Добры дзень,добрым людзям! З Вашаю дапамогаю хачу памагчы свайму сябру. Яго дзед Янкоўскі Баляслаў быў вернікам касцёла ў Параф'янава.Недзе ў 1945-1946 гадах ,калі была такая магчымасць, з'ехаў у Польшчу.Ці ёсць якія спісы касцёла,накшталт "посемейных списков" царквы. Ці можна знайсці нешта, пра людзей з гэтых ваколіц, якія зьехалі ў 1945-46 гадах.Дзякуй за падказкі.
Добры дзень! Цi ведаеце яшчэ якую iнфармацыю пра гэтага Баляслава? Можа iмёны братоў, сястёр цi бацькоў. У спiсе парафiянаў Параф'янаўскага касцёла за 1926г у вёсцы Лiтоўцы ёсць сям'я Янкоўскiх з нейкiм Баляславам.
Вялікі дзякуй! Так, гэта менавіта той Баляслаў Янкоўскі.Яны жылі ў Літоўцах, таксама мелі зямлю ў застенку Паляніны.
Не магу знайсцi сям'ю Янкоўскiх у спiсе парафiянаў за 1909г, але знайшла запic аб шлюбе бацькоў Баляслава. Дарэчы у бацькi Баляслава - Вiкенцiя, была сястра Паўлiна, i я ведаю яе нашчадакаў. Калi вашаму сябру будзе цiкава, то магу даць кантакты, пiшыце ў асабicтыя.
Дзякуй! Але з касцельных дакументаў відаць што яны сяляне. Хоць, канечне, маглі быць і не зацверджаннымі пры Расійскай імперыіі.