Место замечательное! Не зря его облюбовали чиновники из Вилейки - Могила брата Лапицкого-руководителя восстания на Мядельщине в 1950ые года. - Могила священника Александра Малаховского.Отец Косма Алексеевич Малаховский и все предки до конца 17го века-униацкие, а потом православные священники в разных губерния.Род утвержден в дворянстве Могилевским депутатским собранием(у кого есть вопросы по нему -обращайтесь)
Какой раньше стенд стоял в Косуте, теперь поставили другой. Вот такие интересные куски кахли были найдены..
КАСУТА. Маёнтак, з'явіўся на землях вялізнай Куранецкай воласці як вынік велікакняжацкага па-даравання і спачатку як бы не меў уласнай назвы і таму ў дакументах зваўся «нменнем в Куренцы». У 1499 г. маёнтак Ядвігі Аляксандраўны, князёўны Гальшанскай, якой ён дастаўся ад мужа, Барташа Мантоўтавіча, пасля смерці якога яе новы муж, Ян Багданавіч Літавор Храбтовіч атрымаў ад яе правы на часовае (да яе смерці) ўладанне маёнткам. У 1518 г. Станіслаў Янавіч Кезгайла, кашталян віленскі, атрымаў маёнтак ад сваёй трэцяй жонкі — Ядвігі Алехнаўны Судзімонтавіч, удавы Станіслава Барташэвіча Ман-тоўтавіча. У 1529 г. маёнтак Станіслава Станіслававіча Кезгайлы, налічваў 103 сялянскія службы, ці 206 дымоў. У 1554 г. тры часткі маёнтка, якія належалі дочкам Яна Глябовіча — Крысціне, Софіі і Альжбе-це, набыў князь Венцлаў Вярбіцкі, біскуп жамойцкі, за 1500 коп грошаў літоўскіх. Пазней уласнікамі маёнтка былі князь Андрэй Іванавіч Вішнявецкі, Ганна Сапега (з роду Вішнявецкіх), Мікалай Сапега, Крыштоф Сапега, які прадаў маёнтак Себасцяну Свяцкаму. Да 1622 г. у маёнтку па фундушы Сапе-гаў заснаваны базыльянскі (уніяцкі) манастыр. У 1638 г. уласнік маёнтка Себасцян Свяцкі падараваў Касуцкаму базыльянскаму манастыру частку свайго маёнтка: фальварак Воўкаўшчыну і грунт у сяле Касута для манастыра, царквы і могільніка. У 1647 г. сыны Себасцяна Свяцкага — Ян, Аляксандр і Себас-цян — падзялілі маёнтак паміж сабой. У 1718 г. улас-насць Я.І.Лубянскага. Маёнтак складаўся з двара Касуты і вёсак Малмыгі, Чыжэвічы, Агароднікі і Плікавічы. У 1723 г. Я.І.Лубянскі прадаў частку маёнтка — грунт Казлоўшчыну (0,5 валокі) каля в. Івонцавічы — Адаму Тышкевічу і яго жонцы Софіі. У 1744 г. маёнтак, уласнасць Міхала Пяншэнскага, У 1752 г. — Юзафа Пузыны, біскупа інфлянцкага, У 1753 г. — Антонія і Францішкі (з Жабаў) Крываблоцкіх, У 1766 г. — Ежы Крываблоцкага, у 1789 г. — Стафана Ромера, У 1800 г. — Юзафа Міхала Ромера. Маёнтак быў злучаны з суседнім Куранцом. Сяло Касута было сумесным уладаннем Ю.М.Ромера (17 двароў, 68 сялян) і Касуцкай уніяцкай плябаніі (3 двары, 21 селянін). У сяле знаходзілася царква Успення Прасвятой Багародзіцы. У 1824 г. маёнтак, уласнасць паноў Сулістроўскіх, у 1836 г. — Юзафа Ромера, у маёнтку 551 селянін, У1841 г., 1857 г. — Ігнація Тукалы. У 1886 г. вёска ў Куранецкай воласці, 5 двароў, 53 жыхары; царква, карчма. У 1938 г. у Куранецкай вясковай гміне, вёска, 21 двор, 135 жыхароў; хутары, 10 двароў, 74 жыхары; засценак, 8 двароў, 50 жыхароў, і маёнтак, 1 двор, 6 жыхароў. У 2003 г. Юдвароў, 14жыхароў.
СВЯТА-ПЕТРА-ПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1868 г. Свята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Касута Вілейскага раёна. з бутавага каменю і цэглы. Прастольнае свята 12 ліпеня. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя 4-часткавая: 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, прамавугольная трапезная, кубападобная малітоўная зала, нізкая паўкруглая апсіда. Шатровае пакрыццё званіцы і 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных барабанах. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі, якія аформлены парталамі, галоўны вылучаны 3-вугольным франтонам. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі архівольтамі. У аздабленні будынка выкарыстаны формы старажытнарускага дойлідства: кілепадобныя аркі, аркатурныя фрызы, філёнгі, лапаткі, прафіляваныя карнізы. Атынкаваныя і пабеленыя элементы ар-хітэктурнага дэкору кантрастна вылучаюцца на фоне паліхромнай бутавай муроўкі. У інтэр'еры аб'ёмы звязаны паміж сабой шырокімі арачнымі праёмамі. Трапезная і малітоўная зала перакрыты люстранымі скляпеннямі драўлянай канструкцыі, апсіда — конхай. Базыльянскі кляштар. Кляштар быў скасаваны ў 1833 г. На момант скасавання ў яго ўладаннях было 15 валок зямлі і 34 прыгонныя дымы. У самім кляштары на той час пражывала 12 манахаў.
Нац.историч.архив РБ Фонд 136 Церкви Опись 35 Д. 91-93 Косутская Петропавлрвская 1901-1916 и д.226 - 1919-30, д.229-1922 Д.226 Косутская 1919-30 Д.229 Косутская 1922 1838 Касутская и Радуньская https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89G3-BJ11?i=7&cat=1606526 1839 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89G3-BVQ7?i=541&cat=1606526 1900 год Касутская церковь https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-4Q88-P?i=4&cc=4166194&cat=822935
Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (Санкт-Пецярбург) Архіў уніяцкіх мітрапалітаў.Канцелярия Синода. Ф.796 конечно же вывезли в Питер Опись 150 - ОТЧЕТЫ О ВИЗИТАХ УНИАТСКИХ МОНАСТЫРЕЙ: Касутского монастыря Вилейского у. Минской губ. 1824 г., д.161;
Приходская Успенская церковь Метрики 1799 1800 1801 рождения 1812 1813 1814 браки 1812 1813 1814 умершие 1812 1813 1814 1815 1816 1817 1820 ОБНОВИЛА 1821 1822 1823 1824 1828 ОБНОВИЛА 1831 ОБНОВИЛА 1834 1836 индексированы 1837 индексированы 1838 индексированы 1839 индексированы 1840 индексированы 1867 индексированы 1868 индексированы 1872 индексированы индексированы 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899 1900 рождения 1902 индексированы
https://drive.google.com/drive/folders/1Cmcjhok9voZpkJpHteAB7XAEQunU7wt3?usp=sharing Касуцкая царква. Шлюбныя вобыскi 1917-1925г.г. (перанес з Бiблiятэкi).
Это не оно? Ревизия 1834 года: https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QHN-B3BZ-SQMN?i=17&cat=3534682&lang=ru