Шукаю адкуль мог з'явіцца Адам Іванавіч Гардзей у в. Бакшты, што знаходзіцца паміж Гарадком і Ясьманаўцамі на памежжы Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў. У РК за 1850 год яго яшчэ там не было, а ў 1885 годзе ў Бакштах у яго нарадзілася дачка. Пакуль да архіваў не магу дабрацца каб праглядзець МК за гэты прамежак часу, вельмі вялікі ажыятаж Гардзеі сустракаюцца ў МК Куранецкай царквы і пазначаны сялянамі з в. Студзёнкі. Але вось якая неспадзяванка - у РК за 1834 год іх там таксама няма. Можа хто займаўся гэтай вёскай і штосьці падкажа. Ці хаця б знойдзецца РК за 1850 год. Дзякуй за дапамогу!
Проверьте фонд Тышкевичей в ЛГИА. Если не ошибаюсь, 716. Тышкевичам в 19 веке принадлежали Городок и окрестности. Там вроде бы должна быть РС 1858 года для Городка. Ну и куча всяких хозяйственных документов. Может чего найдёте.
Дзякуй за адказ. Бакшты належалі Канаржэўскім і адносіліся да маёнтка Анулін, да Тышкевічаў не мелі ніякага дачынення. РК Гарадка за 1850 год ёсць, але там Гардзеяў не было, ды і наогул у бліжэйшых вёсак. Прозвішча не з тых краёў
Не ведаю, ці разглядаеце вы іншыя варыянты, акрамя вёскі Студзёнка, але яны маглі прыйці і з Мінскай губерніі. Напрыклад па базе https://gwar.mil.ru/ выдае бліжэйшых да вашай вёскі Бакшты Гардзеяў, найбольш з Слуцкага і Навагрудскага паветаў. Ніжэй накідаў схематычна мапу расялення Гардзеяў, згодна гэтай базы ўдзельнікаў Першай Сусветнай. 1 -- Кашалеўская (в. Марозава), Цырінская (в. Саленікі Карэліцкага раёна) і Гарадзішчанская (Баранавіцкі раён) воласці Навагрудскага павета (7 чалавек) 2 -- Кіевіцкая (в. Сульведзі? район Капыльскага раёна), Заастравецкая (в. Комлеўшчына Клецкага рёна), Греская (в. Праснакі Капыльскага раёна), Круговіцкая (в. Передел?), Раманаўская (м. Раманава (суч. Леніна) Слуцкага раёна) воласці Слуцкага павету (каля 20 чалавек) 3 -- Ляскавіцкая воласць Бабруйскага павета (2 чалавека) 4 -- Граўжышская воласць Ашмянскага павета (1 чалавек) 5 -- Жалудокская воласць Лідзкага павета (2 чалавека) 6 -- Свірская воласць Свенцянскага павета (1 чалавек) У Вілейскім жа павеце выдае 1 чалавека -- 1 з в. Студзёнка. Да іх можна дакінуць 3-х Гердзеяў з Мядзельскай воласці Вынікае, што асноўная канцэнтрацыя Гардзеяў менавіта Слуцкі павет, раён Клецк -- Копыль -- Слуцк, наколькі я разумею гэта тэрыторыя Слуцкага княства, уласнасць Радзівілаў, пасля Вітгенштэйнаў. Калі я не памыляюся штосці ў раёне Навагрудка належала таксакма Радзівлам (акрамя Дзятлава). Карацей здаецца ёсць сэнс шукаць і там
Непрычым, толькі для агульнай інфы, каб паказаць паміж імі магчымую сувязь, што магчыма само прозвішча першапачаткова (умоўна ў 17-18 стагоддзях) было распаўсюджана менавіта ў "Слуцкім княстве" Радзівілаў, і адтуль яго прадстаўнікі маглі "рассяляцца" ў іншыя рэгіены (чыста тэарытычна) Так у вас прамежак у 35 год, паміж 1850 і 1885 адбылася значнае падзея, адмена прыгонага права) А у 80-х -- 90-х гады 19 стагоддзя сяляне ўжо нядрэна і самі пераязджалі з месца на месца. Магу сказаць па сваіх мясцовасцях. Напрыклад у Крайскай воласці Вілейскага павета ў гэтыя ж часы з'явілася больш дзесятка новых прозвіш, частка з іх з суседніх валасцей, частка з больш адаленых валасцей гэтага жа павета, а некаторыя і ўвогуле з іншых паветаў (Свянцянскага і Барысаўскага). І многія з'явіліся як раз ужо у пачатку 80-х гадоў.
Фамилию Гордей встречаю с РС 1795 г. в "своей" деревне Драглёвцы, что возле Гольшан. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSW9-F3R1?view=explore&groupId=TH-909-59445-3164-82 (#102030266 стр.194 из 343).