёй верагоднасці падводы згаданыя ў дагаворы 1841 года павінны былі ісці менавіта ў залік паншчыны. 6) Яшчэ адной павіннасцю для мясцовых сялян не згаданай у інвентары 1829 года, былі шарваркі. У дагаворы арэнды 1841 года згадвалася што да рамонту фальваркавых пабудоў пасэсары маюць права браць з кожнай хаты «па тры дні шарваркаў», не звяртаючы гэтыя дні на іншыя працы, г.зн. што сялян акрамя як да гэтых рамонтных прац не маглі прыцягваць да арання, пакосу, уборцы ўраджаю ці яшчэ да чаго ім уздумаецца. Акрамя адзначаных павіннасцей мясцовых сялян маглі ўзяць у якасці дваровых у фальварак Грыневічы ці ў сам кляштар у Мінску (пазней у Мядзелі). Так у дагаворы арэнды 1841 года адзначалася, што кляштар з ведама пасэсараў (арандатараў) мае права браць да прыслугі некалькі мужчын і жанчын, прыназначая такіх з «сямейных хат», з той толькі ўмовай, каб там заставалася не меней двух мужчын і двух жанчын здольных да працы. Колькасць такіх дваровых адначасова магла сягаць некалькі дзясяткаў чалавек. Так, згодна інвентару 1829 года, на той час у мінскім кляштары было 26 дваровых і яшчэ 27 дваровых было ў фальварках Грыневічы і Анелін (Раўбічы). А згодна інвентару 1849 года у мядзельскім кляштары на той час пражывала 20 дваровых (без уліку навароджаных дзяцей непасрэдна у самім Мядзелі). Такія дваровыя забяспечваліся ежай, адзеннем і асобнай аплатай. Напрыклад у 1829 годзе на зарплату духоўніку, гувернанткі, двум эканомам, тром ахмістрыням і ўсім дваровым людзям ў кляштары і двух фальварках было закладзена 420 рублёў і 40 капеек срэбрам. А ў дагаворы арэнды 1841 года адзначалася што пасэсары (арандатары) могуць з дваровых сямей і кутнікаў па меры патрэбы браць рабочых і утрымліваць іх у фальварку пры добрай адзежы, ежы і штогадовай аплаце, гледзячы па іх узросту і здольнасцям ад 2 да 5 рублёў срэбрам. Такім чынам кошт працоўнага года тагачаснага прыгоннага ў маёнтку ацэньваўся ад 2 да 5 рублёў срэбрам Таксама мясцовых сялян, верагодна за дадатковую аплату, маглі прыцягваць і да будаўнічых работ непасрэдна ў самім кляштары. Так, пры састаўленні ў 1829 годзе каштарыса на рамонтныя работы ў мінскім кляштары, адзначалася што пры фундушавым маёнтку (г. зн. Грыневічах) жылі муляры і цесляры, якіх, для скарачэння затрат, можна было прыцягнуць на рамонтныя працы. Па ўсёй верагоднасці капліца ў Грыневічах была пабудавана рукамі саміх сялян. Дадатковыя павіннасці якія сяляне неслі перад дзяржавай 1) З далучэннем беларускіх зямель да Расійскай імперыі для мясцовых жыхароў з“явілася новая ганебная павіннасць – рэкрутчына. У 1795-1858 гады, за больш чым 60 год, з маёнтка было аддадзена 84 рэкрута, многія з якіх не вярнуліся. Па адноўленым дадзеным дакладна вярнулася толькі 26 чалавек. Здача рэкрутаў ускладалася на адміністрацыю маёнтка ці на пасэсараў (арандатараў), калі маёнтак здаваўся ў арэнду. У гэтым выпадку каго аддаваць у рэкруты павінна было вырашацца на агульным савеце з эканоміяй кляштару, а не вырашацца пасэсарамі. На здачу жа рэкрут па раскладу кляштара з сялян збіраліся дадатковыя грошы, якія павінны былі спаганяцца адміністрацыяй маёнтка ці арандатарамі. Калі ж сяляне ў тэрмін не маглі сабраць грошы, іх уносіў кляштар ці арандатары. Пасля здачы рэкрутаў, складалася справаздача для эканоміі кляштара, а доўг з сялян (калі такі быў) спаганяўся пасля грошамі ці дадатковымі працамі. 2) Акрамя падвод апісаных вышэй былі яшчэ і іншыя – падводы для войск. Наконт гэтага ў дагаворы арэнды 1841 года было запісана, што падводы для войск, ляжыць абавязкам на саміх сялянах, за выкананнем якіх павіны сачыць пасэсары (арандатары). Яны ж, пасэсары, павіны кантраляваць, каб дзяржава не брала больш патрэбнага і каб сяляне пастаўлялі пэўную колькасць фурманак, згодна заканадаўству, інакш штрафы будуць сплачваць самі. 3) У дагаворы арэнды 1841 года таксама згадваліся і іншыя павіннасці, якія мог патрабаваць урад з прыватных маёнткаў. Напрыклад калі па распараджэнню ураду спатрэбяцца людзі да пастаўкі на пошту, іх павінны прадставіць адміністрацыя маёнтка ці арандатары без атрымання якога не будзь ўзнагароджання ад кляштару. А «стойки» у судах*** і рамантаванне паштовых і «партикулярных»**** дарог ляжала абавязкам ужо непасрэдна на саміх сялянах. За выкананнем якіх павінна сачыць адміністрацыя маёнтка ці арандатары. Яны ж павіны кантраляваць, каб дзяржава не брала больш патрэбнага. Калі ж у ваенны час дзяржава патрабуе дадатковыя падаткі не з сялян, а з уладальнікаў маёнткаў, то расходы клаліся непасрэдна на кляштар, нават калі маёнтак здаваўся ў арэнду. * на той момант жыхары маёнтка Грыневічы ўжо лічыліся дзяржаўнымі сялянамі і таму падаткі сплачвалі напрамую ** У гэтую суму ўваходзілі розныя дзяржаўныя зборы: 1) падатны (785 р., 32,75 к.); 2) земскі (195,5 р.); 3) грамадскі (86,5 р.); 4) іншыя (190,52 р.) *** не зразумелая павіннасць, верагодна ў якасці сведкаўу судах ці нейкіх працэсах **** «не афіцыйных», г.зн. не паштовых
(працяг) 3-я частка «Сацыяльны пакет» Аднак акрамя павіннасцяў у сялян былі і свае некаторыя ільготы і сацыяльныя гарантыі, якія можна умоўна назваць «прыгонным сацыяльным пакетам». У першую чаргу гэты тычылася ўзросту і стану здароўя, а таксама выходных і святочных дзён. Па-першае, узрост працаздольных абмяжоўваўся 12–60 гадамі. Усе хто быў маладзейшы ці старэйшы да прац не прыцягваліся. Гэта быў даволі высокі паказальнік у негатыўным сэнсе, бо мне трапляліся маёнткі, дзе такі ўзроставы паказальнік быў меней. Па-другое, да прац не маглі прыцягваць людзей якія мелі дрэны стан здароўя, напрыклад хворых і калек. Верагодна таму ўсе хто меў нейкая калецтва былі пазначаны ў РК 1795 года і інвентары 1829 года. Напрыклад у 1795 годзе такіх было некалькі. Сярод сляпых згадваюцца: Аўдакей Хведараў Бахар* з в. Грыневічы (7 год) і яго старэйшая сястра Марта (10 год). Таксама ў гэты час ў в. Дзераўно жыў храмы на адну нагу Леон Сарока. У 1829 годзе сярод сляпых паказаны той жа самы Аўдакей (Еўдакім) Бахар з Крайскага шпіталю, Дамінік Янкаў Ждан з в. Стрый і Васіль Сівіцкі з в. Дзераўно. Апошні верагодна аслеп з гадамі, бо ў РК 1795 года пра яго слепату нічога не сказана. Усе трое не гледзячы на хваробу мелі свае сем“і. У дагаворы арэнды 1841 года адзначалася што пасэсары (арандатары) не могуць мець прэтэнзіі да кляштару, калі б сяляне за хвароб, смерці, недахопу збруі ці проста ляноты не выконвалі сваіх абавязкаў на полі. У апошнім выпадку яны павіны былі прымушаць сялян да працы самі, але толькі законнымі сродкамі. Што гэта за сродкі на жаль не абгаворваецца. Што тычыцца выходных дзён, то акрамя нядзелі і афіцыйных святочных дзён, калі сялян не маглі адправіць на нейкія працы, жыхары маёнтка Грыневічы мелі таксама гарантаваных тры тыдня у год, вызваленых ад ўсякіх павіннасцяў (верагодна за выключэннем дзяржаўных): тыдзень на Каляды, тыдзень на Вялікдзень, тры дні на свята Святой Тройцы (ці Духаў Дзень) і чатыры дні для «исполнения христианских обязанностей» на Вялікі Пост. Гэтыя дні павінны быць вольнымі ад усякіх прац, пра што згадвалася ў дагаворы арэнды 1841 года. Калі б арандатары вырашалі бы прымусіць сялян працаваць у гэтыя дні, то эканомія кляштара магла б разарваць кантракт арэнды без усякай кампенсацыі. Таксама некаторыя сяляне маглі быць вызвалены ад пэўных павіннасцяў. Напрыклад той двор, гаспадар якога займаў пасаду цівуна ці войта вызваляўся ад паншчыны, пры гэтым дзякла і чынш захоўваліся. У 1788 годзе цівуном быў Паўлюк Іосіфаў Крэнь з в. Стрый. У 1825 годзе цівуном быў Андрэй Фёдараў Крэнь з в. Стрый. А ў 1829 годзе войтам паказаны Антоні Томашаў Бахар з в. Грыневічы, які на той час пражываў у в. Дзераўно. Па ўсёй верагоднасці цівун і войт у Грыневічах гэта была адна і тая ж пасада. Таксама ад усякіх павіннасцяў вызваляліся соцкія і царкоўныя старасты. Так у дагаворы арэнды 1841 года адзначалася што калі па распараджэнню ўраду з сялян будзе абраны соцкі ці царкоўны стараста, тады пасэсары не павіны быць прыцягваць абранага і яго сям“ю да павіннасцяў і мець наконт гэтага прэтэнзіі да кляштара. Пра вядомых царкоўных старастаў я пісаў тут. Што тычыцца соцкіх (паліцэйскія сотнікі), то гэтую пасаду займаў як мінімум адзін жыхар з маёнтка Грыневічы – Бенедыкт Якубаў Шымкевіч з в. Грыневічы. Пра што ёсць згадка ў МК Крайскай царквы за 1818 год. Па ўсёй верагоднасці да 1829 года ён страціў гэтую пасаду, так як яго двор быў абкладзены павіннасцямі. Дарэчы ў 1821 годзе сына гэтага Бенедыкта хрысцілі мясцовыя дваране – Якуб Станскі, Францішка Шышкоўна, ротмістр мінскі Дамінік Яноўскі і Кацерына Шышкова. А ў 1822 годзе мясцовыя дваране хрысцяць сына Ігнацыя і Магдалены Сівіцкіх. Сярод хросных суддзя Вілейскага павету Антоні Леснеўскі і жонка ашмянскага ротмістра Францішка Шышкова. Верагодна пасаду соцкага ўжо тады займаў Ігнацы Сівіцкі ён жа Цыбулька. Згодна інвентару 1829 года ён жыў у в. Грыневічы і яго двор абкладаўся павіннасцямі, а значыць ніякіх пасад дакладна ўжо не займаў. У цэлым, у Крайскіх МК увогуле нейкіх пасад у сялян не адзначаліся, за адзіным выключэннем згаданым вышэй, і тое звязаным са смерцю шляхціча. Аднак ускосна на сацыяльны статус тых ці іншых асоб, верагодна сведчыць, калі сярод хросных простых сялян выступаюць нейкія асобы з мясцовай «эліты» -- мясцовыя памешчыкі, чыноўнікі і святары. У Крайскіх МК 1-й паловы ХІХ ст. такіх асоб акрамя вышэйзгаданых згадваецца некалькі, таму іх варта адзначыць, бо магчыма яны таксама займалі ў свой час нейкія пасады ці выконвалі нейкія спецыфічныя абавязкі: 1) у 1804 годзе ў Крайскай царквеў Іллюка і Ганны Саўчыкаў дачку хрысцілі дваране Раман Таран Мундаровіч і Катарына Вержбаловічаўна 2) у 1811 у годзе ў Крайскай царкве ў Міхала і Францішкі Бахараў сына хрысцілі дваране Стэфан Вержбаловіч і Анна Казлоўска 3) у 1816 у годзе ў Крайскай царкве ў Людвіка і Палагіі Бахараў сына хрысціў дваранін Францішак Чымкоўскі (ці Чампкоўскі) 4) у 1823 у годзе ў Крайскай царкве ў Людвіка і Палагіі Бахараў сына хрысціў дваранін Іозеф Чымкоўскі (ці Чампкоўскі) 5) у 1829 у годзе ў Крайскай царкве ў Міхала і Антосі Бахараў дачку хрысціў дваранін Казімір Мілеўскі 6) у 1833 годзе ў Крайскай царкве ў Ежы і Тэклі Шымкевічаў дачку хрысціла дваранка Магдалена Залуская. Дарэчы гэты Ежы быў сынам былога соцкага Бенедыкта Шымкевіча 7) у 1833 у годзе ў Крайскай царкве ў дваровых Марціна і Тэадоры Бахараў дачку хрысціяць мясцовая «эліта» -- дваране Іозеф Солтан, паручнікава Цэцылія Станская, Сакрат Станскі і Ядвіга Гамлікевічаўна. Гэтыя жа Марцін Бахар і Тэадора Маеўская, раней абвянчаліся ў Грыневіцкай капліцы. Сведкам пры шлюбе быў дваранін Францішак Залускі (запіс ў МК альковіцкага касцёла) 8) у 1836 годзе ў Альковіцкім касцёле на шлюбе Сымона Крэня і Багуты Крэевай сведкам быў дваранін Іозеф Пекарскі 9) у 1836 годзе ў Альковіцкім касцёле на шлюбе адстаўнога салдата Іозефа Рымара і ўдавы Эльжбеты Вайткевічавай сведкамі былі дваране Іозеф Вайткевіч, Іозеф Чампкоўскі і Мельхіор Яноўскі 10) у 1837 годзе ў Альковіцкім касцёле на шлюбе ўдаўца Антонія Бахар і ўдавы Гелены Крэневай сведкам быў дваранін Якуб Сенкевіч. Антоні Бахар у 1829 годзе займаў пасаду войта. 11) у 1840 годзе ў Альковіцкім касцёле на шлюбе удаўца Адама Кальвінкоўскага і ўдавы Катарыны Алькевічавай сведкам быў дваранін Якуб Сенкевіч. Акрамя таго эканомія кляштару клапацілася і пра дабрабыт сялян, дзеля чаго былі прадугледжаны дадатковыя расходы на розныя выпадкі, такія як неўраджаі, падзеж ската ці непагода. У дагаворы арэнды 1841 года гэтай праблеме прысвечана некалькі пунктаў, у якіх адзначалася наступнае: 1) пасэсары (арандатары) абавязаны дапамагаць «несостоятельным» сялянам, якім патрэбна матэрыяльная дапамога. Пасля яны (пасэсары) могуць спагнаць гэтую дапамогу з сялян, але без іх «угнетения». Але калі ў сялян будзе меней маёмасці супраць таго як было да здачы ў пасэсію (арэнду), тады пасэсары не маюць права адбіраць гэтую дапамогу ці спаганяць яе з сялян. 2) Калі ад маланкі у фальварку ці ў сялян адбудзецца пажар, то адбудова згарэлых будынкаў у фальварку кладзецца на кляштар, а сялянам кляштар абавязаны даць дапамогу. А калі пажар у фальварку адбудзецца па недагляду агню ці нячышчанай трубы ці іншай якой віны пасэсара, тады пасэсары павіны адбудаваць усе за свой кошт. Калі ў сялян адбудзецца пажар, то кляштар павінен даць сялянам на дом і згарэлыя гаспадарчыя пабудовы 10 рублёў срэбрам. А без гаспадарчых пабудоў (толькі за жылую хату) даць 3 рублі срэбрам. 3) Калі ад градабою ў сялян загіне ўраджай, то кляштар павінен для харчавання даць ім дапамогу па свайму меркаванню, а пасэсарам нічога не павінен будзе. 4) Калі адбудзецца масавы падзеж ската ад хваробы ці эпідэміі, то кляштар на пакупку ската абавязан даць сялянам неабходную дапамогу. Пры гэтым кампенсаваць страты ската пасэсараў не павінен. Пасэсар жа павінен адразу паведаміць пра гэта кляштару і эканомія кляштару павінна правесці расследаванне і даць пасля гэтага даведку аб гэтым пасэсарам. Згодна інвентару 1829 года на штогадовую «запомогу» сялянам на закупку коней і валоў было закладзена ў расходы да 250 рублёў. У цэлым, як адзначалася ў дагаворы арэнды, пасэсары абавязаны былі пакінуць сялян пасля 12-ці гадавой арэнды ў тым жа стане ў якім прынялі, таму павіны сачыць каб сяляне не п'янствавалі, добра апрацоўвалі свае землі, падтрымлівалі свае хаты і гаспадарчыя пабудовы ў належным стане, і не трацілі самавольна сваёй маёмасці. За ўсе страты яны (арандатары) неслі адказнасць сваімі грошамі. Акрамя таго пасэсары павіны сачыць каб у фальварку і ў хатах сялян не знаходзіліся падазроныя і без пашпартныя асобы, і калі такія знойдуцца, тады адказнасць перад судом нёс не кляштар і не сяляне, а менавіта самі пасэсары. Ці выдзяляліся тады бясплатна дрэвы на будоўлю і дровы на ацяплення з інвентару 1829 года не зразумела, аднак ужо пазней, калі маёнтак Грыневічы перайшоў ва ўласнасць дзяржавы гэтая норма была прапісана. Але магчыма яе ўвялі толькі ў 1842 годзе, калі маёнтак перайшоў да дзяржавы. Згодна інвентару 1849 года на кожны сялянскі двор штогод выдзялялі 4 страявых дрэў, 1,5 сажня дроў, 1 сажань хворасту. Дадаткова на рамонт мастоў і «оброчных» пабудоў выдзялялі штогод 25 страявых дрэў, 20 сажня дроў, 10 сажань хворасту. Выдачу лясных матэрыялаў рабілася па распараджэнню Грыневіцкага лясніцтва і для сялян маёнтка Грыневічы гэта часова было бязвыплатна да правядзенне люстрацыі. * пазней ён нейкі час жыў пры Крайскім шпітале, абзавёўся сям“ёй і пакінуў нашчадкаў
(працяг) 4-я частка Эканамічнае становішча сялян Згодна інвентару 1829 года на той час у маёнтку ў 58 «цяглых» дварах (з іх 2 «полуцяглых») пражывала 566 чалавек – 292 мужчын і 274 жанчын. З іх здольных да працы лічылася 360 чалавек, ці каля 64 працэнтаў ад усіх жыхароў. Такім чынам на кожны двор прыходзілася ў сярэднім 9-10 чалавек. Тут трэба адзначыць, што ў гэтую статыстыку патрапілі і людзі, якія на той час былі дваровымі ў фальварку Грыневічы і ў самім кляштары ў Мінску*, але не патрапілі тыя, хто лічыўся сярод збеглых ці жыў у фальварку Анелін (Раўбічы)**. Аднак гэтыя дадзеныя трэба лічыць прыблізнымі, бо яны ўзяты непасрэдна з самой справы, без дадатковай іх праверкі, т.я. за вялікай колькасці людзей ручны падлік мною не праводзіўся. Пры праверцы асобных двароў, выяўляюцца памылкі. Напрыклад у двары Баўтрука Сарокі паказана лічбамі 2 мужчын і 2 жанчыны. Далей запісана лічбамі 5(!) чалавек годных да гвалту, а ў самім пераліку жыхароў двара паказана 7 чалавек – 5 мужчын і 2 жанчыны, з якіх 5 чалавек годных да гвалту (г. зн. здольных да працы, ад 12 да 60 год). Ці наадварот – ёсць двары, дзе годнымі да гвалтаў запісалі ўсіх жыхароў, як старых так і дзяцей, уключаючы немаўлят. Што тычыцца іх маёмасці, то агулам ім належала*** – 78 коней, 9 жарабцоў, 116 валоў, 2 быка, 97 кароў, 63 падцёлак, 259 авечак, 17 коз, 178 свіней, 434 курыцы і 1 вулей пчол****. Такім чынам у сярэднім на кожны двор прыходзілася – 1,5 каня, 2 вала, 2,75 кароў і падцёлак, 4,5 авечак, 0,3 казы, 3 свінні, 7,5 курыцы. Як бачна, на той час, колькасць валоў было болей чым коней і ў сярэднім на кожную гаспадарку прыходзілася 1,5 каня і 2 вала. Гэта значыць што адначасова можна было запрэгчы 2,5 «сахі»*****. Але тут як сярэдняя тэмпература па бальніцы – былі двары, якія налічвалі 0,5 «сахі», а былі і тыя хто мог выставіць 5 «сох». Такія праўда сустракаліся толькі ў вёсцы Стрый – гэта двары Данілы Пятровіча Кальвінкоўскага і Сымона Тодаравіча Крэня. Згодна інвентару 1829 года кожны такі цяглы двор са свайго поўнага надзелу па інвентарнаму разліку збіраў 30 «коп» жыта, 10 «коп» ячменю, 20 «коп» аўса, 6 «коп» грэчкі і 20 вазоў сена. Але па ўсёй верагоднасці гэта былі сярэднія падлікі, без уліку пагодных умоў і іншых негатыўных фактараў. У 1840-я гады ў жыцці сялян адбыліся значныя змены. З ліквідацыі уніі сам кляштар, які на той час ужо размяшчаўся ў Мядзелі, не перастаў існаваць, але ў ім адбылася нейкая рэарганізацыя. Кляштар стаў праваслаўным і цяпер яго замест жанчын узначальвалі мужчыны. Так у пачатку 1840-х яго кіраўніком быў іераманах Пётр Міхалевіч, які ў дакументах падпісваўся як «Духовник Мядзіольскаго Девичьяго Монастыря и управляющій онымъ (симъ монастыремъ)». Сам фундушавы маёнтак Грыневічы ў 1841 годзе быў аддадзены на 12 год за штогадовую аплату ў 1400 рублёў срэбрам у арэнду дваранам Ануфрыю Францавічу Пжэляскоўскаму і Антонію Іванавічу Дзедзіцкаму. А ўжо ў наступным 1842 годзе маёнтак Грыневічы перайшоў пад юрысдыкцыю дзяржавы, дзеля чаго была створана спецыяльная дзяржаўная камісія для прыёму маёнтка ў казённае ведамства «Дзяржаўнай Маёмасці». Пры гэтым сам маёнтак заставаўся ў арэндзе вышэйзгаданых асоб, толькі сплачвалі яны цяпер напрамую дзяржаве. Тады ж быў створаны і чарговы інвентар, праўда месца яго знаходжанне пакуль невядома. У інвентары 1849 годзе прыводзяцца статыстычныя дадзеныя менавіта з гэтага інвентару 1842 года. Згодна ім цяпер у маёнтку налічвалася 54 «цяглых», 2 «полуцяглых» і 1 «агароднік», агулам 57 «гаспадароў». Акрамя таго ў маёнтку жыло 8 сямей бабылёў ці кутнікаў, якія як і раней сваіх сядзібных надзелаў не мелі. Разам з цяглымі гаспадаркамі скарацілася і насельніцтва маёнтка – да 503 чалавек, з якіх было 435 праваслаўных і 68 каталікоў. У сярэднім (з улікам двара прыгоннага агародніка) на кожны двор прыходзілася 8-9 чалавек. З іхпрацаздольных было291 чалавек, ці каля 58 працэнтаў ад усяго насельніцтва. У гэтых 57 сядзібах агулам налічвалася 226 гаспадарчых пабудоў, ці ў сярэднім каля 4 пабудовы на двор. Найбольшую колькасць у 6 гаспадарчых пабудоў было ўДанілы Пятровіча Кальвінкоўскага з в. Стрый. У яго ж было болей за ўсіх коней і валоў – 3 кані і 3 валы, ці 4,5 «сахі». У параўнанні з інвентаром 1829 года яго эканамічнае становішча пагоршылася. У цэлым пагоршылася і эканамічнае становішча і іншых сялян. Так, ўсе 56******«цяглых» і «полуцяглых»гаспадарак разам налічвалі 45 коней і 111 валоў ці ў сярэднім 0,8 коней і 2 вала на двор. Скарацілася і зямля, якую абраблялі сяляне. Цяпер замест адной валокі раллі і сенажацяў (19,6 дзесяціны) на поўную цяглую гаспадарку чамусьці прыходзілася каля 19,2 дзесяцін зямлі. Значна зменшыліся і сядзібныя надзелы, у залежнасці ад вёскі яны налічвалі ад 0,8 да 1,18 дзесяцін зямлі. Нагадаю, па інвентару 1829 года сядзібныя надзелы ў пераводзе з валок на дзесяціны налічвалі 1,3-1,5 дзесяцін зямлі.Магчыма гэта адбылося пасля перамервання грунтоў у выніку пераходу маёнтка да казны, калі перайшлі на іншую метрычную сістэму – з валок на дзесяціны. Цяпер у карыстанні сялян агулам было 1 220,49 дзесяцін зямлі – 54,42 дзесяцін сядзібнай зямлі, 832,46 дзесяцін раллі, 192,48 дзесяцін сенажацяў і 141,13 дзесяцін выганаў. Маёмасны стан сялян быў ацэнены як пасрэдны. Было адзначана што за імі лічылася вялікая нястача і з кожным годам яна расла, што галоўным і адзіным іх промыслам было земляробства і ў цэлым сяляне мелі схільнасць да п“янства. З улікам падзення матэрыяльнага становішча сялян і разам з гэтым падзеннем агульнага прыбытку, ведамства дзяржаўнай маёмасці прыйшла да высновы што патрэбна правесці яго рэарганізацыю, з мэтай у першую чаргу павялічыць яго прыбытковасць: -- У 1844/1845 годзе маёнтак увайшоў у склад новастворанай Касцяневіцкай сельскай грамады і да 1849 года да яго быў далучаны маёнтак Плебанцы (каля Даўгінава) -- Фальварак Грыневічы быў у выніку ліквідаваны і пераўтвораны ў ферму Грыневічы, з мэтай продажу ці здачы ў арэнду -- У самім маёнтку Грыневічы была праведзена пераразмеркаванне зямлі, а самі сяляне ў выніку былі пераведзены на аброк. Пра ўсе гэтыя рэарганізацыі будзе асобна... * праўда не ўлічаны як мінімум два чалавека – Антоні Руды і Мікалай Саўчык, якія ў гэты час выконвалі пры кляштары абавязкі царкоўных служкаў. ** апошнія ў самім інвентары маёнтка Грыневічы не пазначаны, а ўжо запісаны непасрэдны ў інвентары фальварка Анелін з прыпіскай што былі пераведзены з фальварка Грыневічы. *** дадзеныя таксама ўзятыя з агульнай табліцы, прыведзенай ў інвентары, аднак некаторыя з іх не стасуюцца дадзенымі прыведзенымі ў кожнай вёсцы асобна **** вулей быў у жыхара вёскі Стрый, верагодна ў Данілы Кальвінкоўскага ***** Зямля абраблялася параю валоў ці аднаконнаю сахою. Адной сахою лічылася вупраж з 1 канём ці 2 валамі ****** агароднік сваіх коней і валоў не меў. Крыніцы: LVIA 525-8-582 LVIA 525-4-933
У складзе Касцяневіцкай сельскай грамады Яшчэ ў 1837-1841 гады ў Расіі была праведзена так званая рэформа Кісялева, якая тычылася рэарганізацыі кіравання дзяржаўнымі маёнткамі. Дзеля гэтага, яшчэ ў канцы 1837 года было створана Міністэрства Дзяржаўнай Маёмасці. Але першапачаткова яна тычылася толькі тэрыторыі непасрэдна сучаснай Расіі. З гэтай жа мэтай па рэарганізацыі дзяржаўных маёнткаў і на тэрыторыях сучасных Літвы, Беларусі і Украіны па загаду гэтага міністэрства ад 24.12.1840 Палатам Дзяржаўных Маёмасці Заходніх губерняў* было даручана скласці расклад сельскіх грамад менавіта для гэтых тэрыторый. Адначасова з гэтым, для будучых сельскіх грамад, пачалася распрацоўка «положенія о сельскомъ управленіи». Планавалася што к таму моманту як выйдзе канчатковая рэдакцыя гэтага «положенія», у заходніх губернях ужо будуць створаны сельскія грамады, і таму яны адразу будуць арганізаваны згодна новым правілам. З улікам далучэння да казны новых маёнткаў, як ад духавенства, так і набытых ці канфіскаваных, арганізацыя грамад расцягнулася на некалькі год, на працягу якіх уносіліся розныя праўкі. У выніку канчатковая рэдакцыя была зацверджана толькі ў 1844 годзе. Па Віленскай губерні канчатковы праект аб арганізацыі сельскіх грамад у казённых маёнтках быў створаны 22.03.1844 люстратарам Гедымінам. 28.04.1844 гэты праект ён быў унесены ў Палату Дзяржаўнай Маёмасці Віленскай губерні. А 25.09.1844 згодна гэтаму праекту «по высочайшему повеленію» у новаствораных сельскіх грамадах створаны «сельскія праўленні», «сходы» і «расправы», якія павіны былі ўступіць ў сілу з 1 студзеня 1845 года. Прыкладна праз 20 год, ужо пасля адмены прыгоннага права**, гэтыя сельскія грамады былі ліквідаваны і замест іх у кожным павеце былі створаны ўжо воласці з уключэннем як казённых так і былых прыватных маёнткаў, але арганізаваны яны былі па таму жа прынцыпу – з «сельскімі праўленнямі», «сходамі» і «расправамі». Па сутнасці, арганізацыя казённых маёнткаў распаўсюдзілася на ўсе сельскае грамадства і праіснавала да савецкіх часоў. У Вілейскім павеце такім чынам былі утвораны Ваўкалацкая, Вілейская, Касцяневіцкая, Краснасельская, Рабуньская, Мядзельская і інш. сельскія грамады. Некаторыя з іх пасля былі ліквідаваны яшчэ ў 1850-я гады, а іх тэрыторыя далучанаы да іншых. Напрыклад так была ліквідавана Рабуньская сельская грамада, якая ўвайшла ў склад Касцяневіцкай сельскай грамады. У цэлым кожная такая грамада складалася з некалькіх маёнткаў і мела сваё выбарнае кіраўніцтва. Менавіта маёнтак Грыневічы ўвайшоў у склад Касцяневіцкай сельскай грамады. Сама Касцяневіцкая сельская грамада ў розны час складалася з розных маёнткаў. Згодна РК 1850 у склад Касцяневіцкай сельскай грамады ўваходзілі маёнткі Касцяневічы, Губы, Грыневічы, Катлоўцы, Крукі, Туркі, Плябанцы, Жыжнёва і Сервецкая філія. Згодна жа РК 1858 года ў складзе Касцяневіцкай грамады былі маёнткі Касцяневічы, Губы, Катлоўцы, Грыневічы, Плябанцы, Жыжнёва, Сервецкая філія, Рабунь, Ніўкі і Вілейка***. Апошнія тры раней уваходзілі ў ліквідаваную Рабуньскую сельскую грамаду. А маёнткі Крукі і Туркі былі далучаны верагодна да іншых сельскіх грамад. Акрамя казённых сялян да такіх сельскіх грамад былі далучаны таксама аднадворцы, вольныя людзі і яўрэі земляробы. Усе жывучыя вышэйпералічаныя катэгорыі мелі аднолькавыя правы, падначальваліся мясцоваму начальству і па многія судовых пытаннях судзіліся паводле «Сельскага Судовага Устава». У справе LVIA 525-4-141 размешчаны: 1) «Положеніе объ устройстве сельскаго управленія и расправы въ казенныхъ именіяхъ губерній: Кіевской, Волынской, Подольской, Виленской, Ковенской, Гродненской, Минской, Могилевской и Витебской» (7 глаў, 206 артыкулаў) 2) «Правила для устройства сельскихъ обществъ» (9 артыкулаў) 3) «Правила о хозяйственномъ управленіи казенными облюстрованными именіями, и о вліяніи онаго на сельское управленіе» (4 главы, 33 артыкула) 4) «Сельскій судебный уставъ, для государственныхъ крестьянъ въ западныхъ губерніяхъ» (271 артыкулаў + 3 дадатка) Паводле гэтай справы можна рэканструяваць як была арганізавана сама Касцяневіцкая сельская грамада і якую роллю ў ёй ігралі жыхары маёнтка Грыневічы. * Валынская, Віленская, Віцебская, Гродзенская, Кіеўская, Ковенская, Магілёўская, Мінская і Падольская губерні – тэрыторыя сучаснай Літвы, Беларусі і Украіны. ** Нягледзячы што афіцыйна прыгоннае права было ліквідавана ў 1861 годзе, працэс рэарганізацыя былых прыватных і казённых маёнткаў пачаўся толькі к сярэдзіне 60-х гадоў. Таму падзел на воласці адбыўся толькі недзе ў 1865 годзе. *** вёскі Леановічы, Івашыновічы, Дзеракі, Асавец, Жуковічы, Гарадзіловічы, Путрычы – тое што раней уваходзіла ў склад маёнтка Карэйкаўцы Спасылкі на РК Касцяневіцкай сельскай грамады на FS:1) РК 1850 года https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QHV-XQD6-K9HQ?i=2 2) РК 1858 года https://www.familysearch.org/ark:/6...view=explore&groupId=TH-7704-124363-111894-44
Арганізацыя сельскай грамады На чале сельскай грамады стаяла выбарнае «сельскае начальства», якое складалася з сельскага старшыны, сельскіх стараст, сельскіх «добросовестных» (у далейшым буду называць іх «добрасумленных»), зборшчыка падаткаў і наглядчыка сельскага запаснога магазіна. Згодна 17 пункту, сельскае кіраўніцтва абіраліся на 3 гады па прыгавору сельскага сходу і пасля зацвярджаліся Палатаю Дзяржаўнай маёмасцю. Асобы абіраліся «з людзей цвярозых, вядомых сваёй добранамернасцю, стараннасцю і па магчымасці пісьменных». Гаспадары абраныя на гэтыя пасады разам з сваёй сям“ёй вызваляліся ад усялякіх земскіх і натуральных павіннасцяў, аднак павінны былі сплачваць аброк на зямлю ці выконваць паншчыну як і іншыя сяляне на іх меркаванне (пункт 25). Сельскае начальства вырашала усе пытанні «по деламъ полицейскимъ». Пры гэтым усе грамадскія рашэнні «по деламъобщественнымъ» прымаліся на саміх сельскіх сходах, якія падзяляліся на агульныя (для ўсёй грамады) і прыватныя (у межах асобных маёнткаў). А ўсе пытанні «по деламъ хояйственнымъ и судебнымъ» вырашаліся на «сельскай расправе». Па сутнасці сельская расправа замяняла суды, дзе разглядаліся справы, іскі ў якіх не перавышалі 15 рублёў срэбрам. Сельскі старшынаСельскі старшына быў галоўным у грамадзе і яму падпарадкоўваліся астатнія члены праўлення (пункт 34). Ён падпарадкоўваўся непасрэдна акруговаму начальніку, атрымоўваў ад яго распараджэнні і хадзіў да яго з дакладамі (пункт 37). Сельскі старшына фактычна быў пасрэднікам паміж жыхарамі сельскай грамады і ўладамі. Напрыклад яго непасрэдны начальнік не меў права аддаваць напрамую распараджэнні падначаленым сельскаму старшыні і наадварот, падначаленыя сельскаму старшыні асобы не маглі напрамую звяртацца да акруговага начальніка, за выключэннем скарг на самога старшыню за яго праступкі, перавышэння паўнамоцтваў і інш. (пункт 38). Сельскі старшына выконваў ў асноўным выканаўчыя і паліцэйскія функцыі. Сярод абавязкаў сельскага старшыны было: -- прызначэнне дня агульнага сельскага сходу (пункт 51) -- сачыць разам з сельскімі старастамі за парадкам на сельскім сходзе (пункт 58) -- весці сельскі сход і прапаноўваць тэмы для нарады па чарзе адзін за другім (пункт 60) -- таксама ён меў вырашальны голас, у выпадках калі галасы пры галасаванні падзяляліся пароўну (пункт 62) -- ён абавязаны быў выконваць рашэнні прынятымі на сельскім сходзе (пункт 66) -- павінен быў сам падпісваць усе выканаўчыя паперы або калі быў не пісьменным, прыкладаць да іх свой штэмпель. Самі такія паперы складаў сельскі пісар і пасля зачытваў іх старшыне (пункт 96) Акрамя таго сельскі старшына разам з «добрасумленнымі» уваходзіў у склад «Сельскай расправы», у кампетэнцыі якой было разбор судовых спраў і спраў па гаспадарчаму добраўпарадкаванню сельскай грамады (пункт 77). За сваю працу ён атрымоўваў ад 30 да 60 рублёў (пункт 23). Ён і яго не адасобленыя сыны вызваляліся ад рэкрутчыны, а сам старшына вызваляўся ад цялеснага пакарання за «паліцэйскія праступкі», г. зн. тыя ўчынкі якія праходзілі па «Паліцэйскаму сельскаму уставу» (пункт 26). Выбіраўся ён кожныя тры гады, колькасць тэрмінаў не было абмежавана. Калі ўлічыць што грамада была арганізавана прыкладна восенню 1844 года, то выбарчымі гадамі былі – 1844, 1847, 1850, 1853, 1856, 1859 і 1862(?) гады. Вядома а трох Касцяневіцкіх сельскіх старшын, але ніводны з іх не меў дачынення да маёнтка Грыневічы, гэта: 1) Казімір Міхайлаў Дуброўскі з Касцяневіч (маёнтак Касцяневічы) (зг. 1850) 2) Васіль Мікітаў Малькевіч з Кішкарэп (маёнтак Губы) (зг. 1852, 1853) 3) Дамінік Аляксееў Дурэйка з Выгаловіч (маёнтак Ніўкі) (зг. 1858) Сельскія старастыКолькасць сельскіх старастаў залежала ад колькасці насельніцтва ці маёнткаў. Паводле праекту (пункт 8): «на кожныя 1000 душ абіраўся 1 стараста, а ў грамадах якія складаліся з некалькіх асобных не сумежных маёнтках колькасць стараст прызначалася па колькасці маёнткаў, з падпарадкаваннем іх ведамству бліжэйшых пасяленняў». Такім чынам у Касцяневіцкай сельскай грамадзе кожны асобны буйны маёнтак меў свайго сельскага старасту. Напрыклад Губскаму старасце падпарадкоўваліся жыхары маёнткаў Губы і верагодна Катлоўцы, а Грыневіцкаму старасце падпарадкоўваліся жыхары Грыневіч і Плябанцаў. Аднак насамрэч гэтае правіла верагодна не працавала як прапісана ў праекце. Напрыклад у 1850-я гады згадваецца што ў маёнтку Грыневічы было адначасова тры(!) старасты, па аднаму ад кожнай вёсцы – Бахар, Алькевіч і Руткоўскі. Пры гэтым сярод Губскіх старастаў адначасова згадваецца не болей аднаго. Як размяркоўваліся пры гэтым абавязкі гэтых трох «грыневіцкіх старастаў» невядома. Сельскія старасты абіраліся на прыватных сельскіх сходах, таксама кожныя тры гады. Функцыі сельскіх стараст у межах свайго маёнтка былі тыя ж што ў сельскіх старшын у грамадзе (пункты 73). Яны з пагадненнем з сельскім старшынёй прызначалі дні прыватных сельскіх сходаў, якія праходзіла за тыдзень-два да агульных сходаў (пункт 72). За сваю працуяны атрымоўвалі ад 15 да 20 рублёў (23 пункт). Добрасумленныя і Сельская РасправаСельская Расправа складалася з сельскага старшыні і не меней як двух добрасумленных. Для маёнтка Касцяневічы такіх павінна было быць і болей, па аднаму ад кожнага маёнтка. Яе пасяджэнні праходзілі ў Касцяневічах. Згодна пункту 15 у добрасумленныя члены сельскай расправы прызначаліся на 3 гады, «старыкі вядомыя па сваім добрым паводзінам, праваце, сумленнасцю і вопытнасцю ў сельскай гаспадарцы». Яны абіраліся на сельскім сходзе кожнага маёнтка з чысла «выбарных». Зацвярджэнне на пасадзе добрасумленных з гэтых кандыдатаў адбывалася па рашэнню Палаты Дзяржаўнай Маёмасці Віленскай губерні. За сваю працу добрасумленныя атрымоўвалі ад 10 да 15 рублёў (пункт 23). Праз сельскую расправу праходзіла большасць грамадскіх і ўсе судовыя справы. Працавала яна кожны тыдзень, як правіла ў Суботу, а калі на гэты дзень прыпадала Свята, то яна збіралася ў Пятніцу ці іншы дзень, які прызначаў сельскі старшына. У асобых выпадках Расправа па распараджэнню старшыны магла сабрацца адразу ў любы дзень нядзелі. У 1850-я гады ад маёнтка Грыневічы добрасумленным быў Даніла Пятровіч Кальвінкоўскі, які згодна інвентарам 1829 і 1849 гадоў быў самы заможным з «грыневіцкіх» гаспадароў. Зборшчык падаткаўЗборшчык падаткаў адказваў за збор падаткаў і за сваю працу атрымоўваў ад 15 да 25 рублёў. Сваю справаздачу ён нёс на агульных сходах і перад Сельскай Расправай. У вялікіх грамадах, такіх як Касцяневічы, ён павінен быў мець памочніка, якому плацілі ад 5 да 10 рублёў. Наглядчык сельскага запаснога магазінаНаглядчык сельскага магазіна адказваў за збор і захаванасць грамадскага збожжа, якое збіралі і захоўвалі спецыяльным будынку. Сваю справаздачу ён як і зборшчык падаткаў нёс на агульных сходах і перад Сельскай Расправай. За сваю працу атрымоўваў ад 10 да 20 рублёў. ДзесяцкіяДзесяцкія прызначаліся сельскім старшыною на 1 месяц, па чарговаму спісу зацверджанаму прыгаворам сельскага сходу (пункт 22). Выконвалі яны свае абавязкі без грашовага ўзнагароджання, таксама не вызваляліся ад павіннасцяў і падаткаў (пункт 32). Галоўнай іх задачай было выкананне распараджэнняў старшынь ці старастаў. Напрыклад кагосьці затрымліваць і ахоўваць затрыманых да перадачы іх паліцэйскім сотнікам. Удзельнічаць у пошуках злачынцаў, перадаваць сялянам распараджэнні сельскіх старшын і г.д. Напрыклад пры сельскай расправе ў Касцяневічах была «турма», у якой пад наглядам дзесяцкіх трымаліся дзяржаўныя сяляне, якіх прыгаварылі да заключэння пад аховаю, а таксама злоўленыя беглыя, падазроныя асобы і людзі, якіх затрымалі за цяжкія злачынства, да тых пор пакуль іх не перададуць пад нагляд соцкаму.
Агульны сельскі сход Агульны сельскі сход складаўся з асоб сельскага праўлення і «выбарных». Каб сход пачаў працаваць, на ім павінна было прысутнічаць не меней 2/3 ад усіх выбарных. «Выбарныя» ў сваю чаргу прызначаліся з дзяржаўных сялян і іншых сельскіх абывацеляў, прыпісаных да сельскай грамады – па аднаму ад кожных 5-і гаспадарак. У прыгаворах не маглі прымаць удзел асобы якія па пэўнаму пытанню давалі справаздачу ці неслі адказнасць, тое ж самае тычылася і іх блізкіх сваякоў – сыноў, зяцёў і родных братоў. Усе рашэнні прымаліся большасцю хаця бы ў адзін голас, у выпадках калі галасы падзяляліся пароўну, канчатковае рашэнне прымаў старшына. На такіх сходах спачатку разглядаліся агульныя пытанні, якія спярша выносіў сам старшына. Пасля таго як былі разгледжаны ўсе пытанні якія прапанаваў старшына, дазвалялася і іншым па чарзе, выносіць свае пытанні якія тычыліся іх паселішч ці маёнткаў. Усе прыгаворы сельскага сходу запісваліся пісарам і па сканчэнні сходу прачытваліся ўслых і пасля, тут жа, уносіліся ў «шнуравую кнігу», пасля «скреплялась» сельскім пісарамі зацвярджаліся подпісам і пячаткамі пагадзіўшыхся на гэтае сельскіх начальнікаў. За непісьменных сялян, распісваліся тыя, каму яны давяралі. Да прыгавораў унесеных у кнігу прыкладвалася пячатка Сельскага Праўлення. Усе прыгаворы прынятыя на агульным сельскім сходзе пасля перадаваліся сельскаму старшыне для выканання ці для прадстаўлення на зацвярджэння начальствам. Калі нехта з сялян ці іншых прадстаўнікоў грамады будзе не задаволеным сельскім прыгаворам, то ён на працягу 4 тыдняў мог звярнуцца да Акруговага Начальніка. Агульныя сельскія сходы збіраліся па наступных прычынах: -- Агульныя сельскія выбары -- Прызначэнне сялянскіх дзяцей для падрыхтоўкі ў сельскія пісары, «межевщики», «оспопрививатели», «пчеловоды» і інш. -- звальненне дзяржаўных сялян для перахода іх у іншыя сельскія грамады і іншыя станы і перасяленні -- Прыняцце ў сельскую грамаду асоб іншых станаў -- Прызначэнне дзяржаўных сялян на службу да Архіерэйскіх дамоў і кляштароў -- Прызначэння колькасці патрэбнага для сельскай грамады будаўнічага і дрывянога лесу і раскладу яго паміж паселішчамі -- Праводзілі нарады наконт дапамогі тым хто мае патрэбу ў вынікі няшчасных выпадкаў -- Прызначэнне грашовага збору на мірскія расходы і распараджэнне мірскімі касамі -- Абранне апекуноў малалетнім сялянам і іх справаздачы -- раскладка падаткаў, павіннасцей і збораў, ляжачых на сельскай грамадзе паміж дзяржаўнымі сялянамі і іншымі асобамі, якія былі прыпісаны да грамады -- разглядалі меры для спагнання нядоімкі ў грашовых і хлебных зборах -- разглядалі справаздачы зборшчыка падаткаў і наглядчыка запаснога хлебнага магазіна -- разбіраў справы а рэкруцкай павіннасці, на якіх вырашыліся розныя пытанні, такія як: 1) сямейныя раздзелы; 2) прызначэнне людзей з сямейства ў рэкруты і падстаўныя; 3) вызначэнне грашовага збору для адпраўлення рэкруцкай павіннасці; 4) назначэнне «отдачиков»; 5) праверка іх справаздач; 6) дазваленне дзяржаўным сялянам найма ў рэкруты і пераўступкі рэкруцкіх квітанцый; 7) аддачу без чаргі рэкрутаў з сялян распусных паводзін, а ў выпадку іх нягоднасці да ваеннай службы, а прызначэнні іх да перасялення -- дача даверанасці для хаджэння па грамадскім справам -- састаўленне прыгавораў а спосабах да пабудовы новых цэркваў -- перавод дзяржаўных сялян з ніжэйшага разраду ў вышэйшы з перадачай ім запасных зямельных надзелаў -- падзел паміж сялянамі фальваркавых зямель, у тым выпадку, калі перавод сялян на аброк адбудзецца пасля правядзенне люстрацыі і будзе вырашана дзяржавай аб ліквідацыі фальварка -- аддача «неудобных» грамадскіх зямель у трыманне з умоваю іх угнаення -- пастанаўленне а мірскіх аброчных артыкулах, аб адводзе зямель пад забудовы, прызначаныя для сельскай гаспадаркі ці прамысловасці -- разгляд умоў пагадненняў з асобамі не прыналежных да грамады ад імя сельскай грамады -- разгляд пытанняў а расчысткі лесу пад раллі і сенажаці -- разгляд пытанняў аб арганізацыі ў сельскіх паселішчах базараў. Кірмашоў і прыстань -- усе іншае што будзе карысна для сельскай грамады і будзе прапанавана сельскім старшынёй Агульны сельскі сход для выбараў збіраўся раз у тры гады, у лістападзе, перад наступлення новага трохгадовага тэрміна, а для іншых спраў збіраўся тры разы ў год: 1) у студзені – для раскладкі падаткаў, павіннасцей і збораў, і для складання прыгавораў а мерах спагнання нядоімак за прошлы год; 2) у канцы сакавіка ці пачатку красавіка – для размеркавання зямель, калі патрэбна і для складання прыгавораў а мерах спагнання нядоімак з неплацельшчыкаў за першую палову года; 3) у верасні ці пачатку кастрычніка – для складання прыгавораў а патрэбах мірскіх расходаў, і а мерах да падахвочвання неплацельшчыкаў. У гэтыя ж тэрміны павіны вырашацца і іншыя пытанні прадстаўленыя на разгляд сходу. Калі па нейкіх прычынах, напрыклад за непагоды, будзе немагчыма сабраць сход у пэўныя тэрміны, яго маглі перанесці па распараджэнню Палаты Дзяржаўнай Маёмасці. У асобных выпадках, па асобаму распараджэнню акруговага начальніка, мог быць арганізаваны дадатковы агульны сельскі сход. Дні для збору сельскага сходу прызначаліся сельскім старшыною, пераважна ў святочныя дні і нядзелі. Усякі селянін («выбарны»), якога апавясцілі павінен быў быць на сходзе, калі толькі ён быў не ў адлучцы. Не яўка на агульны сход дазвалялася толькі ў наступных выпадках: -- заняцце справамі на пасадзе, якія нельга было адкласці -- затрыманне начальствам (па справах) -- цяжкая хвароба селяніна ці яго блізкіх -- няшчасныя выпадкі, такія як пажар, павадкі і інш. А сваёй неяўцы «выбарны» павінен быў загадзя аб“явіць свайму старасце. Цікава што чыноўнікам палаты дзяржаўнай маёмасці і акруговага ўпраўлення не дазваляецца прымаць удзел у нарадах сялян на гэтых сходках. З верагоднасці іх уплыву. Напрыклад на адным з такіх агульных сельскіх сходаў, які адбыўся ў Касцяневічах у красавіку 1853 года, разглядалася наступнае пытанне. Так, жыхары вёскі Жызнёва (недалёка ад Даўгінава) папрасілі каб ім для рамонту іх гаспадарчых пабудоў, на будаўнічыя матэрыялы перадалі валовы млын ў фальварку Грыневічы, на што атрымалі сцвярджальны адказ. Па гэтаму пытанню 30 красавіка 1853 года быў вынесены прыгавор, у якім «распісаліся» тагачасныя «выбарныя», сярод якіх былі гаспадары з маёнтка Грыневічы: Фама Саўчык, Сымон Ждан, Вікенці Бахар, Іван Шымкевіч, Іван Бахар, Лаўрын Шымкевіч, Іосіф Крэнь, Тэадор Крэнь, Андрэй Крэнь, Лукаш Алькевіч, Эімільян Крэнь, Адам Цыбулька, Міхаіл Бахар, Сцяпан Буркоўскі, Васілі Руды, Павел Петрашко, Тэадор Міхневіч, Нікіфар Руды, Захар Ждан і Усцін Крэнь. Агулам 20 гаспадароў, што перавышала выбарчую норму, па аднаму ад 5-і гаспадарак. У цэлым сярод падпісаўшыхся было столькі ж ад маёнтка Губы, які па колькасці двароў быў значна болей. Таму як размяркоўваліся квоты на «выбарных» да канца не зразумела. За ўсіх сялян тады распісаўся дваранін Гутаровіч. Сярод падпісаўшых сам акт быў яшчэ адзін прадстаўнік маёнтка Грыневічыі добрасумленны Даніла Кальвінкоўскі, які замест подпісу паставіў сваю пячатку. Праўда яго прозвішча ў дакуменце запісана як «Калинковскій». Аднак гэты прыгавор пасля быў адменены акружным начальнікам і такім чынам валовы млын быў захаваны. Тут нельга узгадаць што пытанне аб разборы валовага млына, якім не карысталіся грыневіцкія сяляне паднялася адразу пасля смерці тагачаснага арандатара Ануфрыя Пжэляскоўскага (памёр 19.03.1853), які фармальна на той час і валодаў самім фальваркам з усімі яго пабудовамі. Не паспеў памерці Ануфры, як сяляне прыянліся раздаваць дзяржаўную маёмасць. Пячатка Данілы Кальвінкоўскага «Печать главнаго костеневицкаго сельскаго добросов» Дарэчы такія пячаткі рабіліся за кошт сялян для непісьменных кіраўнікоў грамады.
Прыватны сельскі сходПрыватныя сельскія сходы збіраліся для абмяркоўвання пытанняў якія тычыліся толькі асобных паселішчаў, напрыклад асобнага маёнтка. Дні прыватных сельскіх сходаў прызначаў мясцовы сельскі стараста з пагадненнем з сельскім старшынёй і пераважна ў святочныя дні ці нядзелі Прыватны сельскі сход складаўся з сельскага старасты і ўсіх мясцовых гаспадароў. Прыгаворы сельскі прыватных сходаў прад“яўляліся сельскаму старшыні ці акруговаму начальніку. Пытанні для якіх маглі збірацца прыватныя сельскія сходы: -- Прыватныя сельскія выбары. -- Раскладка падаткаў, павіннасцяў і збораў паміж гаспадарамі маёнтка, маючага асабісты інвентар -- размеркаванне паміж гаспадарамі асігнаванага да аддачы паселішчу лесу -- падзел паміж сялянамі асобнага маёнтка і фальваркавых зямель, у тым выпадку, калі перавод сялян на аброк адбудзецца пасля правядзенне люстрацыі і будзе вырашана дзяржавай аб ліквідацыі самога фальварка Прыватныя сельскія сходы для выбараў збіраліся таксама адзін раз у тры гады перад агульнымі выбарамі, а ў астатніх выпадках, тры разы ў год за тыдзень да агульных выбараў Акты такіх сходаў падпісвалі як правіла ўсе гаспадары. Напрыклад рашэнне аб пераходзе на аброк прынятай на мясцовай «мірской сходке» у 1849 годзе падпісалі 56 гаспадароў маёнтка Грыневічы, усе акрамя агародніка: Ігнаці Цыбулька, Мікіта Бахар, Севасцян Саўчык, Антоні Шымкевіч, Сямён Ждан, Варфаламей Сарока, Захарка Аўтуховіч, Сцяпан Бахар, Вінценты Бахар, Саўка Вяжэвіч, Мікалай Саўчык, Іван Бахар, Філіп Бахар, Іван Бахар, Лаўрэнці Шымкевіч, Дамінік Бахар, Раман Бахар, Янка Шымкевіч, Максім Шымкевіч, Іван Лапіцкі, Вікенці Алькевіч, Емельян Крэнь, Матвей Крэнь, Калістр Петрашка, Матвей Алькевіч, Даніла Каліноўскі (Кальвінкоўскі), Венедыкт Крэнь, Лаўрын Шымкевіч, Андрэй Крэнь, Антон Лапіцкі, Тодар Крэнь, Гарасім Шымкевіч, Янка Крэнь, Леон Ждан, Осіп Руды, Дзем“ян Савіцкі, Юсцін Крэнь, Захары Ждан, Андрэй Шымкевіч, Нікіфар Руды, Казімір Каўзановіч, Вінцесь Цыбулька, Якаў Вяжэвіч, Павел Петрашка, Базыль Петрашка, Тодар Рымар, Васілі Рымар, Максім Рымар, Адам Цыбулька, Тарас Бахар, Міхаіл Бахар, Мікалай Ждан, Адам Цыбулька, Васіль Міхновіч, Сцяпан Барань (Буркоўскі), Адам Саўчык. За ўсіх тады распісаўся Антоні Лабачэўскі
Люстрацыі маёнтка Грыневічы і пераход на аброк Уводзіны З мэтай рэгулявання прыбытковасці і паляпшэння дабрабыту мясцовага насельніцтва ў казённых маёнтках заходніх губернях з 1840-х гадоў пачалі праводзіць так званыя люстрацыі. Перад тым як непасрэдна перайсці да люстрацыі маёнтка Грыневічы, прывяду асноўныя агульныя палажэнні гэтай «рэформы», прадугледжаныя для «заходніх губерняў». Згодна «Положенію о люстраціи» ад 28.12.1839 люстратары павінны былі: Па-першае, прывесці ў дакладную вядомасць усе зямельныя ўгоддзі і іншыя прыналежнасці маёнткаў з дапамогай падрабязнай здымкі зямель і апісання гаспадарчых пабудоў, аброчных артыкулаў («оброчных статей»**) і казённай інвентарнай рухомасці***. Перш за ўсё праводзілася абмежаванне маёнтка, згодна з якім складаліся планы. Некаторыя з іх я выкладваў тут. Таксама правяраліся старыя інвентары і складаліся новыя, у якіх паказвалася агульнае апісанне маёнтка – яго размяшчэнне, адлегласць да павятовага горада і бліжэйшых гандлёвых месцаў (мястэчак), сплаўных рэк і вялікіх дарог. Пазначалася колькасць зямлі і ўгоддзяў, з паказаннем іх якасці, прадметы вытворчасці і спосаб іх збыту, колькасць фальваркаў і прыпісаных да іх паселішчаў, колькасць двароў і насельніцтва. У новых вопісах таксама былі названыя ўсе будынкі і «аброчныя артыкулы», гаспадарчыя прыналежнасці і ўся наогул фальваркавая рухомасць. Менавіта інвентар маёнтка Грыневічы 1849 г.****, як раз быў зроблены пад час першых люстрацый. Па-другое, аддзяліць лясы і зараснікаў ад іншых зямельных угоддзяў, а зямлю падзяліць на зручныя («удобные») і нязручныя («неудобные»), і пасля зрабіць іх класіфікацыю як па гаспадарчым іх значэнні, так і па якасці глебы і ступені прадукцыйнасці. Пад класіфікацыяй мелася на ўвазе так званая сартаванне («сортировка») зямлі. Усе раллі, сенажаці і выганы для вызначэння ўласцівасці глебы і ступені яе прадукцыйнасці, падлягалі асаблівай класіфікацыі, якая праводзілася пры ўдзеле мясцовых кіраўнікоў маёнткаў і выбарных сялян. Раллі падзяляліся на тры разрады: «добрыя», «пасрэдныя» і «худыя». Сенажаці і выганы падзяляліся на «нагорныя», лугавыя (мурожныя) і балотныя. Першыя два падзяляліся на «добрыя», «пасрэдныя» і «худыя», а балотныя – толькі на «пасрэдныя» і «худыя». Разумова ў Беларусі «нагорных» сенажацяў і выганаў не было, таму выдзяляліся толькі мурожныя і балотныя. У трэціх, пасля гэтага люстратары павіны былі зрабіць новае размеркаванне зручных грунтоў паміж сялянамі і фальваркам. Пры размеркаванні зямлі пры трохпольнай сістэме рэкамендавалася на кожную рэвізскую душу выдзяляць 3 дзесяціны ворнай зямлі і 0,5 дзесяціны сенакоснай зямлі. На кожны цяглы двор ішоў поўны ўчастак, а на кожны паўцяглы – палавінчаты. Уся зямля пры гэтым падзялялася на асобныя віды: -- сядзібныя: адведзеныя жыхарам вёсак пад дамы, сады і агароды (сядзібныя) -- цяглыя: раллі і сенажаці, за карыстаннем якіх дзяржаўныя сяляне абавязаны былі выпраўляць на карысць эканоміі гаспадарча-грашовыя (аброчнае становішча) або натуральныя павіннасці (паншчына). У залежнасці ад таго якое становішча будзе ў выніку абрана для сялян, пэўным чынам і дзяліліся фальваркавыя землі. -- фальваркавыя: якія заставаліся ў карыстанні эканоміі для вядзення ў іх фермерскай гаспадаркі, а таксама змешчаныя пад фальваркавымі пабудовамі, заводамі, млынамі і корчмамі. -- адведзеныя пад грамадскую засеўку: для напаўнення сельскіх запасных крам і пад выганы, асобна або разам з эканоміяй. Пад грамадскую засеўку адводзілася па 3 дзесяціны на кожныя 100 участкаў сялянскай ворнай зямлі, ці 3 працэнты ад зямельнага фонду. Пад выганы адводзіліся ў першую чаргу выганы якія былі ў сялян раней, а калі іх не было, тады адводзіліся новыя, з разліку па 0,5 дзесяціны на кожную асобную сялянскую гаспадарку. -- запасныя землі: гэтыя землі, якія ў выніку не ўвайшлі ў фальваркавыя ці сялянскія надзелы, пераходзілі ў разрад запасных і прызначаліся пад будучы надзяленне зямлёй бабылёў, павелічэнне надзелаў сялян ніжэйшых разрадаў пры пераходзе іх у вышэйшыя, пад пасяленне адстаўных салдат, перасяленне дзяржаўных сялян з іншых маёнткаў ці надзялення зямлёй беззямельных аднадворцаў і вольных людзей. Запасныя грунты, да пасяленні на іх вышэйназваных катэгорый, маглі здавацца ў арэнду, з таргоў або па ацэнцы, на тэрмін не больш чым на 4 гады. -- лясныя дачы: увесь лясны фонд, з падраздзяленнем на прыналежныя маёнтку, адведзеныя сельскім грамадам у недатыкальны запас і прыналежныя грамадству або абывацелям маёнткаў па вотчынным праве або па асобых прывілеях -- царкоўныя землі: грунты якія выдзяляліся для мясцовых святароў, і якія апрацоўваліся рукамі казённых сялян. У чацвёртых, усіх сялян, згодна іх гаспадарчых і працоўных сродкаў, падзяліць на разрады: цяглых, паўцяглых, агароднікаў (інакш халупнікаў) і бабылёў (інакш кутнікаў). У першыя два разрады залічваліся тыя з сялян хто валодалі ворнымі і сенакоснымі землямі і меў пэўную колькасць жывёлы. Цяглыя павінны былі мець дзве і больш штукі рабочай жывёлы, а для паўцяглых дастаткова было мець адну штуку рабочай жывёлы. Агароднікамі лічыліся асобы, якія мелі толькі сядзібную аселасць з агародамі. Гэтым тром разрадам было прысвоена званне «гаспадароў». У разрад бабылёў траплялі людзі беззямельныя і бяздомныя. Сярод задач люстрацыі было прадстаўленне магчымасці сялянам ніжэйшых разрадаў пераходзіць у вышэйшыя, напрыклад з агароднікаў у паўцяглыя. Для гэтага, тым сялянам, якія сельскім грамадствам прызнаныя былі добранадзейнымі, пераважна з былых гаспадароў, прызначаліся пазыкі пад кругавое паручыцельства грамадства на куплю жывёлы і адводзілася ім пэўную колькасць зямлі. Для больш сямейных гаспадароў, у якіх у двары было больш за пяць здольных да працы работнікаў, пры жаданні саміх сялян, дапускалася падзяляць на дзве гаспадаркі з надзяленнем дадаткова зямлёй. З іншага боку, адзіночныя і маласямейныя гаспадары мелі права злучацца ў адзін двор з іншымі гаспадарамі і бабылямі. У пятых, на падставе пазямельнай ацэнцы павіны былі вызначыць гаспадарчыя павіннасці сялян – грашовыя (аброк) і натуральныя (паншчына). Ацэнка зямель праводзілася па сярэдняй цане, зыходзячы з ураджайнасці за апошнія 12 гадоў, выключаючы два гады – з самым высокім ўраджаям і самым нізкім. Ацэнка зямлі пад цэрквамі, могілкамі, вучылішчамі, надзеламі святароў, пад эканамічнымі будынкамі (фабрыкамі, заводамі, корчмамі, млынамі) не праводзілася. У кожным павеце яшчэ ў 1840 годзе былі створаны камісіі для вызначэння нармальных цэн на жыта і сена, паводле якіх пасля прызначаліся памеры павіннасцяў. Гаспадарчыя павіннасці дзяржаўных сялян былі грашовыя або натуральныя. Пры грашовых павінасцях сялянамі выплачваўся пазямельны падатак (аброк) і адпрацоўвалася пэўная колькасць дзён на грамадскай засеўкі, ураджаі з якіх ішлі на папаўненне хлебнай крамы. Пры натуральных павіннасцях, сяляне адбывалі пэўную колькасць дзён на гаспадарчых працах у фальварку. Яны разлічваліся ў грошах (згодна агульнай ацэнцы зямель) і пасля пераводзіліся на гаспадарчыя працы. Таму колькасць такіх дзён залежала ад агульнага вылічанага прыбытку маёнтка. Дні дзяліліся на цяглыя і паўцяглыя, цяглую павіннасць адбывалі з працоўнай скацінай, а паўцяглыя — без скаціны. Звыш таго сяляне адбывалі на карысць эканоміі згонныя дні -- па 12 у год з кожнага двара, для заворвання фальваркавых палёў і ўборкі хлеба і сена і будаўнічыя працы (шарваркі) -- па 6 дзён у год з кожнага двара. Ставілі па чарзе вартаўнікоў для начной варты. Акрамя таго ўсе сяляне неслі падушную, на ўладкаванне дарог і агульныя земскія грашовыя павіннасці. З бабылёў жа вызначаўся асабісты аброк. Павіннасці вызначаліся з зямель сядзібных, цяглых і адведзеных пад грамадскую засеўку ў адну трэць ацэначнага з гэтых зямель даходу. З запасных жа зямель вызначаліся ў памеры ўсяго магчымага прыбытку. Па выніках люстрацыі сяляне заставаліся пры адпраўленні паншчынны ці пераводзіліся на аброк (па сутнасці той жа чынш). У залежнасці на якое становішча пераводзіліся сяляне, арганізоўваўся і пэўным чынам сам маёнтак. Калі маёнтак пераводзіўся на аброк, як у выніку адбылося з Грыневічамі, то ўся фальваркавая зямля дзялілася наступным чынам. Пры аброчным становішчы маёнтка зямля пад фальварак не прызначалася і ўсе палявыя ўгоддзі, пасля размеркавання зямель паміж сялянамі, адводзіліся часткай пад грамадскую засеўку і часткай у разрад запасных (глядзець вышэй). У канцы 50-х і сяр. 60-х былі праведзены дадатковыя «паверачныя люстрацыі», мэтай якіх было выправіць недахопы папярэдняй і калі патрэбна пераправерыць іх вынікі. Апошняя люстрацыя праводзілася ўжо пасля адмены прыгоннага права, і па яе выніках ужо адбылося канчатковае размеркаванне зямель і пераход сялян на выкупныя плацяжы Што тычыцца гэтых люстрацый, трэба адзначыць некалькі асаблівасцяў. Так згодна інструкцыі паверачнай люстрацыі 1858 г. дазвалялася: перамяшчэнне 2 і больш незаможных гаспадароў на 1 участак і стварэнне ферм на базе былых фальваркаў. Акрамя таго вызначалася новая сістэма ацэнкі аброку, па выніку якога аброк для сялян былі значна павялічаны, і ў выніку іх не ўвялі ў дзеянне. Згодна інструкцыі паверачнай люстрацыі 1866 г. было дазволена правесці пераразмеркаванне зямель, калі за гэта выкажацца не меней 2/3 гаспадароў. Што тычыцца люстрацый маёнтка Грыневічы ў 1840-я – 1860-я гады, то звесткі і іх вынікі размешчаны ў справах, назвы якіх выкладваў тут. На аснове іх у далейшым і будуць наступныя матэрыялы. * агульныя звесткі пра люстрацыі ўзяты з выдання 1888 года: «Историческое обозрение пятидесятилетней деятельности министерства государственных имуществ. 1837-1887. Часть 2-я» ** нерухомая фальваркавая маёмасць якая здавалася ў арэнду *** мэбля, посуд, быдла і інш. **** LVIA 525-4-933
Частка 1-я Люстрацыя ў Грыневічах пачалася ў 1847 годзе, але афіцыйна яе першыя вынікі былі зацверджаны толькі ў 1854 годзе. Аднак на працягу наступных гадоў у яе і далей ўносілі праўкі ажно да правядзення паверачнай люстрацыі 1859 года. Ужо па выніках паверачнай люстрацыі былі ўнесены яшчэ дадатковыя праўкі. І канчатковы праект размеркавання зямель былога маёнтка Грыневічы быў зацверджаны ўжо пасля афіцыйнай адмены прыгоннага права, толькі ў канцы 1860-х гадоў. Вынікам гэтага працэсу было стварэнне некалькіх праектаў, мап і інвентароў маёнтка Грыневічы, а таксама даволі вялікай перапіскі паміж некалькімі дзяржаўнымі структурамі і прыватнымі асобамі. Многае з таго што было адлюстравана ў гэтых дакументах так і засталося на паперы. Адной з прычын чаму гэты працэс заняў такі доўгі час, было, па-першае, незадаволенасць дзяржавы прыбытковасцю маёнтка, па-другое, незадаволенасць саміх сялян прызначанымі выплатамі, і ў трэціх, развітой бюракратычнай сістэмай. Спярша чым перайсці да апісання самога працэсу, трэба адзначыць як ён ўвогуле праходзіў і хто ў ім удзельнічаў. Ніжэйшай дзяржаўнай структурай у якую уваходзіў казённы маёнтак Грыневічы, як апісвалася вышэй, была Касцяневіцкае сельскае праўленне на чале старшынёй. Яно ў сваю чаргу уваходзіла ў склад Вілейскага акружнога праўлення дзяржаўнай маёмасці на чале з вілейскім акруговым начальнікам. Той ў сваю чаргу быў падначалены Віленскай палаце дзяржаўнай маёмасці, якая ў сваю чаргу была падначалена Міністэрству Дзяржаўнай маёмасці. Такім чынам калі «грыневіцкім» сялянам трэба было вырашыць нейкае важнае пытанне на самым вышэйшым узроўні, яны спачатку павіны былі прыняць па яму рашэнне на мясцовай сходцы і ўнесці яго ў Касцяневіцкае сельскае праўленне (м. Касцяневічы). Затым старшына Касцяневіцкага сельскага праўлення павінен быў перадаць гэта Вілейскаму акруговаму начальніку (г. Вілейка). Пасля вілейскі акруговы начальнік павінен быў перадаць гэта ў Віленскую палату дзяржаўнай маёмасці (г. Вільня). З Вільні ўжо прашэнне ішло непасрэдна ў Пецярбург у само Міністэрства дзяржаўнай маёмасці. Адказ адтуль ішоў такім жа чынам, толькі ў адваротным парадку. Таму рашэнне любога пытання ў цэлым займала не мала часу. Разумова многія пытанні па маёнтку вырашаліся, мінаючы саміх сялян, і праходзілі толькі тры ступені ў межах структуры самога Міністэрства – Пецярбург-Вільня-Вілейка. Увогуле частка з гэтай перапісцы можа захоўвацца зараз і ў Пецярбургу. Яшчэ важнымі асобамі ва ўсім гэтым працэсе з“яўляліся люстратары і землямеры. Люстратары былі падначалены непасрэдна Віленскай палаце дзяржаўнай маёмасці, таму ўсе прамыя указанні яны атрымоўвалі з Вільні, туды ж і давалі свае справаздачы. Люстратар які адказваў за маёнтак Грыневічы ў 1850-я адносіўся да 3-й люстрацыйнай акругі віленскай губерні і размяшчаўся ў м. Смаргонь. Люстратары разумова часта кантактавалі з акруговымі начальнікамі, якія па пэўным зямельным пытанням маглі праводзіць з імі асабістыя нарады. Першым люстратарам маёнтка Грыневічы быў Шмідт, другім – Будкевіч. Кожны з іх у свой час прадставіў свой праект люстрацыі Грыневіч, але па выніках быў прыняты менавіта праект Будкевіча. Аднак ніжэй прывяду абодва, каб паказаць у чым былі ў іх адрозненні і што агульнага. Калі люстратары ў асноўным рабілі падлікі і складалі праекты, то землямеры непасрэдна на месцах размяркоўвалі ўжо межы маёнтка і саміх надзелаў. На іх ляжала непасрэдна канчатковая праца па размежаванню. Землямеры па пытаннях фізічнага размежавання грунтоў маглі рабіць непасрэдныя ўказанні сельскаму праўленню, а самі былі падначалены акруговаму начальніку і Віленскай палаце дзяржаўнай маёмасці. За недахопу такіх спецыялістаў сярод чыноўнікаў, прыбягалі да паслуг вольнанаёмных землямераў, як гэта было ў выпадку з маёнткам Грыневічы. Увогуле ў тыя часы ў маёнтку Грыневічы дзейнічала адначасова два землямера – адзін «штатны» (Марцінкевіч), непасрэдна чыноўнік на дзяржаўнай службе, другі – «вольнанаёмны» ці «кантрактны» (Нікадзім Ігнатавіч Галіцкі). Іх аўтографы можна пабачыць на захаваных мапах і геаметрычных інвентарах маёнтка Грыневічы*. Хто жа ствараў інвентар 1849 года з самога дакумента не зразумела, так як адсутнічаюць подпісы і імёны стваральнікаў. Акрамя таго ён адрозніваецца ў некаторых лічбах ад праектаў Шмідта і Будкевіча, аднак павінен быў, па храналогіі стварацца кімсьці з іх, верагодней усяго Шмідтам. * Напрыклад губернскі сакратар Будкевіч у якасці люстратара падпісаў толькі «Подробный план имения Гриневичи за 1849 г.». Штатны землямер Марцінкевіч аставіў свой аўтограф на «Подробный план имения Гриневичи за 1849 г.», «Общий план имения Гриневичи за 1849 г.» і «Геометрический инвентарь имения Гриневичи за 1852 г.». Што тычыцца кантрактнага землямера Галіцкага, то ён акрамя вышэй пералічаных дакументаў падпісаў асобна і наступныя: «План имения Гриневичи (фрагмент) за 1852 г.)», «Общий план имения Гриневичи за 1854 г.», «Подробный план имения Гриневичи за 1854 г.» і “Геометрический инвентарь имения Гриневичи за 1854 г.». Подпісы Будкевіча, Марцінкевіча і Галіцкага на падрабязнай мапе маёнтка Грыневічы 1849 года
Першая люстрацыя маёнтка Грыневічы (праекты Шмідта і Будкевіча) Летам 1847 года ў Грыневічы прыехаў люстратар Шмідт, у выніку, у прысутнасці самога люстратара, землямера, арандатараў і «старожилыхъ» сялян 15 і 30 жніўня было складзена два акты, з якіх пачаўся сам працэс люстрацыі. Дакладны змест першага акту «о назначеніи по всехъ поземельныхъ хозяйствъ» не вядомы, аднак згодна яму былі складзены памеры непасрэдна саміх сялянскіх гаспадарак. Што тычыцца другога акта «О удобномъ и уравнительномъ распределеніи земель» то ён тычыўся размеркавання зямель усяго маёнтка. Па ім адбылося новае размежаванне грунтоў адведзеных пад фальварак (ферму), пад вёскі, пад «грамадскую засеўку» і для каталіцкага духавенства. З маёнтка Плябанцы выдзялялася зямля для Даўгінаўскага касцёлу, а з маёнтка Грыневічы выдзялялася зямля для Альковіцкага касцёлу. Акрамя таго ўводзілася новае абазначэнне для змен, але ў чым яно заключалася з дакумента не зусім зразумела. Апошні акт падпісалі арэндны уладальнік Пжэляскоўскі (Ануфры), арандатарша Дзедзіцкая (Кацярына), старшына Дуброўскі (Казімір?), добрасумленны Варфаламей Русак, 27 сялян-гаспадароў маёнтка Грыневічы і 4 сялян-гаспадароў маёнтка Плябанцы. Непасрэдна ад Грыневіч былі: Ігнат Цыбулька, Томаш Саўчык, Антон Шынкевіч (Шункевіч), Варфаламей Сарока, Сцяпан Бахар, Вікенці Бахар, Саўка Вяжэвіч, Дамінік Бахар, Мікалай Лапіцкі, Максім Шынкевіч, Ян Шынкевіч, Раман Бахар, Леон Ждан, Іван Крэнь, Фёдар Крэнь, Андрэй Крэнь, Лаўрын Шынкевіч, Даніла Калльвінкоўскі (Калотка), Матвей Крэнь, Адам Цыбулька (Рыбулька), Васілі Міхновіч, Сцяпан Буркоўскі, Максім Рымар, Васілі Руды (Рудва), Васілі Петрашко (Петрашка), Якаў Вяжэвіч і Дзем“ян Савіцкі*. За ўсіх як непісьменных распісаўся святар Крайскай Мікалаеўскай царквы Якаў Купрыяновіч. Па нейкіх прычынах другі акт падпісалі не ўсе гаспадары маёнтка Грыневічы. Ад вёскі Грыневічы падпісала толькі 12 з 19 гаспадароў, ад вёскі Стрый – 7 з 15 гаспадароў, ад вёскі Дзераўно – 8 з 22 гаспадароў. Дарэчы яны запісаны былі ў пэўным парадку, спачатку ішлі жыхары в. Грыневіч, пасля в. Стрый і апошнімі ішлі жыхары в. Дзераўно. Аднак як вынікае з далейшай перапісцы гэта быў не канчатковы праект люстрацыі, а па сутнасці толькі акт а згодзе сялян і арандатараў на пераразмеркавання зямель. Канчатковы свой праект Шмідт прадставіў у Віленскую палату дзяржаўнай маёмасці толькі 22 сакавіка 1849 года. Ён цікавы самімі лічбамі прыведзенымі ў ім. Па сцвярджэнню Шмідта да размеркавання зямель ён застаў наступнае: -- у жыхароў в. Грыневічы надзелы (без сядзібы) складалі па 16.81 дзесяцін (ці 0.86 валокі), з якіх на раллі прыпадала 13.56 дзесяцін і на сенажаці – 3.25 дзесяцін. -- у жыхароў в. Стрый надзелы (без сядзібы) складалі па 18.71 дзесяцін (ці 0.95 валокі), з якіх на раллі прыпадала 14.16 дзесяцін і на сенажаці – 4.55 дзесяцін. -- у жыхароў в. Дзераўно надзелы (без сядзібы) складалі па 19.91 дзесяцін (ці 1.02 валокі), з якіх на раллі прыпадала 16.56 дзесяцін і на сенажаці – 3.35 дзесяцін. -- у незаселеным з. Гаротніца надзел (без сядзібы) складаў 17.04 дзесяцін (ці 0.87 валокі), з якіх на раллі прыпадала 15.83 дзесяцін і на сенажаці – 1.21 дзесяцін. -- у незаселеным з. Адарупава (Урупава) надзел (без сядзібы) складаў 5.53 дзесяцін (ці 0.28 валокі), з якіх на раллі прыпадала 4.76 дзесяцін і на сенажаці – 0.77 дзесяцін. Калі ўзяць што з 57 гаспадарак** тады было 54 цяглых, 2 паўцяглых і 1 агароднік, то атрымаем што агулам ўсе надзелы (без сядзіб) разам складалі 1019.07 дзесяцін раллі і сенажацяў (ці каля 52 валок супраць 56 валок згодна інвентару 1829 года). Такім чынам, у сярэднім на адзін надзел прыпадала каля 18.53 дзесяцін зямлі (ці 0.95 валокі). Гэтая сярэдняя лічба стасуецца з лічбай, якую пазней ў сваім праекце люстрацыі прыводзіў Будкевіч. Ён прыводзіў сярэднюю агульную лічбу на цяглы надзел у 18.6 дзесяцін зямлі (без сядзібы) – 14.95 дзесяцін раллі і 3.65 дзесяцін сенажаці. У інвентары 1849 года*** прыведзены трошкі іншыя лічбы, якія спасылаюцца на інвентар 1842 года. Так сялянам маёнтка Грыневічы належала агулам 1220.49 дзесяцін зямлі, уключаючы сядзібы (54.42 дзесяцін ці 2.78 валокі), раллі (832.46 дзесяцін ці 42.5 валокі), сенажаці (192.48 дзесяціны ці 9.82 валокі) і выганы (141.13 дзесяцін ці 7.2 валокі). Калі ад агульнай колькасці адкінуць вясковыя выганы, то на сядзібы, раллі і сенажаці прыпадае 1079.36 дзесяцін зямлі, што па старой метрычнай сістэме складала 55.07 валок зямлі. З улікам што 1 агароднік не меў зямлі, а 2 паўцяглых трымалі разам адзін поўны надзел, таму атрымоўваецца што ўсяго налічвалася 55 поўных надзелаў. г. зн. што на адну цяглую гаспадарку прыпадала каля 1 валокі зямлі, але разам з сядзібнымі надзеламі. Аднак яшчэ ў інвентары 1829 года было сказана што на цяглы двор прыпадала 1 валока (ці 19.6 дзесяцін) зямлі без уліку сядзібных участкаў. У выніку, калі падагульніць лічбы, можам атрымаць як жа выглядаў поўны сярэдні цяглы надзел да люстрацыі: 1) Калі падзяліць агульную колькасць сядзібнай зямлі (54.42 дзесяцін) на агульную колькасць двароў (57), то на сярэдні «агарод» прыпадала каля 0.95 дзесяціны зямлі ці каля 1.46 морга****. Што меней чым паказана ў інвентары 1829 года 2) На адзін поўны надзел у сярэднім прыходзілася каля 18.63 дзесяцін раллі і сенажаці – на раллі прыпадала каля 15.14 дзесяціны ці 0.77 валокі і на сенажаці прыпадала каля 3.5 дзесяціны ці 0.18 валокі. Такую ж агульную сярэднюю лічбу ў сваёй справаздачы ад 15.12.1850 даваў люстратар Будкевіч, аднак у іншых прапорцыях. Якім шляхам ён прыйшоў да сваіх лічбаўпакуль не зразумела. У выніку атрымоўваем што адзін сярэдні цяглы надзел складаўся з 19.3 дзесяцін ці 0.98 валокі зямлі. Па ўсёй верагоднасці ў інвентары 1829 года былі прыведзены сярэднія лічбы, і насамрэч надзелы па вёсках мелі тыя ж дыспрапорцыі, нягледзячы што ўсе адбывалі адныя і тыя ж павіннасці. І ў цэлым атрымоўваецца што размеркавання на валокі адбылося вельмі даўно і з тых часоў ніхто не перамяраў гэтыя грунты. Такім чынам атрымоўваецца што да люстрацыі найбольшымі надзеламі валодалі жыхары в. Дзераўно, і найменшымі – в. Грыневічы. Таму ў цэлым у пераразмеркаванні зямель, мэтай якой было зраўняць надзелы былі зацікаўлены многія з сялян-гаспадароў. І Шмідт і Будкевіч у сваіх праектах прапаноўвалі ў цэлым павялічыць сялянскія надзелы да 20 дзесяцін зямлі раллі і сенажацяў і зрабіць іх аднолькавымі. Розніца была толькі ў тым што Шмідт прапаноўваю рабіць прапорцыі паміж раллю і сенажацямі, зыходзячы з мясцовых асаблівасцей. Паколькі ў жыхароў в. Стрый былі найбольшыя памеры сенажацяў, то і пасля люстрацыі яны павіны былі такімі застацца. Так для жыхароў в. Стрый ён прапаноўваў 15 дзесяцін раллі і 5 дзесяцін сенажаці, а для жыхароў вёсак Грыневічы і Дзераўно – 16 дзесяцін раллі і 4 дзесяціны сенажаці. Будкевіч жа прапаноўваў агульную прапорцыю для ўсіх – 15 дзесяцін раллі і 5 дзесяцін сенажаці. Аднак у прынятым інвентары 1849 года ў выніку былі прапісаны іншыя лічбы, пры чым для кожнай вёскі асобныя (пра гэта ніжэй). * у дужках запісаны прозвішчы як дадзены ў самім дакуменце, такія варыянты больш недзе ніколі не трапляліся, таму верагодна гэта памылкі складальніка самога акту ** у в. Грыневічы было 17 цяглых, 2 паўцяглых і 1 агароднік, у в. Дзераўно было 22 цяглых і ў в. Стрый было 15 цяглых *** пытанне хто складаў інвентар 1849 года застаецца адкрытым **** 1 морг = 1/30 валокі ці 0,65 дзесяціны зямлі
(працяг) І Шмідт і Будкевіч у сваіх праектах пісалі што ў абодвух маёнтках (Грыневічы і Плябанцы) да люстрацыі разам было 70 двароў казённых сялян і 13 сем“яў бабылёў. Прычым на цяглых прыпадала толькі 51 двор (усе ў маёнтку Грыневічы), на паўцяглых – 10 двароў (6 у Грыневічах і 4 у Плябанцах), на агароднікаў – 9 двароў (1 у Грыневічах і 8 у Плябанцах*). Агулам у маёнтку Грыневічах па іх дадзеных было 58 двароў, згодна жа інвентару 1849 года, такіх налічвалася толькі 57. У цэлым гэтыя дадзеныя супярэчаць дадзеным з інвентару 1849 года, дзе паказаны 54 «цяглых», 2 «паўцяглых», 1 «агароднік» і 8 «бабылёў». Гэты 58-ы двор з“явіўся ў в. Грыневічах на былой «пусташы», якая па інвентары 1849 года адносілася да «запаснога» участка. Аднак гэтая «пусташ» была заселена яшчэ раней чым датуецца сам інвентар – на ім жылі Мікалай Марцінаў Лапіцкі і Мірон Людвігаў Бахар з сваімі братамі. Прычым Мікалай Лапіцкі як гаспадар падпісваў акт 30.08.1847 (глядзець вышэй) і ён жа паказаны гаспадаром гэтага двара па геаметрычным інвентарам 1852-1854 гадоў, аднак згодна РК 1850 з“яўляўся неаседлым в. Дзераўно, г. зн. бабылём, а гаспадаром як раз паказны Мірон Людвігаў Бахар, які быў пераселены таксама з в. Дзераўно паміж 1834 і 1850 гадамі. Пазней, гэты двор належаў гэтай галіне Бахараў. Такія супярэчнасці паміж РК і інвентарамі сустракаюцца не аднойчы, і пра іх будзе паказана ў працэсе ці асобна. Абодва люстратара прапанавалі перавесці частку з сялян у вышэйшыя разрады. Усе гэтыя змены павіны былі крануць толькі маёнтак Грыневічы. Што тычылася маёнтка Плябанцы то там усе засталося без змяненняў. Так прапаноўвалася двух паўцяглых перавесці ў цяглыя, г. зн. надзяліць іх поўнымі надзеламі. Аднаго агародніка перавесці ў паўцяглыя, г. зн. надзяліць яго палавінчатым надзелам. Гэтым агароднікам быў Філіп Маркаў Саўчык з в. Грыневічы. Таксама планавалі перавесці ў агароднікі двух бабылёў, г .зн. надзяліць іх сядзібамі ў вёсках. Гэтымі агароднікамі павіны былі стаць бабылі Мікалай Сцяпанаў Бахарі Еўдакім (Аўдакей) Фёдараў Бахар, абодва родам з в. Грыневічы. Што цікава згодна РК 1850 гэты Еўдакім памёр у 1845 годзе. Пазней у двары Еўдакіма Бахара жылі яго дзеці і іх айчым Дамінік Іваноў Ждан з в. Стрый. І Еўдакім Бахар і Дамінік Ждан нагадаю былі сляпымі. Што тычыцца Мікалая Сцяпанава Бахара, то яго пасялілі на ўчастку дзе раней верагодна была карчма. Пры пераводзе сялян у вышэйшы разрад Шмідтам прапанавалася надаць ім пазыкі ў выглядзе 7 коней на агульную суму 26 руб. срэбрам, якія маглі быць узяты з фальваркавага казённага статку з растэрміноўкай на 6 год без працэнтаў. У праекце жа Будкевіча (1850), рэч ужо ішла пра аднаго агародніка – Філіпа Саўчыка, яму прапанавалася даць пазыку ў выглядзе 2 коней на суму 9 рублёў на тых жа ўмовах. Вынікі гэтых пераводаў былі зафіксаваны ўжо ў геаметрычных інвентарах 1852-1854 гадоў. Згодна ім ў маёнтку Грыневічы налічвалася агулам 60 гаспадароў** з казённых сялян – 53 цяглых, 5 паўцяглых і 2 агародніка. Акрамя іх у маёнтку на той час на сваіх «агародах» жыло 3 адстаўных салдата, але пра адстаўных салдат і надзяленні іх зямлёй будзе рэч асобна, так як яны першапачаткова не адносіліся на Грыневіцкай грамады і лічыліся «посторонними», г. зн. у цэлым не ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці грамады. * усе жылі ў Юрыздыкі (м. Даўгінава) ** у в. Грыневічы павінна было стаць 20 цяглых і 1 паўцяглы, у в. Стрый – 14 цяглых і 1 паўцяглы, у в. Дзераўно – 19 цяглых, 3 паўцяглых і 2 агародніка. Спіс гаспадароў паводле інвентару 1849/ і геаметрычных інвентароў 1852/1854гадоў з паказаннем іх стану вёска Грыневічы 1. Філіп Маркаў Саўчык (агароднік)/Філіп Маркаў Саўчык (паўцяглы) -- агароднік які быў пераведзены ў паўцяглыя 2. Ігнаці Лукашаў Цыбулька (паўцяглы)/Ігнаці Лукашаў Цыбулька (цяглы) -- магчыма адзін з двух паўцяглых які быў пераведзены ў цяглыя 3. Мікіта Сямёнаў Бахар (цяглы)/Томаш Адамаў Саўчык (цяглы) 4. Севасціян Лукашаў Саўчык (цяглы)/Севасціян Лукашаў Саўчык (цяглы) 5. Антоні Якаўлеў Шымкевіч (цяглы)/Антоні Іваноў Шынкевіч (цяглы) 6. Сямён Сцяпанаў Ждан (цяглы)/Дамініка (Васільева) Жданава, удава (цяглы) 7. Варфаламей Андрэяў Сарока (цяглы)/Варфаламей Андрэяў Сарока (цяглы) 8. Захарка Андрэяў Аўтуховіч (цяглы)/Андрэй Паўлаў Аўтуховіч (цяглы) 9. Сцяпан Грыгораў Бахар (цяглы)/Сцяпан Грыгораў Бахар (цяглы) 10. Вінценты Гарасімаў Бахар (цяглы)/Вікенці Гарасімаў Бахар (цяглы) 11. Саўка Данілаў Вяжэвіч (цяглы)/Саўка Данілаў Варжынскі (цяглы) 12. Максім Фёдараў Шымкевіч (цяглы)/Максім Тэадораў Шымкевіч (цяглы) 13. Янка Фёдараў Шымкевіч (цяглы)/Янка Фёдараў Шымкевіч (цяглы) 14. Раман Антонаў Бахар (паўцяглы)/Раман Антонаў Бахар (цяглы) -- магчыма адзін з двух паўцяглых які быў пераведзены ў цяглыя 15. Дамінік Васільеў Бахар (цяглы)/Дамінік Васільеў Бахар (цяглы) 16. Лаўрэнці Леонаў Шымкевіч (цяглы)/Лаўрын Леонаў Шымкевіч (цяглы) 17. Іван Міхайлаў Бахар (цяглы)/Янка Міхайлаў Бахар (цяглы) 18. Іван Нікіфараў Бахар (цяглы)/Янка Нікіфараў Бахар (цяглы) 19. Філіп Васільеў Бахар (цяглы)/Філіп Васільеў Бахар (цяглы) 20. Іван Грыгораў Бахар (цяглы)/Якаў Грыгораў Бахар (цяглы) 21. запасны участак/Мікалай Марцінаў Лапіцкі (цяглы) вёска Стрый 1. Леон Янкаў Ждан (цяглы)/Леон Іваноў Ждан (цяглы) 2. Янка Клімаў Крэнь (цяглы)/Іван Клімаў Крэнь (цяглы) 3. Гарасім Грыгораў Шымкевіч (цяглы)/Фядора Шымкевічава, удава (паўцяглая) 4. Тэадор Лаўрынаў Крэнь (цяглы)/Фёдар Захараў Крэнь (цяглы) 5. Антон Мікалаеў Лапіцкі (цяглы)/Мікалай Сцяпанаў Лапіцкі (цяглы) 6. Андрэй Фёдараў Крэнь (цяглы)/Андрэй Фёдараў Крэнь (цяглы) 7. Лаўрын Васільеў Шымкевіч (цяглы)/Лаўрын Васільеў Шымкевіч (цяглы) 8. Венедыкт Якаўлеў Крэнь (цяглы)/Венедыкт Іваноў Крэнь (цяглы) 9. Даніла Пятроў Каліноўскі (цяглы)/Даніла Пятроў Калінкоўскі (цяглы) 10. Матвей Міхайлаў Алькевіч (цяглы)/Лука Матвееў Алькевіч (цяглы) 11. Калістр Ільін Петрашко (цяглы)/Калістрат Еліяшаў Петрашко (цяглы) 12. Матвей Сямёнаў Крэнь (цяглы)/Матвей Сямёнаў Крэнь (цяглы) 13. Емельян Матвеяў Крэнь (цяглы)/Емельян Матвеяў Крэнь (цяглы) 14. Вікенці Осіпаў Алькевіч (цяглы)/Вікенці Іосіфаў Алькевіч (цяглы) 15. Іван Усцінаў Лапіцкі (цяглы)/Іван Усцінаў Лапіцкі (цяглы) вёска Дзераўно 1. Адам Пархвёнаў Цыбулька (цяглы)/Адам Пархвёнаў Цыбулька (цяглы) 2. Тарас Сямёнаў Бахар (цяглы)/Тарас Андрэяў Бахар (цяглы) 3. Міхаіл Іваноў Бахар (цяглы)/Міхаіл Іваноў Бахар (цяглы) 4. Мікалай Мікіцін Ждан (цяглы)/Мікалай Мікіцін Ждан (цяглы) 5. Адам Янкаў Цыбулька (цяглы)/Адам Іваноў Цыбулька (цяглы) 6. Васілі Якубаў Міхновіч (цяглы)/Васілі Якубаў Міхновіч (цяглы) 7. участак на якой стаяла карчма/Мікалай Сцяпанаў Бахар (агароднік) -- бабыль які быў пераведзены ў агароднікі 8. Сцяпан Ігнатаў Баркоўскі (цяглы)/Сцяпан Ігнатаў Буркоўскі (цяглы) 9. Адам Пятроў Саўчык (цяглы)/Адам Пятроў Саўчык (паўцяглы) 10. Максім Антонаў Рымар (цяглы)/Максім Антонаў Рымар (цяглы) 11. Васілі Грыгораў Рымар (цяглы)/Васілі Грыгораў Руды (цяглы) 12. Тодар Антонаў Рымар (цяглы)/Тодар Антонаў Рымар (цяглы) 13. Базыль Матвееў Петрашко (цяглы)/Васілі Матвееў Петрашко (цяглы) 14. запасны участак/Еўдакім Фёдараў Бахар (агароднік) -- бабыль які быў пераведзены ў агароднікі 15. Павел Матвееў Петрашко (цяглы)/Павел Матвееў Петрашко (паўцяглы) 16. Якаў Пятроў Вяжэвіч (цяглы)/Якуб Пятроў Вяжэвіч (цяглы) 17. Вінцесь Фёдараў Цыбулька (цяглы)/Фёдар Іваноў Міхновіч (цяглы) 18. Казімір Самуйлаў Каўзановіч (цяглы)/Станіслаў ці Сцяпан Самуйлаў Каўзановіч (цяглы) 19. Нікіфар Осіпаў Руды (цяглы)/Нікіфар Осіпаў Руды (цяглы) 20. Андрэй Якаўлеў Шымкевіч (цяглы)/Андрэй Іваноў Шымкевіч (цяглы) 21. Захары Фёдараў Ждан (цяглы)/Захары Фёдараў Ждан (цяглы) 22. Юсцін Венедыктаў Крэнь (цяглы)/Фама Венедыктаў Крэнь (паўцяглы) 23. Дземіян Фамоў Савіцкі (цяглы)/Дземіян Томашаў Савіцкі (цяглы) 24. Осіп Міхайлаў Руды (цяглы)/Іосіф Міхайлаў Руды (цяглы)
(працяг) Насамрэч гэтыя спісы маюць акрамя нешматлікіх памылак у напісанні імёнаў, імён па бацьку і прозвішчаў таксама і пэўныя супярэчнасці. Таму узнікае пытанне як іх складалі і ці правільна іх датавалі. Прывяду да прыкладу некалькі кейсаў. 1) 3-і двор в. Грыневічы: «Мікіта Сямёнаў Бахар/Томаш Адамаў Саўчык» Мікіта Сямёнаў Бахар (1824 г.н.), быў карэнным жыхаром гэтага «агарода». Тут яшчэ згодна РК 1811, 1816, 1834 жыў яго дзед Тодар Томашаў Бахар (1765-1835). А ў РК 1850 і 1858 гаспадаром паказаны менавіта сам Мікіта, ён жа атрымаў яго пасля выхаду з прыгону. У 1851-1853 яго імя згадваецца сярод падпісантаў розных актаў. Аднак па нейкім прычынам у 1852 і 1854 гаспадаром быў запісаны Томаш Адамаў Саўчык, які згодна РК увогуле на той час быў неаседлым, г. зн. бабылём. Але ў 1847-1849 гады выступаў падпісантам розных актаў, г. зн. прадстаўляў гэты двор. І нават быў «выбарным» у 1853 годзе. Пасля ў паверачнай люстрацыі 1859 года, Томаш ужо адсутнічаў, але было пазначана што быў сваяком Мікіты Бахара. Карацей у гэты невялікі прамежак часу абодва мелі дачыненне да гэтага двару, і верагодна пэўны час, яго, як старэйшы «узначальваў» Томаш Саўчык. Дарэчы ён жа фігуруе ў асобнай справе 1853 года, пра якую распішу асобна. 2) 6-ы двор в. Грыневічы: «Сямён Сцяпанаў Ждан/Дамініка Жданава, удава» Насамрэч Дамініка Жданава, гэта родная маці Сямёна Сцяпанава. І Сямён Сцяпанаў у 1840-я – 1850-я гады згадваецца сярод падпісантаў розных актаў, ён жа быў па РК і пазнейшым дакументам гаспадаром двару. Па якіх жа прычынах у 1852-1854 гаспадыняй двару была пазначана яго маці не зразумела. 3) 8-ы двор в. Грыневічы: «Захарка Андрэяў Аўтуховіч/Андрэй Паўлаў Аўтуховіч» Тут увогуле дзіўны кейс. Згодна РК Андрэй Паўлаў Аўтуховіч памёр у 1846 годзе і сярод падпісантаў розных актаў у 1840-я – 1850-я гады згадваецца менавіта яго сын Захарка. Такім чынам запіс сярод гаспадароў у 1852-54 Андрэя Аўтуховча, выглядае дзіўным. 4) 9-ы двор в. Грыневічы: «Сцяпан Грыгораў Бахар/Сцяпан Грыгораў Бахар» Тут на першы погляд ніякіх супярэчнасцяў, аднак згодна РК Сцяпан памёр у 1852 годзе, таму ў інвентар 1854 года мог патрапіць аўтаматычна, проста перанеслі яго з папярэдняга 1852. Ці насамрэч дата ў РК памылковая 5) 16-ы двор в. Грыневічы: «Лаўрэнці Леонаў Шымкевіч/Лаўрын Леонаў Шымкевіч» Яшчэ адзін кейс з «памерлым». Згодна РК ён памёр у 1837 годзе, і гаспадаром у 1850 і 1858 гады быў яго пляменнік Мікалай Осіпавіч Шымкевіч. Аднак гэты Лаўрын згадваецца сярод падпісантаў розных актаў у 1850-я гады і нават быў «выбарным» і прысутнічаў на мірскім сходзе 30.04.1853 у Касцяневічах. У далейшым гэты двор застаўся за яго пляменнікамі Мікалаем і Антонам. 6) 1-ы двор в. Стрый: «Леон Янкаў Ждан/Леон Іваноў Ждан» Леон Янкаў Ждан сапраўды пэўны час быў гаспадаром гэтага двара. У 1847-1851 ён быў сярод падпісантаў розных актаў, аднак ужо ў 1853 «выбарным» ад гэтага двара быў яго сваяк Іосіф Іваноў Крэнь. Згодна РК Леон Ждан ужо ў 1850 лічыўся неаседлым (бабылём), а гаспадаром двара быў пераселены сюды з в. Дзераўно Тарас Іваноў Крэнь (1820-1851), які быў старэйшым братам Іосіфа Крэня. Таму знаходжанне Леона Янкава Ждана ў спісах 1852-1854 сярод гаспадароў з“яўляецца памылковым. 7) 3-і двор в. Стрый: «Гарасім Грыгораў Шымкевіч/Фядора Шымкевічава, удава» Падобны кейс быў ужо паказаны ў 6-м двары в. Грыневічы. Гарасім гэты сын Фядоры Шымкевічавай, і выступаў сярод падпісантаў розных актаў з канца 40-х гадоў. Дарэчы згодна РК у 1849 яму было толькі 18 год, аднак ужо быў сярод падпісантаў акту. 8) 4-ы двор в. Стрый: «Тэадор Лаўрынаў Крэнь/Фёдар Захараў Крэнь» Тэадор Лаўрынаў насамрэч быў пляменнікам памерлага Захара Крэня, і разам з ім у гэтым двары жылі яго кузены Міхал (памёр у 1844) і Іван – сыны Захара. Аднак Згодна РК сам Лаўрын памёр у 1850 годзе, пры гэтым працягваў згадвацца сярод падпісантаў у пазнейшых дакументах у 1851-1853 гады. 9) 5-ы двор в. Стрый: «Антон Мікалаеў Лапіцкі/Мікалай Сцяпанаў Лапіцкі» Антон і Мікалай гэта сын бацька, і яны абодва жылі ў 50-я гады. Аднак усе акты ў 1849-1851 гады падпісваў менавіта Антон, пры гэтым яго бацька Мікалай значыўся яшчэ гаспадаром па паверачнай люстрацыі 1859 года. У 1860-я гады Антон разам з братам Пракопам атрымалі ў спадчыну гэты «агарод» 10) 6-ы двор в. Стрый: «Андрэй Фёдараў Крэнь/Андрэй Фёдараў Крэнь» Чарговы кейс з пакойнікам. Згодна РК Андрэй памёр у 1849 годзе. Можна было бы спасылацца на памылку ў РК, аднак і з годна МК Альковіцкага касцёлу ён памёр 25.11.1849 у в. Стрый. Але яго смерць не памяшала быць абраным «выбарным» і прысутнічаць на мірскім сходзе ў Касцяневічах 30.04.1853. Хто выступаў пад яго іменем не зразумела, як і не зразумела чаму ён патрапіў у спіс гаспадароў 1852-1854 гадоў. 11) 10-ы двор в. Стрый: «Матвей Міхайлаў Алькевіч/Лука Матвееў Алькевіч» Верагодна чарговы кейс з пакойнікам. Мацвей Алькевіч (насамрэч унук а не сын Міхаіла, яго бацькам быў Васілі Міхайлавіч) згодна РК памёр у 1844 годзе, аднак у 1849-1851 гады згадваецца сярод падпісантаў розных актаў. Аднак ужо 30.04.1853 «выбарным» на мірскім сходзе ў Касцяневічах быў яго сын Лукаш. 12) 15-ы двор в. Стрый: «Іван Усцінаў Лапіцкі/Іван Усцінаў Лапіцкі» Іван Лапіцкі згодна РК 1853 памёр у 1853 годзе, таму ў спіс 1854 года верагодна патрапіў аўтаматычна, проста быў перанесены з папярэдняга спісу 1852 года. 13) 17-ы двор в. Дзераўно: «Вінцесь Фёдараў Цыбулька/Фёдар Іваноў Міхновіч» Абодва згодна РК адначасова жылі ў адным двары. Вінцесь Цыбулька быў пазначаны сярод падпісантаў розных актаў у 1849-1851 гады, а Фёдар Міхновіч згадваецца сярод «выбарных» 30.04.1853 на мірскім сходзе у Касцяневічах. Паколькі Міхновіч нашчадкаў не пакінуў, двор застаўся ў руках Цыбулькаў. 14) 18-ы двор в. Дзераўно: «Казімір Самуйлаў Каўзановіч/Станіслаў ці Сцяпан Самуйлаў Каўзановіч» У 1849-1851 гады сярод падпісантаў згадваецца нейкі Казімір Каўзановіч, аднак згодна РК сярод сыноў Самуіла Каўзановіча, такіх дзяцей не значацца. Згодна РК у Самуіла былі сыны Станіслаў, Сымон, Даніла і Арцём. Гаспадаром двара лічыўся старэйшы сын Станіслаў (1814 г.н.), у якога быў сын Сцяпан (1845 г.н.). Таму па ўсёй верагоднасці пад іменем Казімір згадваецца менавіта Станіслаў, які і пазначаны сярод гаспадароў у спісах 1849-1854 гадоў. 15) 20-ы двор в. Дзераўно: «Андрэй Якаўлеў Шымкевіч/Андрэй Іваноў Шымкевіч» Яшчэ адзін наблытаны кейс з імёнамі. Згодна РК 1850 і 1858 ён запісаны як Гаўрыла Андрэяў Шымкевіч, аднак гэта памылка менавіта закралася ў самі РК. Калі прасачыць яго жыццёвы шлях па РК, то ўбачым што ён быў пераселены з в. Грыневічы і па РК 1834 яго звалі Андрэй Іваноў Шымкевіч і ён быў «зводным» братам Гаўрылы Міхайлава Бахара. Адтуль верагодна яго і імя Гаўрыла. Дарэчы гэты Андрэй у свой час служыў у кляштары ў Мінску. 16) 22-і двор в. Дзераўно: «Юсцін Венедыктаў Крэнь/Фама Венедыктаў Крэнь» Насамрэч Фама Крэнь у спісы 1852-1854 патрапіў верагодна памылкова. Згодна РК ён памёр у 1847 годзе, і ў 1849-1853 гады сярод падпісантаў актаў згадваецца менавіта яго брат Юсцін, які згодна РК і быў гаспадаром гэтага «агарода» Насамрэч калі я згадваю што тая ці іншая асоба была падпісантам пэўнага акту, я маю на ўвазе што яго імя фізічна прысутнічае ў спісе. Аднак трэба разумець што ніхто з мясцовых сялян не быў пісьменным, і за іх распісваліся іншыя асобы. Таму з улікам вышэйзгаданых кейсаў узнікае пытанне па якім крытэрыям іх уносілі ў спісы, і як у тыя ці іншыя крыніцы траплялі «пакойнікі». І увогуле выглядае так што не адна з згаданых крыніц не з“яўляецца на 100 працэнтаў вернай.