Прошу помощи в поиске информации о прадедах - Дубаневич Казимир, и Дубаневич Луцея (из рода Шыслов или Шыслув). Жили в д. Погост - ранее Кривичский р-н, сейчас Вилейский. Знаю о них немного: - было минимум двое детей - Станислав (Стась) и Вацлав - в 1944 году Казимира уже не было в живых, а Луцея еще была жива, но умерла между 50-52 годами, скорее всего. - Жили в деревне Погост, но, возможно, родом из дер. Золозовье или Плебанцы Буду благодарна за любые наводки и советы.
Знаю, что Дубаневичи жили в Лесниках Крайской волости, приписаны к Ольковичскому костелу Погост скорей всего приписан к Кривичскому костелу, поэтому вам сначала в Нац.Историч.архив Беларуси в Метрические книги этого костела за 1900-1941( что есть) И посмотрите раздел по Кривичам на Форуме - http://vilejski-uezd.by/forums/knjaginin-krivichi-i-okrestnosti.91/
Пагост, Плебанцы і Залазоўе, гэта ўсе Даўгінава, і някага дачыненне да Крывічоў не маюць. Таму трэба глядзець МК Даўгінаўскага касцела. Па Даўгінаву шмат выкладзена ў бібліятэцы гэтага сайта. Можна спачатку пачаць з яе http://vilejski-uezd.by/resources/categories/dolginovskij.202/ Дубаневічы і Мацейковічы ў аколіцах Даўгінава з'явіліся раней чым у Лесніках, і іх на Даўнінаўшчыне вельмі шмат, паболей чым у Крайскай волсці (Альковіцкага прыходу)
Дзякуй за парады, буду шукаць і глядзець. Дзедава метрыка знаходзіцца якраз у Даўгінаўскім касцёле, а па яго бацьках не змагла знайсці больш дэталёвую інфармацыю. У Гарадзенскім архіве (там знаходзяцца больш раннія метрыкі з Даўгінава) Луцэю не знайшла, а Казіміраў столькі, што немагчыма зразумець, які з іх наш.
Гэтыя МК можна і анлайн паглядзець тут https://www.familysearch.org/search/catalog/1594831?availability=Family History Library Я так разумею ў вас самога шлюба няма Казіміра і Луцэі, вам бы канешне яго знайсці, там будуць пазначаны бацькі жаніха і нявесты. Бо сапраўды, Дубаневічаў шмат было, і Казіміраў падыходзічых па ўзросту сярод іх думаю нямала. Вось прозвишча Шыслаў мне не знаёма, магчыма Луцэя не з Даўгінаўскіх, тады шлюб патрэбна шукаць праз іншыя касцёлы. Метрыкі за 20 ст. здаецца трэба ў Мінску глядзець (але гэтую інфу лепш спраўдзіць). А калі вы вызначыцце дакладна бацькоў Казіміра, тут ужо прасцей. Хутчэй за ўсе па МК даўгінаўскага касцёла, што ёсць анлайн (па спасылцы вышэй) і часткова есць і ў бібліятэцы гэтага сайта, давядзецце свой радавод да сяр. 19 ст., а там ужо можно глядзець рэвізскія казкі, анлайн яны выкладзены за 1795, 1811, 1816, 1834, 1850 гады. Усё наваколле Даўгінава была ў руках рода Камінскіх, таму РК за 1850 можна пашукаць тут (адсюль і гартайце ніжэй, там malco усе добра распісала), глядзіце ўсе фальваркі Каменскіх (Даўгінава, Каралін, Ізабеліно і інш.), маглі быць пераводы паміж імі. Спасылкі на РК 1795 - 1834 па гэтым маёнткам глядзіце тут
Так, іх шлюбу няма, буду шукаць спачатку тут па бібліятэцы, потым, калі знайду, буду пісаць у архівы, каб даведку атрымаць (калі запыт прымуць). На фэмілісерч глядзела МК, дзякуй, перагляджу яшчэ раз. Наконт Луцэі - так, невядома, што за яна і адкуль. Спадзяюся, што шлюб яны ўсе ж такі бралі ў Даўгінаве.
Калі будзе ў вас сувязь з тымі Дубаневічамі, што ў Лесьніках - пішыце. Некалькі разоў з маімі Хадзінскімі перапляталіся
Абавязкова. Але пакуль што мае ўсе альбо з Пагосту, альбо з Залазоўя. Хто яго ведае - можа, якія сваякі і знойдуцца
Усё магчыма. Спадзяюся, у метрыцы шлюбнай будзе інфармацыя, адкуль яна і дзе нарадзілася. Са жніўня чакаю ад архіва даведку.
Так, магчыма і такое, Шышло акрамя Людвінава жылі і ў іншых маёнтках Каменскіх -- Рагозіна, Даўгінава. Карацей гэтае прозвішча было і ў Крайскай і Даўінаўскай валасцях