1. Уважаемый гость! Если во время регистрации на сайте возникли проблемы, сообщите о них, пожалуйста, сюда: mihail@vilejski-uezd.by Вам обязательно помогут!

Задроздзе, Сушкава

Тема в разделе "Генеалагічныя крыніцы па Крайскай воласці", создана пользователем Ingwar841, 25 дек 2022.

  1. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Маёнтак Сушкава

    Тэрытарыяльны склад:
    двор Сушкава (не існуе), в. Задроздзе, з. Гаротніца (не існуе), з. Кур’янаўшчызна (не існуе), з. Лаўкі (не існуе), з. Леснікі (не існуе), з. Стоўпінскі(?) (не існуе), в. Сушкава, ф. Тэадорава (не існуе), з. Хадакі (не існуе)

    Уладальнікі: сяр. 16 – сяр. 17 ст. уласнасць Ваўчкоў, сяр. 17 ст. – 1681 г. уласнасць Кірыкаў, 1681 – 1833 уласнасць Зброжкаў, 1833 – да 1847 г. уласнасць Ваўчанскага, да 1847 – 1870-я уласнасць Каменскіх, 1870-я – 1918 уласнасць графаў Тышкевічаў.

    Тэрытарыяльная прыналежнасць: у 1566 – 1793 у складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, у 1793 – 1797 у складзе Докшыцкага павета, у 1797 – 1920 у складзе Вілейскага павета (да 1843 г. ў Мінскай губерніі, а пасля ў Віленскай губерніі). У 1-я пал. 19 ст. у складзе Даўгінаўскага ключвойтаўства. У 1861 – 1865 гады ў складзе Каралінскай власці. У 1865/1866 г. разам з ф. Людвінава ў складзе Сушкаўскай сельскай грамады ўвайшлі ў Крайскую воласць.

    Канфесійная прыналежнасць:
    У 18 ст. католікі былі прыпісаны да Коранскай парафіі, пасля 1765 года да Альковіцкай. Да скасавання уніі ў 1839 г., колькасць католікаў сярод сялян была нязначнай. У 1866 г. католікі складалі каля чвэрці ад усяго мясцовага насельніцтва, пераважна выхадцаў з шляхты і аднадворцаў. З поўнымі спісамі прыхаджан Альковіцкага касцёла можна азнаёміцца за 1853 год (тут) і за 1865 год (тут). Метрычныя кнігі Альковіцкага касцёла можна паглядзець анлайн тут (нараджэння 1835-1840 і 1854 -1900 гады, шлюбы 1854-1900 гады, смерці 1849-1911 гады) тут (1849-1865, 1873-1874)
    Уніяты ў 17-18 ст. былі прыпісаны да Крайскай уніяцкай царквы. У канцы 18 ст. большая частка жыхароў маёнтка былі ўніятамі. Пасля скасавання уніі частка жыхароў перайшла ў каталіцтва, частка прыпісана да праваслаўнай Крайскай царквы.
    Праваслаўныя да 1839 года тут не жылі і з’явіліся толькі пасля скасавання уніі. У 1866 годзе праваслаўнымі лічылася каля 75 адсодкаў мясцовых жыхароў. Згодна распісанню прыходаў Вілейскага павета 1876 года, жыхары маёнтка прыпісаны да царквы Св. Мікалая ў м. Крайск (“Литовские Епархиальные ведомости №14”).

    Прыкладана ў сяр. 16 ст. быў вылучаны з маёнтка Крайск. Першапачаткова ўласнасць Ваўчкоў. У другой пал. 17 ст. уласнасць Кірыкаў. Згодна падымнага рэстру Менскага ваяводства за 1674 год Сушкава і Задроздзе трымаў Валерыян Кірык “по Волчку”. 5.06.1681 у Валерыяна і Анны Кірыкаў маёнтак набыў Казімір Зброжак. Да 1832 г. уласнасць яго нашчадкаў. Згодна падымнага рэестра менскага ваяводства 1775 года ф. Сушкава трымаў Францішак Русіловіч, айчым Ігнацыя Міхайлавіча Зброжка (нар.8.09.1757 – каля 1832). У фальварку налічвалася 12 сялянскіх і 7 шляхецкіх хат. Ігнацы быў апошнім уладальнікам м-ка Сушкава з роду Зброжкаў. Згодна радаводу ён быў унукам Казіміра Зброжкі, з самім радаводам можна азнаёміцца ў дадатковых крыніцах. Сам Ігнацы Зброжак, жыў у Сушкаўскім двары, але напрамую ў кіравані маёнткам не ўдзельнічаў. У 1811 г. адну палову маёнтка трымаў Мікалай Аляшкевіч (20 р.д.), другую палову трымаў Юзаф Роліч Пекарскі (16 р.д.). У 1816 г. маёнтак быў у закладзе ў Людвіга Каменскага, які здаваў яго пану Аляшкевічу. З 1824 г. маёнтак у закладзе ў Тэафіла Юзафавіча Ваўчанскага, зяця І. Зброжкі. Пасля смерці Зброжкі, маёнтак перайшоў у поўную ўласнасць да яго зяця. Ад Ваўчанскага пасля перайшло да Каменскага (1834/1847), які аб’яднаў яго з ф. Людвінава і сваёй часткай ў м. Крайск. Пры Людвіку Аляксандравічу Каменскаму адбылося падпісанне выкупнога акта аб выхадзе яго сялян з прыгоннага права і надзялення іх зямлёй (РДГА ф.577, воп.3, спр.105: “Дело о выкупе земельных наделов временнообязанными крестьянами "имения Людвиново и Сушково". Каменского Л. 25 августа 1865 г. - 15 сентября 1867 г.”). Згодна выкупнога акта ў вёсках Баброва, Будзенічы, Жаглаўшчызна, Сушкава, Задроздзе і Крайск налічвалася 154 рэвізкіх душ і 697 дзесяцін 1790 сажаней выкупной зямлі, за якую яны павінны былі сплочваць 6 206 рублёў і 24 капейкі. Тэрмін выплаты пазначаны з 1.02.1865 (“Виленские губернские ведомости” за 1867 год, №05).

    Акрамя вёсак Задроздзя і Сушкава да маёнтка адносілася шэраг засценкаў, населеных шляхтай. Засценак Леснікі за 1600 злотых польскіх з 1776 г. трымаў Матэуш Шкленнік. Фальварк Хадакі за 1400 злотых польскіх з 1788 г. трымаў Людвік Пракаповіч. У 1795 г. за 600 злотых польскіх у в. Сушкава ўзяў у заставу 1 валоку зямлі Казімір Гаркуша. У іншым з. Леснікі ў 1795 г. жыло некалькі сямей чыншавай шляхты. У 1811 г. налічвалася ўжо 12 сямей чыншавай шляхты, якія жылі ў розных вёсках і засценках: Задроздзе, Кур’янаўшчызне, Лесніках, Лесніках-Стоўпінску, Сушкаве і Хадаках. Частка з гэтых сямей перайшла з Барысаўскага павета. Пазней частка з іх адасобілася ў "самастойныя" фальваркі. На працягу 19 ст. з маёнтка вылучаліся фальваркі Кур’янаўшчызна, Лаўкі і Тэадорава. У 1870-я гады маёнтак адышоў да графаў Тышкевічаў. У пач. 20 ст. графу Тышкевічу належала 1478 дзесяцін зямлі ў ф. Сушкава, 150 дзесяцін зямлі ў ф. Леснікі і 28 дзесяцін зямлі ў ф. Навасёлкі. Фалькоўскай належала 105 дзесяцін зямлі ў ф. Тэадорава. Валністым належала 80 дзесяцін зямлі ў ф. Лаўкі. Радзевічам належала 155 дзесяцін зямлі ў ф. Кур’янаўшчызна.
     
    #1 Ingwar841, 25 дек 2022
    Последнее редактирование: 30 дек 2022
    Михаил нравится это.
  2. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Дадатковыя крыніцы:
    1. Спіс прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год з справы “Посемейный список прихожан Логойского деканата в Литве 1765 год” (РДГА ф.824 воп.2 спр.312) спасмпаваць можна тут
    2. “Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии 1800 г. - Вилейский уезд” (РДГА ф.1350, воп.312, спр.89) спампаваць можна тут
    3. Рэвізкія казкі Вілейскага павета за 1795, 1811, 1816, 1834 гады выкладзеныя на сайце https://www.familysearch.org/en/ самі РК выкладзены тут (прамыя спасылкі прыведзены ніжэй у артыкулах да населенных пунктаў)
    4. “Сведения о населенных местах Виленской губернии, собранные губернским статистическим комитетом МВД по предписанию Министра внутренних дел от 9 апреля 1859 г., для подготовки издания полного списка населенных мест Российской Империи: 1866 г.”. Анлайн можна глянуць тут (2 стан Вілейскага павета, да якога адносіўся маёнтак Сушкава, пачынаецца са старонкі 307)
    5. “Виленский Временник. Книга третья. Крестьянское землевладение Виленской губернии”. 1909 год изд. Анлайн можна глянуць тут Вілейскі павет пачынаецца з 542 кадра, Крайская воласць пачынаецца з 597 кадра
    6. “Полный писок населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. Виленская губерния”, сам даведнік можна спампаваць тут)
    7. “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.23)
    8. “Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа по Крайской волости, Вилейского уезда Виленской губернии за 1916 год” (НГАБ ф.325 воп.3 спр.21, 22)
    9. Вывад аб шляхецтве Ігнацыя Зброжкі (глядзець тут)
    10. Выпісы с судовых спраў 1830-я гады (глядзець тут, тут і тут)
     
    Гайко нравится это.
  3. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Двор Сушкаўскі, 1834 г. двор трымаў Бенедыкт Якубавіч Саульскі (без вёсак і засценкаў)
    1. Панскі двор размешчан на “суходоле”, у якім меўся “дом господски деревянный старый небольшой”. У панскім двары жыла служачая шляхта. (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1866 г. у двары 4 жыхара (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у фальварку 46 жыхароў (24 мужчыны і 22 жанчыны), да фальварка прыпісана 1478 дзесяцін зямлі, уласнасць графа Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) сям’я памешчыка: Zbrożek/Зброжак (глядзець тут)
    РК 1795 (LVIA 515-15-146) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Zarubski/Зарубскі, Niewiarowicz/Невяровіч, Stulginski/Стульгінскі

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Олешкевич/Аляшкевіч (глядзець тут)
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) сям’я памешчыка: Пекарски/Пекарскі (глядзець тут)

    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я памешчыка: Зброжко/Зброжак (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-437) сям’я памешчыка: Олешкевич/Аляшкевіч (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-439) служачая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Грабовский/Грабоўскі, Наркевич?/Нарковіч

    РК 1834 (LVIA 515-15-683) дваровыя (глядзець тут)
    Прозвішча – Клюкович/Клюковіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта:Войнич/Войніч, Кевлевич/Кеўлевіч
    Прозвішча, сяляне: Гапанович/Гапановіч, Дышлевич/Дышлевіч, Кравчонок/Краўчонак

    Дадаткова:
    РК 1811 (LVIA 515-15-233) чыншавая шляхта ў вёсках і засценках: Задроздзе, Кур’янаўшчызна, Леснікі, Стоўпінскі(?), Сушкава, Хадакі (глядзець тут)
    Прозвішча – Охоцимски/Ахоцімскі, Бардзеловски/Бардзялоўскі, Бобрович/Бабровіч, Витковски/Віткоўскі, Лиходигски?/Ліхадзіеўскі?, Родевич/Радзевіч, Рымонт/Рымант, Ходасевич/Хадасевіч, Шкленник/Шкленнік, Юшковски/Юшкоўскі, Яблоновски/Ябланоўскі
     
    #3 Ingwar841, 25 дек 2022
    Последнее редактирование: 25 дек 2022
    Гайко нравится это.
  4. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Вёска Задроздзе, у 1834 г. уласнасць Ваўчанскага, у 1847 г. уласнасць Каменскага
    1. Вёска размешчана “в недальнем разстоянии” ад рэчкі Драздзянкі, на якой “стоит мукомольная мельница об одном поставе действие имеет более в вешнее и осеннее время”. У вёсцы налічвалася 8 сялянскіх двароў і 60 жыхароў (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы 11 двароў і 72 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у вёсцы 12 двароў, 151 жыхар (127 праваслаўных і 24 католікаў), меўся вадзяны драўляны млын (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 47 двароў, 282 жыхара (133 мужчыны і 149 жанчын), з якіх 16 чалавек (10 мужчын і 6 жанчын) былі на заробках, 49 каней, 57 “крупного рогатого скота”, 324 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 193 дзесяціны зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. у вёсцы жыхароў (мужчына і жанчыны), да вёскі прыпісана дзесяціна зямлі. Імелася школа граматы, заснаваная ў 1889 годзе (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. у вёсцы 48 двароў і 250 жыхароў (109 мужчын і 141 жанчына), 55 каней, 83 “крупнага рагатага скота”, 199 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Hapanowicz/Гапановіч, Daszkiewicz/Дашкевіч

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Augustynowicz/Аўгусціновіч, Apanowicz/Гапановіч, Grugon/Груган, Dyszlewicz/Дышлевіч, Mamczyk/Мамчык, Ptasznik/Пташнік

    РК 1811 () ???

    РК 1816 (LVIA 515-15-364) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Августинович/Аўгусціновіч, Апанович/Гапановіч, Груган/Груган, Дышлевич/Дышлевіч, Мамчик/Мамчык, Пташник/Пташнік
    РК 1816 (LVIA 515-15-441) шляхта: Янковски/Янкоўскі (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-442) шляхта: Охоцимские/Ахоцімскія (глядзець тут)

    РК 1834 (LVIA 515-15-686) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Августинович/Аўгусціновіч, Апанович/Гапановіч, Грабовски/Грабоўскі, Груган/Груган, Дышлевич/Дышлевіч, Мамчик/Мамчык, Пржыбыльски/Пржыбыльскі, Пташник/Пташнік, Хураш/Хураш

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год:
    Прозвішча, уніяты (глядзець тут) – Dyszlewicz/Дышлевіч, Ptasznik/Пташнік
    Прозвішча, католікі (глядзець тут) – Dyszlewicz/Дышлевіч, Mamczyk/Мамчык, Ptasznik/Пташнік

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Соколовски/Сакалоўскі
    Прозвішча, аднадворцы: Гейно/Гейна
    Прозвішча, сяляне: Августинович/Аўгусціновіч, Гапанович/Гапановіч, Даразовка/Даразоўка?, Дышлевич/Дышлевіч, Красовски/Красоўскі, Лавринович/Лаўрыновіч, Лешкович/Ляшковіч, Мамчик/Мамчык, Пташник/Пташнік, Селицки/Сяліцкі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Августинович/Аўгусціновіч, Дурас/Дурас, Дышлевич/Дышлевіч, Красовски/Красоўскі, Крень/Крэнь, Курач/Курач, Лавринович/Лаўрыновіч, Лубневски/Лубнеўскі, Мамчик/Мамчык, Пташник/Пташнік, Сержант/Сяржант, Смоленски/Смаленскі, Сочивко/Сачыўка, Черник/Чэрнік
     
    Гайко нравится это.
  5. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Вёска Сушкава, у 1834 уласнасць Ваўчанскага, у 1847 годзе уласнасць Каменскага
    1. Вёска размешчана на “суходоле”, налічвала 7 сялянскіх двароў (43 жыхара) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)
    2. У 1847 г. у вёсцы 4 двара і 39 праваслаўных (“Клировая ведомость…”)
    3. У 1866 г. у вёсцы 5 двароў, 35 жыхароў (усе праваслаўныя) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у вёсцы 10 двароў, 64 жыхара (37 мужчын і 27 жанчын), з якіх 5 чалавек (3 мужчыны і 2 жанчыны) былі на заробках, 15 каней, 13 “крупного рогатого скота”, 50 “мелкого скота”. Да вёскі прыпісана 100 дзесяцін зямлі (“Крестьянское землевладение Виленской губернии”)
    5. У пач. 20 ст. ў вёсцы жыхароў (мужчына і жанчыны), да вёскі прыпісана дзесяціна зямлі (згодна даведніку Гашкевіча)
    6. У 1916 г. у вёсцы 17 двароў і 89 жыхароў (45 мужчын і 44 жанчыны), 23 каня, 27 “крупнага рагатага скота”, 27 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу прыхажан уніяцкай Крайскай царквы за 1765 год:
    Прозвішча – Ptasznik/Пташнік

    РК 1795 (LVIA 515-15-131) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Duniec/Дунец, Krasowski/Красоўскі, Nowicki/Навіцкі, Ptasznik/Пташнік
    РК 1795 (LVIA 515-15-147) шляхта: Horkuszo/Гаркуша (глядзець тут)

    РК 1811 () ???

    РК 1816 (LVIA 515-15-364) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Дунец/Дунец, Красовски/Красоўскі, Новицки/Навіцкі, Пташник/Пташнік

    РК 1834 (LVIA 515-15-686) сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Дунец/Дунец, Красовски/Красоўскі, Новицки/Навіцкі, Пташник/Пташнік
    РК 1834 (LVIA 515-15-687) дадаткова, сяляне (глядзець тут)
    Прозвішча – Пташник/Пташнік

    Па спісу прыхаджан уніяцкай Крайскай царквы за 1833 год:
    Прозвішча, уніяты (глядзець тут) – Ptasznik/Пташнік
    Прозвішча, католікі (глядзець тут) – Ptasznik/Пташнік

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Борсук/Барсук, Саульски/Саулскі
    Прозвішча, сяляне: Бородич/Бародзіч, Красовски/Красоўскі, Пташник/Пташнік, Скуратовчи/Скуратовіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Борански/Баранскі, Жарски/Жарскі, Красовски/Красоўскі, Пташник/Пташнік, Сенкевич/Сянкевіч
     
    Гайко нравится это.
  6. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Засценак Кур’янаўшчызна, верагодна заснаваны каля 1808 г. У 1853 г. уласнасць Яноўскіх. З сяр. 19 ст. дзяліўся на два асобных фальварка/засценка. У 1860-я -- 1880-я гады ўласнасць Мельхіёра Яноўскага. У пач. 20 ст. уласнасць Радзевічаў.
    1. У “эканамічных заўвагам да гранічнага атласу вілейскага павету мінскай губерніі за 1800 год” не згадваецца
    2. У “кліравай ведамасці Крайскай праваслаўнай царквы за 1847 год” адсутнічае
    3. У 1866 г. у фальварку 7 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    4. У пач. 20 ст. у фальварку-1 8 жыхароў (3 мужчын і 5 жанчын), да фальварка прыпісана 106 дзесяцін зямлі. У фальварку-2 11 жыхароў (2 мужчын і 9 жанчын), да фальварка прыпісана 49 дзесяцін зямлі. Абодва належалі Радзевічам (згодна даведніку Гашкевіча)
    5. У 1916 г. у засценку 4 двара, 32 жыхара (13 мужчын і 19 жанчын), 10 каней, 18 “крупнага рагатага скота”, 66 “мелкого скота” (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1811 () глядзець тут

    РК 1816 (LVIA 515-15-442) чыншавая шляхта: Умецки/Умецкі (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год, ф. Кур’янаўшчызна (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Вишневска/Вішнеўскі, Яновски/Яноўскі
    Прозвішча, сяляне: Давидович/Давідовіч, Камински/Камінскі, Мышкевич/Мышкевіч

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год, з. Кур’янаўшчызна (глядзець тут)
    Прозвішча, аднадворцы: Михаловски/Міхалоўскі, Скроцки/Скроцкі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Лешкович/Ляшковіч, Родевич/Радзевіч, Родкевич/Радкевіч, Томкович/Тамковіч
     
    #6 Ingwar841, 26 дек 2022
    Последнее редактирование: 26 дек 2022
    Гайко нравится это.
  7. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Засценкі Леснікі, два асобных населеных пункта, адзін з іх у 1811 годзе пазначан як з. Стоўпінскі(?). У 1860-я гады захаваўся толькі адзін з іх, які праіснаваў да 20 ст.
    1. Засценак размешчан на “суходоле”, у якім было 2 двара чыншавай шляхты (11 жыхароў) (“Экономические примечания к межевому атласу Минской губернии”)

    1) Засценак Леснікі або Стоўпінскі(?) Шкленнікаў
    1. Да 1865 года апошнія Шкленнікі пераехалі ў в. Сушкава, сам засценак перастаў існаваць

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) шляхта: Szklennik/Шкленнік, Sawicki/Савіцкі (глядзець тут)

    РК 1811 () глядзець тут

    РК 1816 (LVIA 515-15-446) шляхта: Шкленнік (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта:Константинович/Канстанціновіч, Шкленник/Шкленнік
    Прозвішча, аднадворцы: Рожански/Ражанскі
    Прозвішча, сяляне: Дубаневич/Дубаневіч

    2) Засценак Леснікі Сушкаўскія, верагодня да пач. 20 ст. стаў цэнтрам ф. Леснікі
    1. У 1866 г. у засценку 7 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ст. у фальварку 7 жыхароў (2 мужчын і 5 жанчын), да фальварка прыпісана 150 дзесяцін зямлі, уласнасць гр. Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)

    РК 1795 (LVIA 515-15-146) чыншавая шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Wojewodzki/Ваяводскі, Horkuszo/Гаркуша, Łazarewicz/Лазарэвіч, Rusiecki/Русецкі

    РК 1811 () глядзець тут

    РК 1816 (LVIA 515-15-440) чыншавая шляхта: Реймонт/Рымант (глядзець тут)
    РК 1816 (LVIA 515-15-442) чыншавая шляхта: Витковски/Віткоўскі (глядзець тут)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта:Буйницки/Буйніцкі
    Прозвішча, аднадворцы: Невярович/Невяровіч
     
    #7 Ingwar841, 26 дек 2022
    Последнее редактирование: 26 дек 2022
    Гайко нравится это.
  8. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Фальварк Тэадорова, згадваецца з 1825 г. як уласнасць Найлоўцаў,. У 1834 г. уласнасць Найлоўцаў. У 1847 г. уласнасць Фалькоўскага. У 1825 г. Найлоўцы набываюць сялян ў Яноўскіх з в. Хадакі і перасяляюць іх ў фальварк. У 1845 іх купляюць Фалькоўскія. Да 1853 г. верагодна Фалькоўскія набываюць недзе яшчэ сялян (Гілеўскія, Сабалеўскія)
    1. У 1847 г. у фальварку 3 дваровых праваслаўных мужчын (“Клировая ведомость…”)
    2. У 1866 г. у фальварку 1 двор, 5 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    3. У пач. 20 ст. у фальварку 9 жыхароў (5 мужчын і 4 жанчыны), да фальварку прыпісана 105 дзесяцін зямлі, уласнасць Фалькоўскай (згодна даведніку Гашкевіча)
    4. У 1916 г. у фальварку 1 двор, астатнія дадзеныя пададзены разам з яшчэ 9 хутарамі Сушкаўскай сельскай грамады (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    РК 1834 (LVIA 515-15-682) сяляне набытыя ў 1825 г. у Яноўскага, з тых што раней належалі Ромеру (глядзець тут)
    Прозвішча – Давидович/Давідовіч

    РК 1850 (LVIA 515-15-940) сяляне набытыя ў 1845 г. у Найлоўцаў, глядзець тут

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Фальковски/Фалькоўскі
    Прозвішча, сяляне: Гилевски/Гілеўскі, Давидович/Давідовіч, Соболевски/Сабалеўскі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Величко/Вялічка
     
    #8 Ingwar841, 26 дек 2022
    Последнее редактирование: 21 окт 2024
    Гайко нравится это.
  9. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Фальварк Хадакі (1795), аколіца Хадакі і вёска Хадакі (1811), Засценак Хадакі (1816), засценак Хадакі (1853)
    1. Згодна “эканамічным заўвагам да гранічнага атласу вілейскага павету мінскай губерніі за 1800 год” згадваецца што Зброжка меў Хадакі сумесна з Броніцам і Яноўскімі, але ніякіх двароў за ім не пазначана.
    2. У пач. 20 ст. на хутары 19 жыхароў (10 мужчыны і 9 жанчыны), да хутара прыпісана 40 дзесяцін зямлі, уласнасць графа Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)
    3. У 1916 годзе ў фальварку 1 двор, астатнія дадзеныя пададзены разам з яшчэ 9 хутарамі Сушкаўскай сельскай грамады (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    У 1788 г. Людвік Антонавіч Пракаповіч узяў у заставу ф. Хадакі ў Ігнацыя Зброжкі за 1400 злот польскіх (РК 1795)
    У 1811 г. на асабістай зямлі жыў у аколіцы Хадакі Ян Пракаповіч (РК 1811)
    У 1816 г. Томаш Андрэеў Пятровіч арандаваў у Зброжкі засценак Хадакі (РК 1816)

    РК 1795 (LVIA 515-15-147) шляхта: Prokopowicz/Пракаповіч, Bobrowicz/Бабровіч (глядзець тут)

    РК 1811 (LVIA 515-15-233) шляхта: Protopowicz/Прокопович/Пракаповіч ці Пратаповіч (глядзець тут)
    РК 1811 () чыншавая шляхта (глядзець тут)

    РК 1816 (LVIA 515-15-442) шляхта (глядзець тут)
    Прозвішча – Пиотрович/Пятровіч, Семковски/Сямкоўскі

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта:Яцкевич/Яцкевіч

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Загорски/Загорскі
     
    #9 Ingwar841, 26 дек 2022
    Последнее редактирование: 26 дек 2022
    Гайко нравится это.
  10. Ingwar841

    Ingwar841 Мегапользователь
    Активный пользователь

    Регистрация:
    9 июн 2015
    Сообщения:
    1.342
    Симпатии:
    3.008
    Лаўкі/Лавы, Навасёлкі, Маржэева

    1. Засценак Лаўкі/Лавы
    1. У 1866 г. у засценку 7 жыхароў (усе католікі) (“Сведения о населенных местах Виленской губернии, …”)
    2. У пач. 20 ст. у фальварку 19 жыхароў (8 мужчын і 11 жанчын), да фальварка прыпісана 80 дзесяціна зямлі, уласнасць Валністых (згодна даведніку Гашкевіча)
    3. У 1916 г. у фальварку 2 двара (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Спіс прыхаджан Альковіцкага касцёла за 1853 год (глядзець тут)
    Прозвішча, шляхта: Волнисты/Валністы, Якубовски/Якубоўскі

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Пташник/Пташнік, Шинкевич/Шынкевіч

    2. Пасёлак Навасёлкі
    1. У пач. 20 ст. у пасёлку 17 жыхароў (8 мужчын і 9 жанчын), да пасёлка прыпісана 28 дзесяцін зямлі, уласнасць графа Тышкевіча (згодна даведніку Гашкевіча)
    2. У 1916 г. у фальварку 1 двор (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Яцевич/Яцэвіч

    3. Фальварк Маржэева
    У 1916 г. у фальварку 1 двор (“Поселенные сводки учеты высева в хозяйствах крестьянского типа…”)

    Па спісу “Список домохозяев Крайской волости за 1916 год”:
    Прозвішча – Чапковски/Чапкоўскі
     
    Гайко нравится это.